Сэбастыян Мусёлік
| Сэбастыян Мусёлік | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 19 траўня 1996[1] (30 гадоў) | |
| Рост | 189 см | |
| Пазыцыя | нападнік | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Сталь Мелец | |
| Нумар | 70 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2013—2015 | Рыбнік[d] | 32 (5) |
| 2015—2017 | Пяст Глівіцы | 5 (0) |
| 2016 | → Рыбнік[d] | 13 (0) |
| 2017—2018 | Рыбнік[d] | 29 (7) |
| 2017 | → Рыбнік[d] | 14 (4) |
| 2018—2023 | Ракаў | 112 (16) |
| 2020—2021 | → Пардэнонэ[d] | 31 (6) |
| 2023—2024 | Гурнік Забжэ | 33 (4) |
| 2024—2025 | Сьлёнск | 20 (3) |
| 2025—2026 | АЭ Кіфісія | 8 (1) |
| 2026— | Сталь Мелец | 2 (0) |
| Зборныя | ||
| 2015 | Польшча (да 19)[d] | 4 (0) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Сэба́стыян Мусёлік (па-польску: Sebastian Musiolik; нар. 19 траўня 1996 году) — польскі футбаліст, нападнік клюбу «Сталь» зь Мельцу.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 2011 годзе далучыўся да юнацкай каманды РОВ з Рыбніку. У асноўнай камандзе дэбютаваў 15 чэрвеня 2013 году ў матчы Другой лігі супраць «Бытовіі» (1:2). Поруч з камандай атрымаў павышэньне ў Першую лігу, але там таксама за клюб амаль не гуляў. Толькі па вяртаньні клюбу да Другой лігі гулец займеў месца ў асноўным складзе. Свой першы гол у кашулі рыбніцкага клюбу забіў 12 жніўня 2014 году ў матчы Кубка Польшчы супраць «Сяркі» (2:1). У 2015 годзе пакінуў клюб, склаўшы трохгадовы кантракт зь «Пястам»[3]. Дэбютаваў за клюб 20 ліпеня 2015 году ў матчы Экстраклясы супраць «Тэрмалікі» (1:0), аднак, у першай камандзе амаль не зьяўляўся на полі. У выніку футбаліст двойчы зьяжджаў у арэнду ў свой былы клюб РОВ. У сэзоне 2017—2018 гадоў гуляў за каманду з Рыбніка ўжо як паўнавартасны гулец клюбу.
1 ліпеня 2018 году падпісаў гадавы кантракт з «Ракавам»[4]. Запачаткаваў выступы ў кашулі клюбу 21 ліпеня 2018 году ў матчы Першай лігі супраць «Пушчы» (3:0), у якім забіў гол. У дэбютным сэзоне за клюб ягоная каманда дакрочыла да паўфіналу Кубка Польшчы, дзе была спыненая гданскай «Лехіяй» (0:1). Акрамя таго, «Ракаў» здабыў перамогу ў Першай лізе, атрымаўшы права на ўдзел у розыгрышы Экстраклясы[5]. Сваім першым голам у найвышэйшым дывізіёне адзначыўся 10 лістапада 2019 году ў матчы супраць любінскага «Заглембя» (2:2). Сэзон 2023—2024 гадоў правёў у складзе забжаўскага «Гурніка»[6], а ўлетку 2024 году прыяднаўся да «Сьлёнску».
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Ракаў»:
- Чэмпіён Польшчы: 2023
- Уладальнік Кубка Польшчы: 2021, 2022
- Уладальнік Супэркубка Польшчы: 2021, 2022
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Sebastian Musiolik // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ 90minut.pl (пол.) — 2003.
- ↑ «Sebastian Musiolik zawodnikiem Piasta». 90minut.pl.
- ↑ «Sebastian Musiolik piłkarzem Rakowa». 90minut.pl.
- ↑ «Fortuna 1 Liga: Raków mistrzem, GieKSa ze spadkiem». Liga Polska.
- ↑ «PKO Ekstraklasa. Sebastian Musiolik w Górniku Zabrze». TVP Sport.