Хорхэ Сэмпрун

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Хорхэ Сэмпрун
Jorge Semprún
Хорхэ Сэмпрун, 2009 год
Хорхэ Сэмпрун, 2009 год
Асабістыя зьвесткі
Псэўданімы Фэдэрыка Санчэс
Нарадзіўся 10 сьнежня 1923(1923-12-10)[1][2][3][…]
Памёр 7 чэрвеня 2011(2011-06-07)[5][1][2][…] (87 гадоў)
Бацькі José María Semprún Gurrea[d]
Susana Maura Gamazo[d]
Сужэнец Colette Leloup[d] і Loleh Bellon[d]
Дзеці Pablo Semprún[d], Ricardo Semprun[d] і Jaime Semprun[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, сцэнарыст, эсэіст, дзяржаўны дзеяч
Жанр раман
Мова гішпанская мова[6] і француская мова[6]
Узнагароды
Grand Cross of the Order of Charles III камандор Ордэна мастацтваў і літаратуры прэмія «Фэміна»[d] (1969) ганаровы доктар Унівэрсытэту Рэну 2[d] (30 лістапада 2007) Saint George's Cross прэмія Эдгара Алана По[d] (1970) Louis Guilloux Prize[d] (1995) Premio Planeta de Novela[d] (1977) прэмія міру нямецкіх кнігагандляроў[d] (1994) прэмія „Фармэнтар“[d] (1963) мэдаль Гётэ Ерусалімская прэмія (1997) залаты мэдаль «За заслугі ў прыгожых мастацтвах» Канкур жэнэраль[d] (1941) прэмія Жана Манэ[d] (2001) Q3405349? (2004) Аўстрыйская дзяржаўная прэмія па эўрапейскай літаратуры (2006) ганаровы доктар Універсітэта Парыж-Эст — Марн-ла-Вале[d] (30 траўня 2000) Ганаровы доктар Патсдамкага ўніверсітэта[d] Femina Vacaresco award[d]
Асабістая старонка (анг.) (гішп.) (парт.) (фр.) (ням.) (італ.)

Хорхэ Сэмпрун (па-гішпанску: Jorge Semprún; 10 сьнежня 1923 — 7 чэрвеня 2011[7]) — гішпанскі пісьменьнік, сцэнарыст, грамадзкі й дзяржаўны дзеяч, ляўрэат нацыянальных і міжнародных прэміяў.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся 10 сьнежня 1923 году ў Мадрыдзе. Унук пяціразовага прэзыдэнта Гішпаніі Антоніё Мауры-і-Мантанэра (1853—1925). Пасьля перамогі Франка й пачатку грамадзянскай вайны ў Гішпаніі сын губэрнатара Таледа неўзабаве разам са сваёй сям’ёй пераехаў у Парыж, дзе наведваў прэстыжны ліцэй імя Генрыха IV у Сарбоне. Па канчатку ліцэя ён выйграў 2-ю прэмію на нацыянальным конкурсе прац у вобласьці філязофіі. Перад ім адкрывалася бліскучая акадэмічная кар’ера.

Другая Сусьветная вайна й камунізм[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачалася вайна, і Хорхэ памяняў кар’еру навукоўца на аўтамат падпольнага байца Супраціву. У 1942 годзе ўступіў у камуністычную партыю Гішпаніі. Урэшце, Хорхэ Сэмпрун быў схоплены гестапа й адпраўлены ў канцлягер Бухэнвальд. Дзякуючы выдатным ведам нямецкага (яго гувэрнантка рабіла сваю працу добрасумленна, гэты факт адзначалі ў сваёй кнізе Хамон і Ротман), ён ацалеў, і нават браў удзел у лягернай падпольнай камуністычнай арганізацыі. У Бухэнвальдзе ён сустрэўся са шматлікімі камуністамі з шэрагу эўрапейскіх краін, кінутымі ў канцлягер за сваю прыналежнасьць да кампартый. У гэтым жа лягеры знаходзіўся чэскі камуніст Артур Лёндан, які вярнуўся пасьля вайны ў Чэхаславаччыну. Потым ён заняў буйны пост у партыйнай герархіі. Сам жа Хорхэ Сэмпрун вярнуўся ў Парыж адразу пасьля вызваленьня. Там ён быў перакладальнікам у ЮНЭСКА, займаўся літаратурнай працай, але галоўнае поле яго дзейнасьці было ў гішпанскай кампартыі. Ён быў вельмі блізкі да Ібаруры, высоўваўся ў Палітбюро Гішпанскай Камуністычнай партыі, шмат разоў нелегальна прабіраўся ў Гішпанію для каардынацыі падпольнай дзейнасьці. У 1988—1991 займаў пост міністра культуры ў сацыялістычным урадзе Гішпаніі. У наш час жыве ў Парыжы.

