Слонім-2017 (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Слонім (футбольны клюб)»)
Слонім-2017
FK Słonim.jpg
Заснаваны 2009
Горад Слонім, Беларусь
Стадыён Юнацтва
Умяшчальнасьць: 2220
Дырэктар Сяргей Салдаценка
Чэмпіянат Першая ліга
 · 2022 11 месца
Афіцыйны сайт

«Слонім-2017» — беларускі футбольны клюб з гораду Слоніму. Заснаваны ў 2009 годзе. З 2013 году выступае ў першай лізе чэмпіянату Беларусі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2012 годзе «Белтрансгаз» заняў другое месца ў другой лізе і атрымаў права выступаць у 2013 годзе ў першай лізе. Пад назвай «Слонім» каманда пачала выступаць з 2013 году, калі да слонімскага «Белтрансгазу» быў далучаны слонімскі «Камунальнік». Амаль увесь сэзон 2013 году дружына правяла ўнізе табліцы. «Слонім» 13 разоў згуляў унічыю — болей за ўсіх у чэмпіянаце. Толькі пад сканчэньне турніру дружына стала трывала набіраць пункты, але ўзьняцца вышэй за канкурэнтаў ня здолела. У выніку — 13 месца. Перад сэзонам 2014 году з каманды сышлі амаль усе асноўныя гульцы. Замест іх склад «Слоніма» папоўнілі мясцовыя футбалісты, а таксама гульцы, якія апынуліся незапатрабаванымі ў сваіх клюбах. У выніку «Слонім» амаль адразу апынуўся ў канцы табліцы, дзе доўгі час змагаўся зь пінскай «Хваляй» за захаваньне месца ў першай лізе. Увосень 2014 году «Слонім» выступаў пасьпяхова, што дазволіла камандзе за некалькі тураў да фінішу выратавацца ад вылету ў другую лігу, але вышэй 15 месца ўзьняцца яна гэтак і ня здолела. У сэзоне 2015 году «Слонім» здолеў умацавацца шэрагам дасьведчаных гульцоў, дзякуючы чаму скончыў сэзон на 9 месцы, аднак у наступным сэзоне апусьціўся на 11 радок.

Перад сэзонам 2017 году назва клюбу зьмененая на «Слонім-2017»[1]. Пад кіраўніцтвам новага трэнэра слонімскі клюб пасьпяхова пачаў сэзон 2017 году. Атрымаўшы некалькі перамог над фаварытамі, каманда скончыла першую палову сэзону на трэцім месцы. Аднак, у жніўні 2017 году Вячаслаў Царук пакінуў пасаду галоўнага трэнэра «Слоніма-2017», і другую палову чэмпіянату клюб правёў значна горш, апусьціўшыся на выніковае 11 месца. Сэзон 2018 году каманда правяла роўна, знаходзячыся ў сярэдзіне табліцы, і ў выніку скончыла сэзон на сёмым месцы. Першая палова сэзона 2019 году атрымалася для слонімскай каманды няўдалай, добра была распачатая другая палова чэмпіянату, аднак хутка вынікі зноў пагоршыліся. У выніку «Слонім-2017» стаў трынаццатым. У 2020 годзе слонімская каманда амаль увесь час ішла ў сярэдзіне табліцы і скончыла сэзон восьмай. У 2021 годзе ў камандзе гулялі пераважна маладыя футбалісты, многія зь якіх былі ўзятыя ў арэнду ў іншых клюбах. Няблага пачаўшы сэзон, каманда неўзабаве апусьцілася ўніз, а пасьля апынулася на апошнім 12 радку, дзе засталася да заканчэньня турніру. Праз плянаванае пашырэньне лігі, аднак, апошняя каманда не выбывала ў другую лігу, і «Слонім-2017» застаўся ў першай лізе.

У пачатку 2022 году новым галоўным трэнэрам стаў Ігар Латаш. Каманда дрэнна пачала чэмпіянат і доўгі час ішла на апошнім радку, аднак у другой палове сэзону вынікі палепшыліся, і ў выніку «Слонім-2017» фінішаваў 11 месцы пры 13 удзельніках.

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актуальны на жнівень 2019 году[2]
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
Нацыянальны сьцяг Беларусі Бр Дзьмітры Сай 1996
Нацыянальны сьцяг Беларусі Бр Артур Сямёнаў 1994
Нацыянальны сьцяг Беларусі Бр Ягор Юргель 2001
Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Уладзіслаў Берг 1996
Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Дзяніс Васкабойны 1998
Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Анатоль Жукаў 1991
Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Іван Кірычэнка 1999
Сьцяг Расеі Аб Уладзімер Місюцін 1994
Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Марк Усовіч 1999
Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Дзьмітры Хмяльніцкі 1996
Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Георгі Чытанава 1996
Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Вільгельм Берг 2001
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Яўген Забаронька 1999
Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Вадзім Спасюк 1991
Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Ільля Трачынскі 1989
Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Уладзімер Харланаў 1992
Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Аляксей Чарнадараў 2001
Сьцяг Расеі Нап Рэнат Ашыраў 1996
Нацыянальны сьцяг Беларусі Нап Яўген Баль 1998
Нацыянальны сьцяг Беларусі Нап Алег Герасімчык 1983
Нацыянальны сьцяг Беларусі Нап Васіль Журневіч 1995
Нацыянальны сьцяг Беларусі Нап Андрэй Новік 1998
Нацыянальны сьцяг Беларусі Нап Ігар Халадкоў 1991
Нацыянальны сьцяг Беларусі Нап Артур Цішко 1996

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сэзон Ліга Месца Г В Н П РМ Пкт Кубак
2012 Другая 2 Green Arrow Up Darker.svg 36 24 6 6 95–35 78 1/8
2013 Першая 13 30 7 13 10 38–45 34 1/16
2014 Першая 15 30 6 12 12 32–50 30 1/32
2015 Першая 9 30 13 2 15 41–55 41 1/16
2016 Першая 11 26 6 6 14 36–49 24 1/16
2017 Першая 11 30 10 7 13 33–46 37 1/16
2018 Першая 7 28 9 9 10 37–37 36 1/16
2019 Першая 13 28 4 9 15 18–47 21 1/16
2020 Першая 8 26 8 6 12 22–32 30 1/16
2021 Першая 12 33 3 7 23 27–62 16 1/32
2022 Першая 11 24 5 3 16 24–53 18 1/32

Галоўныя трэнэры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]