Грэм Грын
| Грэм Грын | |
| па-ангельску: Graham Greene | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Імя пры нараджэньні | Гэнры Грэм Грын Henry Graham Greene |
| Нарадзіўся | 2 кастрычніка 1904 Бэркхэмстэд, графства Хартфардшыр, Ангельшчына |
| Памёр | 3 красавіка 1991 Вэвэ, Швайцарыя |
| Пахаваны | |
| Бацькі | Чарльз Генры Грын[d][3] Мэрыён Рэйманд Грын[d][3] |
| Сужэнец | Віўен Грын[d][1][3] |
| Дзеці | [Lucy] Caroline Greene[d][3] і Francis Greene[d][3] |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці | пісьменьнік, драматург, журналіст |
| Гады творчасьці | 1925—1991 |
| Жанр | навэля, кароткі аповед, п’еса |
| Мова | ангельская[4][5] |
| Значныя творы | «Канец аднаго рамана» |
| Прэміі | Ерусалімская прэмія (1981) |
| Узнагароды | |
| Асабістая старонка (анг.) | |
Грэм Грын (па-ангельску: Graham Greene; 2 кастрычніка 1904 — 3 красавіка 1991) — ангельскі пісьменьнік, драматург і літаратурны крытык. Яго работы — гэта дасьледаваньне маральных і палітычных праблем сучаснага сьвету.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Раньнія гады
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Грэм Грын нарадзіўся ў сям’і дырэктара прывілеяванай школы Чарлза Грына й Марыён Рэйманд Грын, старэйшай кузіны Робэрта Льюіса Стывэнсана. У сям’і быў чацьвертым з шасьці дзяцей. Грэм вучыўся ў бэркхэмстэдзкай школе. Там жа сталыя насьмешкі аднаклясьнікаў прывялі Грына да некалькіх спробаў самагубства і ў выніку вымусілі кінуць школу. Далей ён вучыўся ў каледжы Баліёл у Оксфардзе. Грэм Грын меў прыродны дарунак да пісьменьніцтва, і за тры гады ў Баліёле ён апублікаваў больш за 60 паэм, аповедаў і нарысаў, большасьць зь якіх выйшлі ў студэнцкім часопісе «Оксфард Аутлук» і ў «Вэстмінстэрскай штотыднёвай газэце». У 1926 году ён зьвяртаецца ў каталіцтва, тлумачачы гэта так: «Я павінен быў знайсьці рэлігію, супамерную з маімі грахамі». Калі крытыкі прыняліся дасьледаваць пытаньні веры ў яго кнігах, Грын выяўляў незадаволенасьць, кажучы, што ненавідзіць выраз «каталіцкі пісьменьнік».
Праца і сям’я
[рэдагаваць | рэдагаваць код]З 1926 году новае месца жыцьця Грына — Лёндан. З 1926—1930 гадоў працуе літаратурным рэдактарам і кінакрытыкам ў лёнданскай «Таймз», потым у «Спэктэйтары» да 1940 году. У 1927 годзе ён мае шлюб зь Віўен Дэйрэл-Браўнінг. Нягледзячы на чатыры дзіцячыя кнігі, Грын ня быў добрым сем’янінам. Пасьля распаду шлюбу ў яго было некалькі захапленьняў, сярод якіх у 1950 г. швэдзкая акторка Аніта Б’ёрк. Палюбоўніцы Грына часьцей былі замужнімі іншаземкамі. У 1938 Грын распачаў адносіны з Дораці Гловэр, тэатральнай касьцюмэркай, яны былі моцна захоплены адно адным да канца 40-х. Яна пачынала кар’еру як кніжны ілюстратар пад імем Дораці Крэйгі й пісала дзіцячыя кнігі, сярод якіх «Нікі, негр і пірат» (1960).
Беларускія пераклады
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Раманы «Стамбульскі экспрэс», «Хто прайграе, бярэ ўсё», «Доктар Фішар з Жэневы» пераклаў на беларускую Вадзім Небышынец.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Oxford Dictionary of National Biography (анг.) / C. Matthew, D. Cannadine — Oxford: OUP, 2004.
- ↑ https://web.archive.org/web/20121004162014/http://www.swissinfo.ch/eng/specials/extraordinary_exiles/Graham_Greene_finds_no_Swiss_cuckoo_clocks.html?cid=12832
- 1 2 3 4 5 Kindred Britain
- ↑ Greene, Graham, 1904-1991 // нарматыўны кантроль Бібліятэкі Кангрэсу (анг.) — Library of Congress.
- ↑ Greene, Graham, 1904-1991 // CONOR.SI
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
| |||||
- Нарадзіліся 2 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1904 годзе
- Памерлі 3 красавіка
- Памерлі ў 1991 годзе
- Пахаваныя ў кантоне Во
- Камандоры францускага Ордэна мастацтваў і літаратуры
- Ляўрэаты Мэмарыяльнай прэміі Джэймза Тэйта Блэка
- Сябры Каралеўскага літаратурнага таварыства
- Ангельскія літаратары
- Брытанскія літаратары
- Журналісты
- Нарадзіліся ў Ангельшчыне
- Памерлі ў Вэвэ