Сэнэгал
Сэнэгал лац. Senegał République du Sénégal | |||||
| |||||
Нацыянальны дэвіз: «Un Peuple, Un But, Une Foi» («Адны людзі, адна мэта, адзін лёс») | |||||
Дзяржаўны гімн: «Pincez Tous vos Koras, Frappez les Balafons» | |||||
Афіцыйная мова | француская | ||||
Сталіца | Дакар | ||||
Найбуйнейшы горад | Дакар | ||||
Форма кіраваньня | рэспубліка Абдулае Вайд Сулейман Ндэнэ Ндыяе | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады |
87-е месца ў сьвеце 196 723 км² 2,1 | ||||
Насельніцтва • агульнае (2009) • шчыльнасьць |
67-е месца ў сьвеце 13 711 597 69,7/км² | ||||
СУП • агульны (2008) • на душу насельніцтва |
109 месца ў сьвеце $21,773 млрд $1739 | ||||
Валюта | Франк КФА (XOF) | ||||
Часавы пас | UTC (UTC+0) | ||||
Незалежнасьць — ад Францыі |
4 красавіка 1960 | ||||
Аўтамабільны знак | SN | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .sn | ||||
Тэлефонны код | +221 | ||||
Сэнэга́л, афіцыйна – Рэспу́бліка Сэнэга́л (па-француску: République du Sénégal) — краіна, разьмешчаная ў Заходняй Афрыцы, мае выхад да Атлянтычнага акіяна. Мяжуе з Маўрытаніяй, Малі, Гвінэяй, Гвінэяй-Бісаў і Гамбіяй.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першыя чалавечыя паселішчы на тэрыторыі Сэнэгалу зьявіліся ў нэаліце і палеаліце, аб чым сьведчаць знойдзеныя тут каменныя прылады.
- XI стагодзьдзе — зьявіліся паселішчы племені Тукулераў. Пачалося пранікненьне ісламу.
- XIV стагодзьдзе — на тэрыторыі сучаснага Сэнэгалу ўтвараецца імпэрыя Джалоф.
- з XVII стагодзьдзя пачынаецца заваяваньне Францыяй.
- 1895—1958 — Сэнэгал уваходзіць у склад Францускай Заходняй Афрыкі.
- да 1958 году — француская калёнія.
- 1959—1960 — разам з Малі ўтвараецца Фэдэрацыя Малі, якая ўваходзіла ў склад Францускага Адзінства.
- 1960 год — атрыманьне незалежнасьці, першым прэзыдэнтам становіцца Леапольд Сэнгор.
- 1982—1989 — разам з Гамбіяй утварае канфэдэрацыю, якая мае назву Сэнэгамбія.
- 1982—2004 — вайсковы канфлікт з паўстанцамі Касаманка.
Палітыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сэнэгал — гэта рэспубліка, выканаўчая ўлада ў якой належыць прэзыдэнту (тэрмін дзеяньня пяць гадоў), заканадаўчая аднапалатнаму парлямэнту, які выбіраецца тэрмінам на пяць гадоў і складаецца з 120 дэпутатаў. З 1976 году ў краіне дзейнічае шматпартыйная сыстэма. Колькасьць палітычных партыяў неабмежаваная (цяпер іх каля 20).
Са студзеня 2007 году быў прыняты закон аб разьмежаваньні галінаў улады, згодна зь якім большую ўладу атрымалі рэгіянальныя сходы.
Адміністрацыйны падзел
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сэнэгал падзелены на 11 абласьцей:
Вобласьць | Вобласьць (фр.) | Цэнтар | Плошча, км² | Насельніцтва (2002), чал. |
---|---|---|---|---|
Дакар | Dakar | Дакар | 550 | 2 267 356 |
Дыюрбэль | Diourbel | Дыюрбэль | 4359 | 1 049 954 |
Фатык | Fatick | Фатык | 7935 | 613 000 |
Каалак | Kaolack | Каалак | 16 010 | 1 066 375 |
Колда | Kolda | Колда | 21 011 | 847 243 |
Луга | Louga | Луга | 29 188 | 677 533 |
Матам | Matam | Матам | 25 083 | 423 041 |
Сэн-Луі | Saint-Louis | Сэн-Луі | 19 044 | 688 767 |
Тамбакунда | Tambacounda | Тамбакунда | 59 602 | 605 695 |
Тыес | Thiès | Тыес | 6601 | 1 290 265 |
Зыгіншор | Ziguinchor | Зыгіншор | 7339 | 437 986 |
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На поўдні краіны клімат экватарыяльны, вільготны. На поўнач паступова пераходзіць у субэкватарыяльны, сухі. Сярэднегадавая тэмпэратура складае ад 25 °C на ўзьбярэжжы да 30 °C на мяжы з Малі.
Самая высокая кропка краіны — 581 м. Працягласьць узьбярэжжа складае 531 км. Паверхня раўнінная зь невялікімі ўзвышшамі на поўдні.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Эканоміка краіны не разьвітая. Каля 70% працаздольнага насельніцтва занятае ў сельскай гаспадарцы. Асноўнымі сельскагаспадарчымі культурамі зьяўляюцца: цукровы трысьнёг, бавоўна, рыс.
Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Насельніцтва краіны налічвае каля 12,5 млн чалавек. Асноўная этнічная група гэта валофы (43% насельніцтва), якія засяляюць цэнтральную частку краіны, на поўнач і ўсход ад Дакару і тэрыторыі ўздоўж узьбярэжжа. Другая па велічыні група — гэта фуланы (23%), потым сэрэра (15%).
Каля 90% насельніцтва — мусульмане.
Афіцыйнай мовай зьяўляецца француская, але яе ўжывае толькі адукаваная меншасьць. 70% насельніцтва жывуць у сельскай мясцовасьці. У гарадах жывуць эўрапейцы (50 тыс.) у асноўным французы і лібанцы.
Спорт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Футбольная каманда Сэнэгалу на чэмпіянаце сьвету ў 2002 годзе дайшла да чвэрцьфіналу.