Ганчанскі сельсавет
Выгляд
Ганча́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клічаўскага раёну Магілёўскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — пасёлак Ганчанскі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]20 жніўня 1924 году Клічаўскі раён быў падзелены на 12 сельсаветаў, адным зь іх быў Ганчанскі сельсавет.
23 сьнежня 2009 году населеныя пункты Аляксандраўка, Маліньне, Сіманаўка, Сьвёкрава перададзеныя ў склад Доўгаўскага сельсавету[1].
21 сьнежня 2011 году сельсавет ліквідаваны, усе населеныя пункты — Бабоўка, Баркі, Ганчанскі, Гонча, Драні, Жалезная Баравіна, Мяжное, Падстружжа, Рагі, Тачышча, Убалацьце, Хрэлева — перададзеныя ў склад Патоцкага сельсавету[2].
23 сьнежня 2011 году ліквідаваная вёска Жэрдзішча[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ «Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области». Решение Могилевского областного Совета депутатов от 23 декабря 2009 г. № 17-16 (рас.)
- ^ «Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области». Решение Могилевского областного Совета депутатов от 21 декабря 2011 г. № 13-9 (рас.)
- ^ «Об упразднении некоторых сельских населенных пунктов Кличевского района Могилевской области». Решение Кличевского районного Совета депутатов от 23 декабря 2011 г. № 18-10 (рас.)