Марцін Цэбуля
| Марцін Цэбуля | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 6 сьнежня 1995[1] (30 гадоў) | |
| Рост | 177 см | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Карона Кельцы | |
| Нумар | 77 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2012—2020 | Карона Кельцы | 144 (7) |
| 2020—2024 | Ракаў Чанстахова | 70 (11) |
| 2024—2025 | Сьлёнск | 8 (0) |
| 2025— | Карона Кельцы | 0 (0) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Ма́рцін Цэбу́ля (па-польску: Marcin Cebula; нар. 6 сьнежня 1995 году) — польскі футбаліст, атакуючы паўабаронца клюбу «Карона».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пачаў займацца футболам у родным горадзе Сташаве ў мясцовай камандзе «Погань» з Чацьвертай лігі чэмпіянату Польшчы. У 2008 годзе далучыўся да складу «Кароны», дзе спачатку спаборнічаў у моладзевай лізе. 3 траўня 2013 году ў веку 17 гадоў і 148 дзён Цэбуля запачаткаваў выступы ў галоўнай камандзе ў матчы Экстраклясы супраць варшаўскай «Палёніі». У наступныя сэзоны заставаўся ў клюбе, але быў гульцом ратацыі. З сэзону 2015—2016 гадоў пачаў зьяўляцца часьцей у складзе, але сапраўдным гульцом асноўнага складу стаў з сэзону 2017—2018 гадоў. 31 ліпеня 2017 году ў матчы супраць «Краковіі» (4:2) забіў свой першы гол у найвышэйшым дывізіёне.
Улетку 2020 году на правах свабоднага агента прыяднаўся да клюбу Экстраклясы «Ракава», зь якім здабыў першыя ў кар’еры трафэі, а таксама дэбютаваў у Лізе канфэрэнцыяў. У ліпені 2024 году стала вядома, што гулец далучыцца да «Сьлёнску».
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Ракаў»:
- Чэмпіён Польшчы: 2023
- Уладальнік Кубка Польшчы: 2021, 2022
- Уладальнік Супэркубка Польшчы: 2021, 2022
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Marcin Cebula // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ 90minut.pl (пол.) — 2003.