Равіч (герб)
Выгляд
(Перанакіравана з «Равіч»)
Равіч (па-польску: Rawicz) — прыватны шляхецкі герб.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На залатым полі крочачы ўлева чорны мядзьведзь, на ім сядзіць жанчына ў чырвонай сукенцы з разьведзенымі ў бакі рукамі, распушчанымі залатымі косамі ў залатой кароне. Кляйнот: над прылбіцай з каронай паміж аленевымі рагамі палова чорнага мядзьведзя, які накіраваны ўлева і трымае чырвоную ружу ў правай лапе.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Эўропе вядомы з пачатку XIV стагодзьдзя. На тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага распаўсюджваўся пасьля Гарадзельскай вуніі 1413 року.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Лычкоўскі Ю. Гербы беларускай шляхты: герб Равіч, зьмены і карыстальнікі (бел.)