Тарпэда Магілёў
| Тарпэда | |
| Поўная назва | Футбольны клюб «Тарпэда Магілёў» |
|---|---|
| Заснаваны | 1960 |
| Горад | Магілёў, Беларусь |
| Стадыён | «Тарпэда» Умяшчальнасьць: 3500 |
| Чэмпіянат | Найвышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе, Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе і Другая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе |
| · 2016 | Другая ліга, 10 месца |
| Афіцыйны сайт | |
«Тарпэда» — беларускі футбольны клюб з Магілёва, заснаваны ў 1960 годзе. Найлепшым дасягненьнем зьяўляецца 7 месца ў вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі 1992 году.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1979 годзе клюб пачаў гуляць у вышэйшай лізе БССР. У 1982 годзе «Тарпэда» выйграла чэмпіёнскі тытул.
У вышэйшай лізе Рэспублікі Беларусь «Тарпэда» пачало гуляць у 1992 годзе. Найбольш пасьпяховымі былі першыя два сэзоны, калі каманда фінішавала на 7-м месцы (1992) і 8-м (1992—1993). Пасьля гэтага «Тарпэда» не магло дасягнуць месца, вышэйшага за 11-е і часьцей за ўсё змагалася за выжываньне ў вышэйшай лізе.
У 1996 годзе «Тарпэда» было пераназванае ў «Тарпэда-Кадзіна». Сэзон 2000 году каманда завяршыла на 15-м месцы й вылецела ў першую лігу. Пасьля 5 сэзонаў у першай лізе (2001—2005) каманда была расфармаваная. У пачатку 2006 году на базе стадыёну «Тарпэда» ў Магілёве была сфармаваная цалкам новая каманда — «Савіт», якая пачала гуляць у другой лізе чэмпіянату Беларусі па футболе.
У 2015—2016 гадах каманда выступала ў другой лізе чэмпіянату Беларусі.
Гісторыя назваў
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1959—1961: Мэталюрг
- 1962—1963: Кіравец
- 1964—1978: Мэталюрг
- 1979—1995: Тарпэда
- 1996—2005: Тарпэда-Кадзіна
- З 2015 году: Тарпэда
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1982 — Чэмпіён БССР
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
|
|
Галоўныя трэнэры
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Міхаіл Ерамчук (ліпень — сьнежань 2016 году)[1]
- Аляксандар Вопсеў (сакавік — чэрвень 2016 году)[2]
- Аляксандар Бразевіч (чэрвень — жнівень 2015 году)[3]
- Віктар Чарных (да чэрвеня 2015 году)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Афіцыйны сайт (рас.)