Ерусалімская прэмія
Ерусалімская прэмія — міжнародная прэмія, якая ўручаецца пісьменьніку, мысьляру ці навукоўцу, творчасьць і дзейнасьць якога спрыяюць сьцьвярджэньню волі асобы ў грамадзтве.
Прэмія Ерусаліму прысуджаецца кожныя два гады муніцыпалітэтам Ерусаліму паводле рэкамэндацыі прызначанага ім журы, у якое ўваходзяць тры выбітныя дзеячы культуры. Прэмія існуе з 1963 году ў рамках Ерусалімскага міжнароднага кніжнага кірмашу. Грашовая частка прэміі складае пяць тысяч даляраў.
Патрабаваньні статуту прэміі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Прэмія прысуджаецца незалежна ад расавай, нацыянальнай, рэлігійнай і іншай прыналежнасьці
- Адна й тая ж асоба можа быць адзначана прэміяй не часьцей за адзін раз у дзесяць гадоў
Ляўрэаты Ерусалімскай прэміі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- 1963 —
Бэртран Расэл (1872—1970)
- 1965 —
Макс Фрыш (1911—1991)
- 1967 —
Андрэ Шварц-Барт (1928—2006)
- 1969 —
Іньяцыё Сылонэ (1900—1978)
- 1971 —
Хорхэ Луіс Борхэс (1899—1986)
- 1973 —
Эжэн Ёнэско (1909—1994)
- 1975 —
Сымона дэ Бавуар (1908—1986)
- 1977 —
Актавіё Пас (1914—1998)
- 1979 —
Ісая Бэрлін (1909—1997)
- 1981 —
Грэм Грын (1904—1991)
- 1983 —
Відыадхар Сураджпрасад Найпол (н. 1932)
- 1985 —
Мілан Кундэра (н. 1929)
- 1987 —
Джон Максвэл Кутзэе (н. 1940)
- 1989 —
Эрнэста Сабата (н. 1911)
- 1991 —
Зьбігнеў Гэрбэрт (1924—1998)
- 1993 —
Штэфан Гайм (1913—2001)
- 1995 —
Марыё Варгас Льлёса (н. 1936)
- 1997 —
Хорхэ Сэмпрун (н. 1923)
- 1999 —
Дон Дэліла (н. 1933)
- 2001 —
Сьюзан Зонтаг (1933—2004)
- 2003 —
Артур Мілер (1915—2005)
- 2005 —
Антоніё Лоба Антунэш (н. 1942)
- 2007 —
Лешак Калакоўскі (1927—2009)
- 2009 —
Харукі Муракамі (н. 1949)
- 2011 —
Ен Мак’юэн (н. 1948)
- 2013 —
Антоніё Муньёс Маліна (н. 1956)