Перайсьці да зьместу

Патоцкі сельсавет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Патоцкі сельсавет
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус сельсавет Беларусі[d]
Адміністрацыйны цэнтар Клічаў
Дата ўтварэньня 19 жніўня 1966
Насельніцтва
  • 1601 чал. (2019)
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+03:00
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Пато́цкі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клічаўскага раёну Магілёўскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — горад Клічаў. Насельніцтва на 2010 год — 2621 чалавек[1].

10 ліпеня 1939 году ў складзе Клічаўскага раёну быў утвораны Дзьмітраўскі сельсавет.

19 жніўня 1965 году Дзьмітраўскі сельсавет быў перайменаваны ў Патоцкі.

23 сьнежня 2009 году ў склад сельсавету перададзеныя населеныя пункты Бёрда, Ваевічы, Восаў, Дзьмітраўка 2, Іванаўка, Кавяза, Канстантоў, Клічаўскія Пасёлкі, Лазьзё, Палосы, Паплавы, Перасопня, Рубеж, Стаялава, якія знаходзіліся ў падпарадкаваньні Клічаўскага раённага выканаўчага камітэту, а таксама населены пункт Турэц, які ўваходзіў у склад Нясяцкага сельсавету[2].

24 жніўня 2010 году адміністрацыйны цэнтар сельсавету перанесены з пасёлку Патока ў горад Клічаў[3].

21 сьнежня 2011 году ў склад сельсавету перададзеныя ўсе населеныя пункты — Бабоўка, Баркі, Ганчанскі, Гонча, Драні, Жалезная Баравіна, Жэрдзішча, Мяжное, Падстружжа, Рагі, Тачышча, Убалацьце, Хрэлева — ліквідаванага Ганчанскага сельсавету[4].

23 сьнежня 2011 году ліквідаваная вёска Жэрдзішча[5].