Перайсьці да зьместу

Лешак Калакоўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лешак Калакоўскі
Leszek Kołakowski
У Варшаве падчас імпрэзы свайго 80-годзьдзя
Дата нараджэньня 23 кастрычніка 1927
Месца нараджэньня Радам, Польшча
Дата сьмерці 17 ліпеня 2009
Месца сьмерці Оксфард, Вялікабрытанія
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак філёзаф, гісторык, пэдагог, прафэсар унівэрсытэту, пісьменьнік, гісторык ідэяў
Навуковая сфэра філязофія
Месца працы
Папярэднік Эдмунд Гусэрль, Фрыдрых Энгельс, Георг Вільгельм Фрыдрых Гэгель, Імануіл Кант і Карл Маркс
Сябра ў Еўрапейская акадэмія навук і мастацтваў[d], Польская акадэмія навук[2], Амэрыканская акадэмія мастацтваў і навук[d], Баварская акадэмія прыгожых мастацтваў[d] і Таварыства польскіх пісьменьнікаў[d]
Школа/традыцыя Марксізм
Пэрыяд Філязофія Новага часу
Асноўныя зацікаўленасьці драматургія, проза, эсэ
Значныя ідэі Is God Happy?[d]
Узнагароды

Лешак Калакоўскі (па-польску: Leszek Kołakowski; 23 кастрычніка 192717 ліпеня 2009[3]) — выбітны польскі філёзаф, «інтэлектуальны кароль Эўропы».
Чалец Міжнароднага Інстытуту філязофіі Брытанскай Акадэміі, ганаровы чалец Амэрыканскай акадэміі Мастацтваў і Навук, сябра Баварскай акадэміі Мастацтваў.

Сын Ежага Калакоўскага, публіцыста, дзеяча асьветы й каапэрацыі (загінуў у 1943 г.) і Люцыяны Петрусевіч, настаўніцы. Нарадзіўся ён у Радамі, дзе й правёў амаль усе свае школьныя гады. Але ў сувязі зь пераездам бацькоў школу давялося канчаць у Лодзі. Якраз з гэтага гораду ён і быў выселены разам з усёй сям’ёй нямецкімі акупацыйнымі ўладамі.

1945 — Лешак Калакоўскі вяртаецца ў Лодзь пасьля вызваленьня Польшчы ад нямецкіх акупантаў і экстэрнам здае экзамэны на атэстат сталасьці. У гэтым жа годзе ён пачынае навучаньне філязофіі ўва ўнівэрсытэце Лодзі. 1947 — апублікаваў першы артыкул пад назвай «Дыялектычныя імпрэсіі».
19471949 — працуе ў якасьці асыстэнта на катадры лёгікі ўнівэрсытэту Лодзі.
1948 — друкуе артыкулы й рэцэнзіі.
1949 — ажаніўся з Тамарай Дымэнсон, пазьней — дакторкай-псыхіятаркай.
1949 — пераводзіцца ў Варшаўскі ўнівэрсытэт.
1950 — у Варшаўскім унівэрсытэце атрымлівае навуковую ступень магістра.
19501953 — працуе ў Варшаўскім унівэрсытэце на катадры філязофіі ў якасьці асыстэнта.
1953 — абараніў у Варшаўскім унівэрсытэце кандыдацкую дысэртацыю пад назвай «Сьпіноза як гістарычная зьява сваёй эпохі».
19531955 — адначасова супрацоўнічае з Інстытутам грамадзкіх навук.
1953 — атрымлівае пасаду ад’юнкта на катадры філязофіі Варшаўскага ўнівэрсытэту.
1955 — робіцца супрацоўнікам Інстытуту філязофіі q сацыялёгіі Польскай Акадэміі навук.
19561968 — загадвае катадрай гісторыі філязофіі Новага часу Варшаўскага ўнівэрсытэту. Паралельна з гэтым працуе ў рэдакцыях аддзелаў філязофіі буйных польскіх навуковых выдавецтваў.
1956 — стаецца дацэнтам катадры філязофіі Варшаўскага ўнівэрсытэту.
1957 — дэбютаваў як празаік творам «Ключ нябесны, або Аповеды, пабудаваныя на сьвятой гісторыі й для навучаньня й перасьцярогі прызначаныя».
1957 — на працягу году перабывае ў Францыі й Галяндыі, дзе праводзіць дасьледаваньні рэлігійнай думкі XVII ст.
1964 — Лешаку Калакоўскаму прысуджаецца годнасьць экстраардынарнага прафэсара.
1966 — выключаны з партыі пасьля прачытаньня ў Варшаўскім унівэрсытэце спавешчаньня «Польская культура ў апошняе дзесяцігодзьдзе».
1968 — пазбаўленьне пасады прафэсара Варшаўскага ўнівэрсытэту.
лістапад 1968 — выезд у Канаду на запрашэньне ўнівэрсытэту McGill у Манрэалі.
1969 — атрымлівае катадру філязофіі Каліфарнійскага ўнівэрсытэту ў Бэрклі.
1970 — пастаянна працуе ў Оксфардзе, дзе выкладае ў «All Souls College».
1975 — выкладае ў Ельскім унівэрсытэце (Нью-Хавэн).
19811982 — працуе ў Інстытуце грамадзкай думкі ў Чыкага.
2007 — ляўрэат Ерусалімскай прэміі.

