Эрнэста Сабата
Эрнэста Сабата | |
Ernesto Sábato | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 24 чэрвеня 1911 Рохас, правінцыя Буэнас-Айрэс, Аргентына |
Памёр | 30 красавіка 2011 (99 гадоў) |
Дзеці | Mario Sábato[d] і Jorge Federico Sabato[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, эсэіст, мастак |
Гады творчасьці | 1945 — сакавік 2004 |
Кірунак | экзыстэнцыялізм |
Жанр | раман, эсэ |
Мова | гішпанская мова[1] |
Дэбют | «Індывід і сусьвет» (1945) |
Прэміі | Ерусалімская прэмія (1989) |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Эрнэста Сабата (па-гішпанску: Ernesto Sábato; 24 чэрвеня 1911 — 30 красавіка 2011) — аргентынскі пісьменьнік, эсэіст, мастак.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў шматдзетнай сям’і (дзясяты з адзінаццаці дзяцей). Вучыўся на фізыка-матэматычным факультэце Нацыянальнага ўнівэрсытэту Ла-Платы, прымаў актыўны ўдзел у моладзевым камуністычным руху, быў дэлегатам Брусэльскага антыфашысцкага кангрэсу (1934).
У 1934—1935 спрабаваў пісаць у Парыжы раман «Бязгучная крыніца» (часткова апублікаваны).
У 1938 абараніў у Буэнас-Айрэсе доктарскую дысэртацыю па касьмічнай радыеактыўнасьці, атрымаў стыпэндыю для працы ў Лябараторыі Жоліё-Кюры ў Парыжы, дзе, сярод іншага, зблізіўся зь сюррэалістамі. У 1939 пераехаў з Францыі ў ЗША, дзе працаваў у тэхналягічным інстытуце Масачусэтсу, у 1940 вярнуўся ў Буэнас-Айрэс, выкладаў ва ўнівэрсытэце. У выніку вострага экзыстэнцыяльнага крызісу ў 1943 адышоў ад навукі. Пасьля газэтных і часопісных выступаў супраць дыктатуры Хуана Пэрона быў змушаны ў 1945 пакінуць выкладаньне.
26 студзеня 2006 г., разам з Габрыелем Гарсія Маркесам, Эдуарда Галеана, Паблё Міланэсам, Фрэйем Бэта й іншымі вядомымі дзеячамі культуры, выступіў з патрабаваньнем пра падаваньне незалежнасьці Пуэрта-Рыка.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З 1941 супрацоўнічаў з часопісам «Сур», блізкім Борхэсу й яго кругу. Дэбютнай кнігай Сабата стала складанка філязофскіх эсэ «Індывід і сусьвет» (1945, першая прэмія гораду Буэнас-Айрэс і ганаровая прэмія Зьвязу пісьменьнікаў Аргентыны). У 1948 зьявіўся яго экзыстэнцыялісткі раман «Тунэль», які выклікаў вялікую цікавасьць у Аргентыне й за мяжой (ініцыятарам выданьня ў Францыі быў Альбэр Камю; кнігу тут жа перавялі больш на дзясятак моў, экранізаваная ў 1952, 1977 і 1987, спэктакль Д.Грэма-Янга па ёй быў паказаны на Эдынбурскім тэатральным фэсьце ў 2004 годзе). Два іншых рамана — «Пра герояў і магілы» (1961, папулярнай стала кампазыцыя па яго матывах «Раманс пра сьмерць Хуана Лавалье» на музыку Эдуарда Фала; іншая частка рамана экранізаваная ў 1979 Марыё Сабата, сынам пісьменьніка) і «Авадон-зьнішчальнік» (1974, Вялікая прэмія Зьвязу пісьменьнікаў Аргентыны) — умацавалі славу Сабата як аднаго з найбуйнейшых раманістаў Лацінскай Амэрыкі.
Сабата — мастак
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У апошнія гады з-за мэдычнай забароны пісаць і чытаць Сабата займаецца толькі жывапісам. Яго выставы праходзілі ў Парыжы, Мадрыдзе, Сан-Паўлу.
Прызнаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Прэмія Мэдычы (Італія, 1977).
- Прэмія «Мігель дэ Сэрвантэс» (Гішпанія, 1984).
- Ерусалімская прэмія (1989, Ізраіль).
- Ганараваны чалец Ордэна францускага легіёну (1987)
- Ганаровы доктар унівэрсытэту Мурсіі (Гішпанія), Расарыё (Аргентына), Турынскага ўнівэрсытэту (Італія) і інш.
У 1983—1984 па даручэньні прэзыдэнта краіны Раўля Альфонсіну ён узначальваў Нацыянальную Камісію па справе пра масавае зьнікненьне людзей пры ваеннай дыктатуры 1976—1983 (справаздача пра рассьледаваньне «Ніколі больш» апублікаваны ў 1984).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Эрнэста Сабата — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|