Адыход ад камуністычныя ідэй[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачатак 50-х гадоў было адзначана палітычнымі працэсамі ў Чэхаславаччыне, Баўгарыі, Польшчы. Рудольф Сланскі й іншыя вышэйшыя службоўцы Чэскай КП атрымалі сьмяротныя прысуды ці працяглыя турэмныя тэрміны. Сярод апошніх быў Артур Лёндан. Хорхэ Сэмпрун выдатна ведаў, што Лёндан ніякі не «нямецкі шпіён», ведаў, але маўчаў… Партыйная дысцыпліна была найвышэй усяго!

Напачатку 60-х гадоў пачаў складацца «эўракамунізм», які ужо не займаў гэткай ляяльнай пазыцыі ў стаўленьні да СССР. Гішпанская кампартыя падзялілася, умоўна кажучы, «на маскоўскую» і на ўласна гішпанскую, якая вырасла ў гішанскім падпольлі. Хорхэ пачаў выяўляць дысыдэнцкія погляды, непажаданыя кіраўніцтву Гішпанскай КП у Маскве. У выніку ў 1964 годзе ён выключаны з кампартыі за антысталінскія выступы.

Бухэнвальд: нацысцкі лягер становіцца савецкім ГУЛАГам[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

28 сакавіка 2010 году Хорхэ Сэмпрун быў запрошаны Франка-Ізраільскім фондам (France-Israel foundation) на Парыскі кніжны кірмаш. Ён успамінае сябе 22-гадовым маладым камуністам, зьняволеным у нацысцкіх засьценках да 11 красавіка 1945 году, калі брама пекла расчыніліся, выпускаючы вязьняў. «Іронія гісторыі», — пачынае Сэмпрун [8], — «складаецца ў тым, што амэрыканскія войскі, перабіўшы гарнізон Бухэнвальда, адправіліся далей, пакінуўшы на месцы двух байцоў — Эгана В. Флека (Egon W. Fleck) і Эдварда А. Танэнбаума (Edward A. Tenenbaum), такім чынам, зьняволеных вызвалялі амэрыканскія габрэі нямецкага паходжаньня!» Разьмешчаны на адлегласьці кідку каменем ад Вэймару, радзімы нямецкага паэта Гётэ, Бухэнвальд не спыніў сваю працу з падзеньнем нацысцкага рэжыму.

«У чэрвені 1945 апошнія зьняволеныя пакінулі канцэнтрацыйны лягер», — распавядае Сэмпрун. — «Але Савецкі Зьвяз у жніўні зноў адкрыў лягер ужо для былых нацыстаў і іншадумцаў». 28 455 зьняволеных, паводле савецкіх справаздач, устрымоўвалася ў месцы, якое праходзіла ў дакумэнтацыі НКУС як адмысловы лягер №2, які праіснаваў аж да студзеня 1950. З-за дрэнных умоў утрыманьня, загінула й было пахавана ў брацкіх магілах 7113 зьняволеных. Да падзеньня савецкага блёку было звычкай ўспамінаць толькі пра злачынствы нацыстаў і пра нацыянальны помнік, усталяваным у Бухэнвальдзе нямецкім камуністычным урадам. Акрамя таго, урад вырашыў разбурыць увесь комплекс акрамя крэматорыя, варот і дзьвюх вартаўнічых вышак. На былых прасторы сьмерці былі пасаджаны дрэвы, што хаваюць месцы масавых пахаваньняў ахвяр лягера №2. У нашы дні, недалёка ад лесу, дзе калісьці шпацыраваў Гётэ, маладыя эўрапейцы, якія наведваюць лягер са сваімі настаўнікамі гісторыі, могуць убачыць гэты штучны лес, і паспрабаваць зразумець падвойны ўрок гісторыі XX-га стагодзьдзя.

Хорхэ Сэмпрун і кіно[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1963 годзе адбылося знаёмства паміж Сэмпруном і Іў Мантана. Знаёмства, якое перайшло ў глыбокае сяброўства. І гэта важная ў жыцьці абодвух падзея адбылася дзякуючы кіно. Знакаміты францускі рэжысёр Ален Ренэ ставіў фільм «Вайна скончана». Сцэнар, напісаны Хорхэ Сэмпрунам, насіў аўтабіяграфічны характар. Гэта была гісторыя, вельмі блізкая да яго ўласнай. Галоўную ролю камуніста Дыега гуляў Іў Мантан, і Сэмпрун падчас здымак убачыў сябе як бы з боку, хоць гэта быў і кінавыява.

Падзеі жніўня 1968 году згулялі сваю ролю — апошнія ілюзіі Мантана й Сэмпруна былі разьвеяныя савецкімі танкамі на Вацлаўскім пляцы Прагі. У далейшым абодва ўдзельнічалі у стварэньні анты-таталітарных фільмаў, як напрыклад «Зэт» і «Ламбракіс» рэжысёра Коста Гаўраса. Яны працягвалі верыць у дабро, справядлівасьць і гуманізм, але, па словах Мантана, «рускія танкі на вуліцах Прагі спынілі ілюзіі пра тое, што камунізм можа неяк рэфармавацца. Мая рэакцыя на гэта была ясная й беззваротная — я зачыніў камуністычную частку свайго жыцьця».

