Харарэ
Харарэ | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1890 | ||||
Горад з: | 1935 | ||||
Краіна: | Зымбабвэ | ||||
Правінцыя: | Харарэ | ||||
Плошча: | 960,6 км² | ||||
Вышыня: | 1490 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2006) | |||||
колькасьць: | 1 600 000 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 1665,63 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | 4 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 17°49′45″ пд. ш. 31°3′8″ у. д. / 17.82917° пд. ш. 31.05222° у. д.Каардынаты: 17°49′45″ пд. ш. 31°3′8″ у. д. / 17.82917° пд. ш. 31.05222° у. д. | ||||
Харарэ | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
hararecity.co.zw |
Хара́рэ (па-ангельску: Harare, да 1982 году — Солзбэры) — сталіца і самы вялікі горад Зымбабвэ, таксама мае статус правінцыі. Знаходзіцца ў паўночнай частцы краіны. Адначасова зьяўляецца сталіцай акругі Харарэ. Насельніцтва налічвае 1,6 млн чалавек, разам з прыгарадамі 1,8 млн.
Горад зьяўляецца цэнтрам гандлю тытунём, маісам, бавоўнай і цытрусамі. Ёсьць прадпрыемствы тэкстыльнай, мэталюргічнай і хімічнай прамысловасьці, недалёка ад гораду знаходзяцца залатыя шахты. У выніку таго, што Харарэ знаходзіцца на вышыні 1483 мэтры над узроўнем мора клімат гораду мяккі, не сьпякотны.
За пяць кілямэтраў на поўнач ад гораду знаходзіцца Ўнівэрсытэт Зымбабвэ, самая вялікая і прэстыжная навучальная ўстанова краіны.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ангельскія вайскоўцы, пад кіраўніцтвам Сэсыля Родэса, збудавалі на месцы будучага Харарэ вайсковы форт у 1890 годзе. Яны назвалі яго Форт Солсбэры, у гонар маркіза Солсбэры, брытанскага прэм’ер-міністра. Да 1897 году форт пераўтварыўся ў паселішча, у 1935 годзе паселішча пераўтварылася ў горад, які стаў сталіцай Фэдэрацыі Радэзіі і Ньясалэнду з 1953 да 1963 году. Пасьля гэтага Харарэ — сталіца незалежнай Радэзіі, а з 1980 — Зымбабвэ. 18 красавіка 1982 году назва гораду была зьмененая з Солсбэры. Зьмена назвы адбылася падчас сьвяткаваньняў незалежнасьці Зымбабвэ. Адзін з уладароў шона запатрабаваў зьмены назвы гораду, з прычыны яе эўрапейскага паходжаньня і замены на шонскую назву «Haarari», што азначае «Ён ня сьпіць».
|