Міраслаўка
| Міраслаўка, трансьліт. Miraslaŭka | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Менская |
| Раён | Бярэзінскі |
| Сельсавет | Капланецкі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 53°38′59″ пн. ш. 28°57′15″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 33 чал. (2009) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1715 |
| Паштовы індэкс | 223328 |
| Нумарны знак | 5 |
| Міраслаўка на мапе Беларусі ± Міраслаўка | |
Мірасла́ўка[1] — вёска ў Бярэзінскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Капланецкага сельсавету. Знаходзіцца за 32 км на поўдзень ад горада Беразіно, за 140 км ад Менску. На западзе мяжуе з лесам, цяче рака Бярэзіна (прыток Дняпра).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Згадваецца ў 1704 годзе як вёска ў складзе маёнтку Якшыцы ў Менскім ваяводзтве ВКЛ[2]. Але на паўднёвай ускраіне, на пясчанай пойме высокага левага берагу Бярэзіны разьмешчаны курганны могільнік, за 1,5 км на поўнач ад вёскі — другі могільнік, за 1 км на паўночны захад ад вёскі — паселішча, дзе знойдзены крамянёвыя прылады працы эпохі мэзаліту, нэаліту і бронзавага веку. Гэта сьведчыць аб засяленьні тутэйшых мясьцін у глыбокай старажытнасьці.
У 1800 годзе ўласнасьць памешчыка М. Шэмета, у Ігуменскім павеце Менскай губэрні. На 1890 год уласнасьць памешчыка Лукашевіча. У гэты ж год адкрыта школа граматы, у якой у першы год навучалася 11 хлопчыкаў. У 1912 годзе школа пераўтвараецца ў аднаклясную народную вучэльню. Паводле перапісу 1897 году ў вёсцы зарэгістраваны вятрак з млынам, хлебазапасны магазын.
У 1921 годзе арганізаваны гурток па ліквідацыі непісьменнасьці, у 1928 годзе — сельскагаспадарчая камуна «Уперад», у 1931 годзе — калгас «Запаветы Леніна». На франтах Вялікай Айчынай вайны загінулі 50 вяскоўцаў. У баях каля вёскі ў 1941 годзе загінулі 9 савецкіх воінаў, якія пахаваны ў брацкай магіле за 0,5 км на захад ад вёскі.
Да 21 сьнежня 2007 году вёска ўваходзіла ў склад Брадзецкага сельсавету[3]. З 2007 па 2013 год у складзе Сялібскага сельсавету[4].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1800 год — 11 двароў, 126 жыхароў
- 1858 год — 145 жыхароў
- 1897 год — 61 двор, 377 жыхароў
- 1917 год — 89 гаспадарак, 527 жыхароў
- 1960 год — 383 жыхары
- 2003 год — 17 гаспадарак, 22 жыхары
- 2009 год — 33 чалавекі[5]
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Мікалай Запрудскі (нар. 1948) — беларускі пэдагог, галоўны рэдактар навукова-мэтадычнага часопісу «Фізыка: праблемы выкладаньня».
- Аляксей Каўко (1922—2012) — беларускі пісьменьнік.
- МікалайКаўко (нар. 1933) — беларускі партыйны і дзяржаўны дзеяч.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
- ↑ НГАБ у Менску, ф. 1727, воп. 1, спр. 4, с. 409
- ↑ «Об упразднении Бродецкого, Высокогорского, Каменноборского, Ляжинского, Якшицкого сельсоветов и изменении границ Богушевичского, Капланецкого, Погостского, Поплавского, Селибского, Ушанского сельсоветов Березинского района». Решение Минского областного Совета депутатов от 21 декабря 2007 г. № 81 (рас.)
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (рас.)
- ↑ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі