Макс Фрыш

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Макс Фрыш
Max Frisch
Макс Фрыш на падарункавай манэце
Макс Фрыш на падарункавай манэце
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 15 траўня 1911
Цюрых, Швайцарыя
Памёр 4 красавіка 1991
Цюрых, Швайцарыя
Сужэнец Gertrud Frisch-von Meyenburg[d] і Marianne Frisch[d][1]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці раманіст, драматург, філёзаф
Жанр раман, п’еса
Мова нямецкая мова[2]
Прэміі Ерусалімская прэмія (1965)
Узнагароды

Макс Фрыш (па-нямецку: Max Frisch; 15 траўня 19114 красавіка 1991) — швайцарскі раманіст і драматург, які высока ацэнены ў пасьляваеннай нямецкамоўнай літаратуры.

Вокладка п’есы «Бідэрман і падпальшчыкі», 1953
Вокладка раману «Штылер», 1954

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бацька Фрыша быў архітэктарам, маці служыла гувэрнанткай. Вучыўся з 1930 па 1932 год у Цюрыхскім унівэрсытэце — вывучаў германістыку. Пасьля сьмерці бацькі кінуў вучобу й паступіў на службу газэтным рэпарцёрам. Тым часам піша «Юрг Рэйнгарт» (1934) і «Адказ з цішыні» (1937). У 1936 годзе паступае на архітэктурнае аддзяленьне Цюрыхскай вышэйшай тэхнічнай школы й канчае яго ў 1940-м годзе. У гэты ж пэрыяд ён чытае раман Готфрыда Келера «Зялёны Генрых» і расчароўваецца ва ўласнай творчасьці.

Падчас другой сусьветнай вайны Фрыша заклікаюць у войска, дзе ён пачынае весьці дзёньнік, які публікуе ў 1940-м годзе пад назвай «Лісткі з рэчавага мяшка», затым зьяўляецца раман «J’adore ce qui me brule», які з францускага перакладаецца як «Люблю тое, што мяне спальвае».

Нягледзячы на празаічную дзейнасьць, Фрыш зарабляе на жыцьцё да 50-х гадоў працай архітэктара. Пачынаючы з другой паловы 40-х гадоў Фрыш працуе для тэатра й піша п'есы: «Санта Крус», «Яны зноў сьпяваюць», «Кітайская сьцяна» й шматлікія іншыя.

Сусьветную вядомасьць Максу Фрышу прынесьлі тры раманы: «Штылер» (1954), «Homo Faber» (1957) і «Назаву сябе Гантэнбайн» (1964).

У 60-е гады Фрыш шмат падарожнічае, наведвае Японію, ЗША й іншыя краіны. У 1972 годзе ён пасяляецца ў Бэрліне, а напачатку 80-х гадоў перасяляецца ў ЗША, дзе жыве ў Нью-Ёрку са сваёй спадарожніцай жыцьця Эліс Лок-Керы, якой ён прысьвячае частку сваіх дзёньнікаў. Гэтыя дзёньнікі, знойдзеныя ў архівах яго сакратаркі, апублікаваны ў сакавіку 2010 году. У іх месьцяцца разважаньні пра жыцьцё ў ЗША падчас прэзыдэнцтва Рональда Рэйгана[3].

Працы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раманы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

П'есы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зноскі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Макс Фрышсховішча мультымэдыйных матэрыялаў