Перайсьці да зьместу

Лукаш Бэйгер

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лукаш Бэйгер
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 11 студзеня 2002(2002-01-11)[1] (23 гады)
Рост 190 см
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Цэле
Нумар 44
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2021—2025
2025—
Сьлёнск
Цэле
94 (3)
2 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
23 лютага 2025.

Лу́каш Бэ́йгер (па-польску: Łukasz Bejger; нар. 11 студзеня 2002 году) — польскі футбаліст, цэнтральны абаронца славенскага клюбу «Цэле». Таксама часам можа гуляць на пазыцыі правага абаронцы.

Пачаў займацца футболам у футбольнай школе свайго бацькі, але пазьней далучыўся да акадэміі «Леха»[3]. Яшчэ юнаком далучыўся да акадэміі ангельскага «Манчэстэр Юнайтэд»[3], аднак, каб распачаць прафэсійную кар’еру Бэйгер вярнуўся ў Польшчы. Гэтак у веку 17 гадоў абаронца склаў працоўную дамову з клюам «Сьлёнск»[4][5]. Дэбютаваў у новай камандзе ў хатнім матчы Экстраклясы супраць «Погані», якая скончылася перамогай уроцлаўцаў зь лікам 2:1. У студзені 2025 году далучыўся да складу славенскага клюбу «Цэле»[6].

«Цэле»:

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]