Дубраўка Угрэшыч
Дубраўка Угрэшыч | |
Dubravka Ugrešić | |
![]() | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзілася | 27 сакавіка 1949 Куціна, Югаславія |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьніца, эсэістка, перакладчыца |
Жанр | раман, навэля, аповед, эсэ |
Мова | харвацкая[1] |
Прэміі | Эўрапейская літаратурная прэмія (1999) |
Узнагароды | |
Афіцыйны сайт(анг.) |
Дубраўка Угрэшыч (па-харвацку: Dubravka Ugrešić; нар. 27 сакавіка 1949) — вядомая харвацкая пісьменьніца.
Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
З палітычных прычынаў жыве ў эміграцыі. Пасьля распаду Югаславіі заняла нэўтральную пазыцыю паміж сэрбамі й харватамі, што было непрымальным для шмат каго з суайчыньнікаў. Нават знакаміты пісьменьнік Антун Шолян, вядомы сваёй стрыманасьцю ў этнічных пытаньнях, не прыняў пазыцыю Дубраўкі Угрэшыч. Шмат хто ўспрымаў гэта як нацыянальную здраду. Зьехаўшы ў 1993 годзе, жыла ў Нідэрляндах і ЗША. Да эміграцыі на працягу 20 гадоў выкладала расейскую мову й літаратуру на катэдры тэорыі літаратуры ва ўнівэрсытэце ў Заграбе. У 1988 годзе выдала зборнік альтэрнатыўнай расейскай прозы.
У літаратуры дэбютавала ў 1970-х гадах, яе творы перакладзены на амаль усе эўрапейскія мовы. Піша раманы й эсэ.
Дубраўка Угрэшыч жыве ў Амстэрдаме. Мае шматлікія міжнародныя й югаслаўскія ўзнагароды.
Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- 1971 «Агеньчык» (Mali plamen) - аповеды й сказкі для дзетак
- 1978 «Поза для прозы» (Poza za prozu) - навэлы
- 1981 «Штэфіца Цвэк у пастцы жыцьця» (Štefica Cvek u raljama života) - экранізаваны ў 1988 годзе
- 1983 «Жыцьцё ёсьць казка» (Život je bajka) - навэлы
- 1984 «Амэрыканскія выдумкі» (Amerićki fikcionar) - эсэ
- 1988 «Фарсіраваньне рамана-ракі» (Forsiranje romana-reke)
- 1996 «Культура хлусьні» (Kultura laži)
- 1996 «Музэй безумоўнай капітуляцыі» (Muzej bezuvjetne predaje)
- 2000 «Чытаць забаронена» (Zabranjeno čitanje) - эсэ
- 2004 «Міністэрства болю» (Ministarstvo boli)
- 2005 «Нікога няма дома» (Nikog nema doma) - эсэ
- 2008 «Зьнесла Баба-Яга яечка» (Baba Jaga je snijela jaje)
- 2010 «Асновы для непісьменных» (Pocetnica za nepismene)
- 2010 «Напад на міні-бар» (Napad na minibar)
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.