Акцябарскі сельсавет (Клічаўскі раён)
Акця́барскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клічаўскага раёну Магілёўскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Стары Востраў[1]. Насельніцтва на 2010 год — 592 чалавекі[2].
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
6 студзеня 1965 году Клічаўскі раён аднавілі, у яго склад увайшоў Акцябарскі сельсавет.
23 сьнежня 2009 году населеныя пункты Градкі, Казлы, Новае Сяло перададзеныя з Акцябарскага ў Нясяцкі сельсавет[3].