Перайсьці да зьместу

Аўстрыйская дзяржаўная прэмія па эўрапейскай літаратуры

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Аўстрыйская дзяржаўная прэмія па эўрапейскай літаратуры, інакш — Эўрапейская літаратурная прэмія (па-нямецку: Österreichischer Staatspreis für Europäische Literatur, Europäischer Literaturpreis) — літаратурная ўзнагарода, якая прысуджаецца эўрапейскім пісьменьнікам Фэдэральным міністэрствам адукацыі й мастацтваў Аўстрыі. У 1964 была заснавана як прэмія Нікаляўса Ленаў, у 1965 атрымала цяперашнюю назву. Грашовы выраз прэміі — 25 000 € (2007).