Перайсьці да зьместу

Стэнлес Пінск

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Стэнлес
Горад Пінск, Беларусь
Стадыён Акадэмія футболу
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Другая ліга
 · 2022 6 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

«Стэнлес» — беларускі футбольны клюб зь Пінску. З 2017 году выступае ў другой лізе чэмпіянату Беларусі (за выключэньнем сэзону 2018 году).

Каманда зьявілася ў 2017 годзе, калі кіраўніцтва пінскай СДЮШАР-3 вырашыла заявіць каманду дзеля ўдзелу ў Другой лізе чэмпіянату Беларусі. Каманда стала праводзіць хатнія матчы на базе пінскай Акадэміі футболу, якая была адкрытая ў 2014 годзе. Выступаючы маладымі гульцамі ў дэбютным сезоне, СДЮШАР-3 атрымала толькі тры перамогі і заняла апошняе 14-е месца ў табліцы. У лютым 2018 года стала вядома, што СДЮШАР-3, хутчэй за ўсё, не заявіцца ў Другую лігу на сэзон 2018 году[2], і ў красавіку каманда ня трапіла ў канчатковы сьпіс удзельнікаў турніру[3][4].

У лютым 2019 году стала вядома, што ў Другую лігу ў сэзоне 2019 году зьбіраецца заявіцца аб’яднаная каманда СДЮШАР-3 і аматарскай каманды «Савушкін»[5]. У выніку, аднак, дружына далучылася да Другой лігі пад назвай «ДЮСШ-3-Стэнлес». Акрамя маладых выхаванцаў ДЮСШ, склад каманды таксама дапоўніў шэраг дасьведчаных гульцоў. Каманда здолела замацавацца ў верхняй палове табліцы і скончыла сэзон 2019 году на шостым месцы.

У пачатку 2020 года каманда зьмяніла назву на «Стэнлес»[6]. Захаваўшы асноўных гульцоў, «Стэнлес» доўга змагаўся за высокія месцы, у выніку з сваёй групы выйшаў у фінальны этап, але там заняў апошняе шостае месца. У пачатку 2021 году, не зважаючы на магчымасьць павышэньня ў Першую лігу, каманда засталася ў Другой лізе. У сэзоне 2021 году «Стэнлес» разглядаўся як адзін з фаварытаў, але заняў шостае месца. Клюб пасьля адмовы іншых камандаў зноўку не скарыстаўся мажлівасьцю заявіцца ў Першую лігу, дзе ў 2022 годзе зноў апынуўся шостым, бо ў 1/4 фіналу плэй-оф турніру атрымаў паразу ў сэрыі пэнальці ад клюбу «Сьвіслач». У матчы за 5 месца пінчукі саступілі клюбу «Жодзін-Паўднёвы».

Галоўныя трэнэры

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Сэзон Ліга Месца Г В Н П РМ Пкт Кубак
2017Другая1426302321–10191/32
2019Другая6281441051–47461/64
2020Другая — група А320134361–24431/32
Другая — фінальны этап6101369–186
2021Другая — Берасьцейскі (усход)114122078–7381/16
Другая — Берасьцейскі (плэй-оф)262318–79
Другая — плэй-оф6722315–13
2022Другая — Берасьцейскі (усход)112120093–10361/16
Другая — Берасьцейскі (плэй-оф)21080236–1224
Другая — плэй-оф6713321–12
2023Другая — Берасьцейскі (усход)1/128