Фільм «Прызнаньне»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Неўзабаве пасьля чэхаславацкіх падзеяў Коста-Гаўрас пачаў працу над фільмам «Прызнаньне» (сцэнарыст Хорхэ Сэмпрун), асновай якога паслужыла кніга Артура Лёндану. Верагодна, і Сэмпрун, і Мантан адчувалі неабходнасьць адкупленьня віны за свае мінулыя памылкі. Для Сэмпруна гэта было адкупленьнем у прамым сэнсе гэтага слова.

Фільм не дазволілі здымаць у Празе. Ён быў скончаны да красавіцкіх дзён 1970 году — па выпадковым супадзеньні — да стагодзьдзя Леніна, ды яшчэ дэманстраваўся ў кінатэатры насупраць савецкай выставы, прысьвечанай гэтаму юбілею. Савецкае пасольства прыйшло ў лютасьць. І было ад чаго — вельмі часта людзі прыходзілі на выставу пасьля прагляду фільма й пакідалі свае запісы. Адна з іх абвяшчала — «Ленін, прачніся!»

Артур Лёндан апублікаваў свае ўспаміны, адрасаваныя першым чынам кампартыі, у дні «Пражскай вясны» ў 1968 годзе. Першыя трыццаць тысяч асобнікаў былі неадкладна раскуплены. Адаптацыю кнігі для фільма зрабіў Хорхэ Сэмпрун. Ён лічыў абсалютна неабходным для сябе гэтай працай неяк «адплаціць па старым рахунку». Коста-Гаўрас не падазраваў, наколькі блізка Сэмпрун ведаў Лёндана. Праца над фільмам стала цяжкім выпрабаваньнем для ўсіх удзельнікаў здымак — для Мантана, для Сымоны Сіньёре, якая доўга не магла зьмірыцца з роляй жонкі Лёндана, якая ставіла сябе ляяльна да партыі, але неляяльна — у стаўленьні да ўласнага мужа… Падчас «допытаў» і ўсяго часу здымак Мантан значна страціў у вазе, быў на грані нэрвовага зьнясіленьня. «Гэта было маё ўнутранае ачышчэньне — праз фізычныя пакуты», — распавядаў Мантан пасьля здымак.

За кароткі час фільм, які выйшаў на экраны 29 красавіка 1970 году, толькі ў Францыі паглядзела больш двух мільёнаў гледачоў. Лідэр францускіх камуністаў Жорж Маршэ засудзіў аўтараў карціны за стварэньне «антыкамуністычнага фільма». Артур Лёндан, які знаходзіўся тым часам з жонкай у Францыі, запярэчыў на гэта, сказаўшы для друку, што «фільм цалкам адпавядае духу кнігі». За гэта ён быў неадкладна, хоць і завочна, у чарговы раз выключаны з чэскай кампартыі. А ў дадатак і пазбаўлены грамадзянства. Толькі праз дваццаць гадоў гледачы Прагі змаглі ўбачыць гэты фільм. Пасьля «аксамітавай рэвалюцыі» новы прэзыдэнт Вацлаў Гавэл прызначыў сваім амбасадарам у Маскве сына Рудольфа Сланскага. Але гэта ўжо было напачатку 90-х…

Літаратурная творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аўтар аўтабіяграфічных кніг пра жыцьцё ў экстрэмальных умовах канцлягера, раманаў пра гвалт і яго крайніх, тэрарыстычных формах у сучасным сьвеце. Таксама напісаў біяграфію Іў Мантана (1983). Па яго сцэнарах зьнімалі фільмы буйныя рэжысёры свайго часу: Алён Ренэ, Іў Буасэ, Джозэф Лоўзі, Коста-Гаўрас. Значны ўплыў на прозу Сэмпруна аказаў «Адзін дзень Івана Дзянісавіча» Аляксандра Салжаніцына (1962). Хорхэ Сэмпрун — ляўрэат шматлікіх эўрапейскіх узнагарод, уключаючы Эўрапейскую літаратурную прэмію (2006).

У 2003 апублікаваў свой першы раман, напісаны на гішпанскай мове «Дваццаць гадоў і адзін дзень» (прэмія Фонду Хасэ Мануэля Лары, заснавальніка выдавецтва «Плянэта»).

Творы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • «Доўгі шлях» (1963, прэмія «Фармэнтар»)
  • «Іншая сьмерць Рамона Мэркадэра» (1969, прэмія «Феміна»)
  • «Нячаяў вярнуўся» (1981)
  • «Падыходзячы нябожчык» (2001)

Сцэнары да фільмаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • «Вайна скончана» (1966, рэжысэр Алён Ренэ)
  • «Чаканьне» (1972, рэжысэр Іў Буасэ)
  • «Ставіскі» (1974, рэжысэр Алён Ренэ)
  • «Дарогі на поўдзень» (1977, рэжысэр Джозаф Лоузі)
  • «Нячаяў вярнуўся» (1991)
  • «Справа Дрэйфуса» (1995, рэжысэр Іў Буасэ)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]