Пётар Самец-Таляр
| Пётар Самец-Таляр | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 2 лістапада 2001 (24 гады) | |
| Пазыцыя | нападнік | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Сьлёнск | |
| Нумар | 7 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2018— | Сьлёнск | 116 (15) |
| 2021 | → Відзэў Лодзь | 17 (1) |
| 2021 | → ГКС Катавіцы | 11 (0) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Пётар Са́мец-Та́ляр (па-польску: Piotr Samiec-Talar; нар. 2 лістапада 2001 году) — польскі футбаліст, нападнік клюбу «Сьлёнск».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выхаванец клюбу «Палёнія». У 2017 годзе далучыўся да ўроцалаўскага «Сьлёнску», дзе спачатку гуляў за юніёрскую каманду. У 2018 годзе быў залічаны ў асноўную каманду[1]. Дэбют гульца ў Экстраклясе адбыўся 26 кастрычніка 2018 году і прыпаў на матч супраць лягніцкай «Медзі». У вясновай стадыі сэзону 2020—2021 гадоў на правах арэнды абараняў колеры першалігавага «Відзэва», а восеньскі раўнд наступнага сэзону быў футбалістам першалігавага катавіцкага клюбу ГКС. Вярнуўшыся ва Ўроцлаў, 23 кастрычніка 2022 году ў матчы супраць «Ягелёніі», які быў згуляны ўнічыю 2:2, забіў свой першы гол у Экстраклясе.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ «Śląsk odmładza kadrę, ale w ataku stawia na rutyniarzy». Przegląd Sportowy.