Іпуць
Іпуць лац. Ipuć | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Нядзьведзь |
Вусьце | Сож |
Краіны басэйну | Беларусь, Расея |
Вобласьці | Магілёўская вобласьць, Гомельская вобласьць, Смаленская вобласьць і Бранская вобласьць |
Даўжыня | 437 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 55,6 м³/с |
Плошча басэйну | 10 900 км² |
Нахіл воднай паверхні | 0,2 ‰ |
І́пуць — рака ў Беларусі і Расеі, левы прыток ракі Сожу (басэйн Дняпра). Цячэ ў Клімавіцкім, Добрускім і Гомельскім раёнах, Смаленскай і Бранскай абласьцях. Даўжыня 437 км, у межах Беларусі 64 км. Плошча вадазбору 10 900 км². Выдатак вады ў вусьці 55,6 м³/с. Агульны спад ракі 84,9 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,2 ‰.
Асноўныя прытокі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На рацэ
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Месты: Сураж, Добруш
- Гістарычнае мястэчка: Ганна / Мілаславічы
Агульныя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пачынаецца за 0,8 км на захад ад вёскі Нядзьведзя Клімавіцкага раёну, цячэ Смаленскай, Бранскай і Гомельскай абласьцямі, упадае ў Сож на паўночна-ўсходняй ускраіне места Гомля. Вярхоўе ракі на Аршанска-Магілёўскай раўніне, прыўтокавая дзялянка ў Гомельскім Палесьсі.
Даліна трапэцападобная, шырыня яе ў вярхоўі 1—1,5 км, ніжэй 2,5—3,5 км, на дзялянцы ад места Суражу да вусьця 4—8 км. Абалона пераважна двухбаковая, у нізоўі перасечаная старыцамі з азёрамі старычнага кшталту. Шырыня яе да вусьця ракі Надва 0,2—0,8 км, ніжэй 2,5—3,5 км. Рэчышча каналізаванае на працягу 24,3 км (ад вытоку да граніцы з Расеяй), ніжэй зьвілістае; шырыня яго ў вярхоўі 1,5—12 м, на астатнім працягу 20—50 м. Берагі стромкія і абрывістыя, вышынёй 0,5—2 м.
Найбольшы ўзровень разводзьдзя ў красавіку, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 3—4 м. Замярзае ў 1-й палове сьнежня, крыгалом у канцы сакавіка — пачатку красавіка[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 185—186.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 185—186.
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971.