Налазы
Налазы | |
трансьліт. Nalazy | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Бярэзінскі |
Сельсавет: | Капланецкі |
Насельніцтва: | 13 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1715 |
Паштовы індэкс: | 223328 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°39′32″ пн. ш. 28°59′48″ у. д. / 53.65889° пн. ш. 28.99667° у. д.Каардынаты: 53°39′32″ пн. ш. 28°59′48″ у. д. / 53.65889° пн. ш. 28.99667° у. д. |
± Налазы |
Нала́зы[1] — вёска ў Бярэзінскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Капланецкага сельсавету.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Разьмешчана за 28 км на поўдзень ад Беразіно, 128 км ад Менску. На паўднёвым усходзе праходзяць мэліярацыйныя каналы, р. Жалінка (прыток р. Бярэзіна). Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз вёску Брадзец і далей па шашы Менск—Магілёў.
Пляніровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і забудаванай двухбакова, няшчыльна, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1885 г. засьценак у Брадзецкай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні. Паводле перапісу 1897 году сядзіба пры ўрочышчы, 7 двароў. У 1917 г. хутар, 14 двароў.
З 6.10.1919 да 10.8.1920 ў складзе Магілёўскага павету Гомельскай губэрні РСФСР, пасьля у Ігуменскім (з 18.9.1923 Чэрвеньскім) павеце БССР. З 20.8.1924 ў Брадзецкім сельсавеце Бярэзінскага раёну Барысаўскай, з 9.6.1927 да 26.7.1930 Менскай акругі. У 1934 годзе ў вёсцы створаны калгас «Чырвоныя Налазы». З 20.2.1938 ў Магілёўскай вобласьці.
На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 13 вяскоўцаў. З 20.9.1944 ў Менскай вобласьці, з 25.12.1962 ў Чэрвеньскім, з 6.1.1965 ў Бярэзінскім раёнах. У 1980 годзе ў складзе калгасу «Бярэзіна» (цэнтар — в. Брадзец), фэрма буйной рагатай жывёлы.
Да 21 сьнежня 2007 году вёска ўваходзіла ў склад Брадзецкага сельсавету[2]. З 2007 па 2013 год у складзе Сялібскага сельсавету[3].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1897 год — 64 жыхары
- 1917 год — 92 жыхары
- 1960 год — 157 жыхароў
- 2003 год — 12 жыхароў
- 2009 год — 13 чалавек[4]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
- ^ «Об упразднении Бродецкого, Высокогорского, Каменноборского, Ляжинского, Якшицкого сельсоветов и изменении границ Богушевичского, Капланецкого, Погостского, Поплавского, Селибского, Ушанского сельсоветов Березинского района». Решение Минского областного Совета депутатов от 21 декабря 2007 г. № 81 (рас.)
- ^ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (рас.)
- ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі