Сьцяг Сэнэгалу
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
Дзяржаўны сцяг Сэнэгалу — прыняты 20 жніўня 1960 году. У каляровым афармленьні выкарыстаны панафрыканскія колеры.
Чырвоны колер зьяўляецца знакам пралітай крыві ў барацьбе за незалежнасьць часоў каланіяльнай эпохі і сымбалізуе афрыканскі сацыялізм. Жоўты — колер золата і багацьце, азначае дабрабыт, які прынясе калектыўная праца. Зялёны выказвае надзею на добрую будучыню і прагрэс.