  • 1957 «Ключ ад нябёсаў, ці павучальныя аповеды, запазычаныя са сьвятой гісторыі для навучэньня й перасьцярогу» (Klucz niebieski, albo opowieści budujące z historii świętej zebrane ku pouczeniu i przestrodze)
  • 1963 «13 гісторый з царства Лялонія для сталых і дзетак» (13 bajek z królestwa Lailonii dla dużych i małych)
  • 1965 «Гутаркі з д'яблам» (Rozmowy z diablem)
  • 1965 «Дасьведчанасьць пра рэлігійныя й царкоўныя сувязі» (Świadomość religijna i więź kościelna)
  • 1966 «Ад Юма ў Венскім кружку» (Od Hume'a do Koła Wiedeńskiego)
  • 1967 «Марксізм і наступны пэрыяд» (Kultura i fetysze)
  • 1971 «Чытаючы Лешака Калакоўскага» (A Leszek Kołakowski Reader)
  • 1971 «Пазытывісцкая філязофія» (Positivist Philosophy)
  • 1971 «Трэці квартал 22» (TriQuartely 22)
  • 1972 «Наяўнасьць міту» (Obecność mitu)
  • 1974 «Ідэя сацыялізму» (The Socialist Idea)
  • 1975 «Гусэрль і пошук несумненнасьці» (Husserl and the Search for Certitude)
  • 1976 «Асноўныя плыні марксізму» (Główne nurty marksizmu)
  • 1982 «Ці можа д'ябал выратавацца й яшчэ 27 пропаведзяў» (Czy diabeł może być zbawiony i 27 innych kazań)
  • 1982 «Рэлігія: Калі Бога няма» (Religion: If There Is No God)
  • 1985 «Бэргсон» (Bergson)
  • 1986 «Вёска, якая знойдзена» (Le Village introuvable)
  • 1988 «Мэтафізычныя жахі» (Metaphysical Horror)
  • 1989 «Хвала неадпаведнасьцяў» (Pochwała niekonsekwencji)
  • 1990 «Цывілізацыя на судзе» (Cywilizacja na ławie oskarżonych)
  • 1990 «Сучаснасьць у бясконцых выпрабаваньнях» (Modernity on Endless Trial)
  • 1995 «Бог нам нічога не павінен: Кароткія нататкі пра рэлігію Паскаля й духу янсэнізму» (God Owes Us Nothing: A Brief Remark on Pascal's Religion and on the Spirit of Jansenism)
  • 1999 «Воля, слава, хлусьня й здрада: Эсэ паўсядзённага жыцьця» (Freedom, Fame, Lying, and Betrayal: Essays on Everyday Life)
  • 2004 «Двое вачэй Сьпінозы й іншыя філязофскія эсэ» (The Two Eyes of Spinoza and Other Essays on Philosophers)
  • 2005 «Мой выпраўлены погляд на былое» (My Correct Views on Everything)
  • 2007 «Чаму дастаткова здаволіцца малым, чым нічым» (Why Is There Something Rather Than Nothing?)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Байкі з каралеўства Лайлонія на «Дзеяслове»
Лешак Калакоўскі. Вайна з рэчамі на «лiтaрa.net»
Наша вечная справа з Ісусам на старонках «ARCHE»
Памёр Кароль эліт-культуры(недаступная спасылка)

Лешак Калакоўскісховішча мультымэдыйных матэрыялаў