Чырвоны Араты (Менская вобласьць)
| Чырвоны Араты | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Менская |
| Раён | Бярэзінскі |
| Сельсавет | Капланецкі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 53°38′36″ пн. ш. 28°57′27″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 4 чал. (2019) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1715 |
| Паштовы індэкс | 223328 |
| СААТА | 6204823052 |
| Нумарны знак | 5 |
| Чырвоны Араты на мапе Беларусі ± Чырвоны Араты | |
Чырво́ны Ара́ты[1] (таксама Бяра́цічы (мн.), Біра́цічы (мн.)[1]) — вёска ў Бярэзінскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Капланецкага сельсавету. Знаходзіцца за 33 км на поўдзень ад гораду Беразіно, за 140 км ад Менску, каля ракі Бярэзіна (прыток Дняпра).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Згадваецца ў 1560 годзе як вёска ў Сьвіслацкай воласьці ВКЛ[2]. У 1670 годзе згадваецца як фальварак Баратычы ў Аршанскім павеце ВКЛ[3]. Паводле перапісу 1897 году маёнтак меў 2 двары, 26 жыхароў, піцейную ўстанову. Да 1920-х гадоў — маёнтак Барацічы[4], уласнасьць памешчыка М. Шэмета. У 1931 годзе арганізаваны калгас «Уперад». На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінуў 1 вясковец. У 1980 годзе ў складзе калгаса «Беразіно» (цэнтар — в. Брадзец).
Да 21 сьнежня 2007 году вёска ўваходзіла ў склад Брадзецкага сельсавету[5]. З 2007 па 2013 год у складзе Сялібскага сельсавету[6].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1897 год — 2 двары, 26 жыхароў
- 1917 год — 6 гаспадарак, 35 жыхароў
- 1926 год — 2 двары, 5 жыхароў
- 1960 год — 91 жыхар
- 2003 год — 17 гаспадарак, 22 жыхары
- 2009 год — 12 чалавек[7]
- 2019 год — 4 чалавекі
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
- ↑ НГАБ у Менску, ф. 1769, воп. 1, спр. 7, с. 178
- ↑ LVIA, f. 11, ap. 1, b. 747
- ↑ Сустракаюцца таксама варыянты Бяра́цічы (мн.), Біра́цічы (мн.)
- ↑ «Об упразднении Бродецкого, Высокогорского, Каменноборского, Ляжинского, Якшицкого сельсоветов и изменении границ Богушевичского, Капланецкого, Погостского, Поплавского, Селибского, Ушанского сельсоветов Березинского района». Решение Минского областного Совета депутатов от 21 декабря 2007 г. № 81 (рас.)
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (рас.)
- ↑ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі