Эўропа: розьніца паміж вэрсіямі
д r2.7.1) (робат зьмяніў: lbe:Европа |
афармленьне |
||
Радок 17: | Радок 17: | ||
Назва Эўропа для часткі сьвету адсутнічае ў старажытнай грэцкай культуры (у гамэраўскім гімне да Апалёна Піфійскага<ref>Гимны Гомера II 73 = II 113; Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей. В 3 т. Т. 1. М., 2001. С. 565</ref> Эўропай называецца толькі Паўночная Грэцыя) і ўпершыню зафіксаванае ў «Апісаньні Зямлі» Гекатэя Мілецкага (канец VI стагодзьдзя да н. э.), першая кніга якога прысьвечаная Эўропе. |
Назва Эўропа для часткі сьвету адсутнічае ў старажытнай грэцкай культуры (у гамэраўскім гімне да Апалёна Піфійскага<ref>Гимны Гомера II 73 = II 113; Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей. В 3 т. Т. 1. М., 2001. С. 565</ref> Эўропай называецца толькі Паўночная Грэцыя) і ўпершыню зафіксаванае ў «Апісаньні Зямлі» Гекатэя Мілецкага (канец VI стагодзьдзя да н. э.), першая кніга якога прысьвечаная Эўропе. |
||
Старажытныя грэкі першапачаткова лічылі Эўропу асобным |
Старажытныя грэкі першапачаткова лічылі Эўропу асобным мацерыком, адасобленым ад [[Азія|Азіі]] і [[Эгейскае мора|Эгейскім]] і [[Чорнае мора|Чорным марамі]], а ад [[Афрыка|Афрыкі]] — [[Міжземнае мора|Міжземным морам]]. Пераканаўшыся, што Эўропа — толькі малая частка агромністага кантынэнту, які цяпер называюць [[Эўразія]]й, антычныя аўтары сталі праводзіць усходнюю мяжу Эўропы па рацэ [[Дон]] (такія ўяўленьні сустракаюцца ўжо ў Палібія і Страбона). Гэтая традыцыя панавала цягам амаль двух тысячагодзьдзяў. У прыватнасьці, у Мэркатара мяжа Эўропы ідзе па Доне, а ад яго вытоку — строга на поўнач [[Белае мора|Белага мора]]<ref name="a">Мурзаев Э. М. Где же проводить географическую границу Европы и Азии? Изв. АН СССР, сер. геогр., 4, 1963.</ref>. |
||
У XV стагодзьдзі, калі мусульмане былі выцесьненыя амаль з усёй Гішпаніі, а бізантыйцы — з Азіі (туркамі), Эўропа на кароткі час стала амаль сынонімам хрысьціянскага сьвету, але ў цяперашні час большасьць хрысьціянаў пражывае па-за яе тэрыторыямі<ref name="ChristianityEurope">http://www.etnolog.ru/religion.php?id=431</ref>. У XIX стагодзьдзі амаль уся сусьветная прамысловасьць знаходзілася ў Эўропе; сёньня ж большая частка прадукцыі вырабляецца па-за яе межамі. |
У XV стагодзьдзі, калі мусульмане былі выцесьненыя амаль з усёй Гішпаніі, а бізантыйцы — з Азіі (туркамі), Эўропа на кароткі час стала амаль сынонімам хрысьціянскага сьвету, але ў цяперашні час большасьць хрысьціянаў пражывае па-за яе тэрыторыямі<ref name="ChristianityEurope">http://www.etnolog.ru/religion.php?id=431</ref>. У XIX стагодзьдзі амаль уся сусьветная прамысловасьць знаходзілася ў Эўропе; сёньня ж большая частка прадукцыі вырабляецца па-за яе межамі. |
||
[[Васіль Тацішчаў]] у [[1720]] годзе прапанаваў перасунуць усходнюю мяжу Эўропы на Ўрал. Паступова новая мяжа стала агульнапрызнанай спачатку ў Расеі, а затым і за яе межамі. У цяпершані час мяжа Эўропы праводзіцца: на поўначы — па [[Паўночны Ледавіты акіян|Паўночным Ледавітым акіяне]]; на захадзе — па Атлянтычным акіяне; на поўдні — па Міжземным, Эгейскім, Мармуровым, Чорным морах; на ўсходзе — па ўсходнім падножжы [[Уральскія горы|Ўральскіх гор]], горах [[Мугаджары| |
[[Васіль Тацішчаў]] у [[1720]] годзе прапанаваў перасунуць усходнюю мяжу Эўропы на Ўрал. Паступова новая мяжа стала агульнапрызнанай спачатку ў Расеі, а затым і за яе межамі. У цяпершані час мяжа Эўропы праводзіцца: на поўначы — па [[Паўночны Ледавіты акіян|Паўночным Ледавітым акіяне]]; на захадзе — па Атлянтычным акіяне; на поўдні — па Міжземным, Эгейскім, Мармуровым, Чорным морах; на ўсходзе — па ўсходнім падножжы [[Уральскія горы|Ўральскіх гор]], горах [[Мугаджары|Мугаджарах]], па рацэ [[Эмба (рака)|Эмбэ]] (раней гэтая мяжа праводзілася па рацэ Ўрал) да [[Касьпійскае мора|Касьпійскага мора]], ад яго па рэках Куме і Манычы да вусьця Дона (ці па Каўказкім хрэбце да Чорнага мора)<ref name="encarta">[http://encarta.msn.com/encyclopedia_761570768/Europe.html Microsoft Encarta Online Encyclopedia 2007]</ref>. Да Эўропы таксама адносяць сумежныя выспы і архіпэлягі. |
||
== Гісторыя == |
== Гісторыя == |
||
Радок 39: | Радок 39: | ||
Эўропа амываецца [[Атлянтычны акіян|Атлянтычным]] і [[Паўночны Ледавіты акіян|Паўночным Ледавітым акіянамі]] і іх марамі. |
Эўропа амываецца [[Атлянтычны акіян|Атлянтычным]] і [[Паўночны Ледавіты акіян|Паўночным Ледавітым акіянамі]] і іх марамі. |
||
Плошча выспаў каля 730 тыс. км². На паўвыспы прыпадае каля 1/4 тэрыторыі Эўропы [[ |
Плошча выспаў каля 730 тыс. км². На паўвыспы прыпадае каля 1/4 тэрыторыі Эўропы ([[Кольская паўвыспа|Кольская]], [[Скандынаўская паўвыспа|Скандынаўская]], [[Пэрынэйская паўвыспа|Пэрынэйская]], [[Апэнінская паўвыспа|Апэнінская]], [[Балканская паўвыспа|Балканская]] і іншыя). |
||
Сярэдняя вышыня каля 300 м, максымальная (калі праводзіць лінію Эўропы па Кума- |
Сярэдняя вышыня каля 300 м, максымальная (калі праводзіць лінію Эўропы па [[Кума-Маныцкая ўпадзіна|Кума-Маныцкай упадзіне]]) — 4808 м, г. [[Манблян]], альбо (пры правядзеньні мяжы Эўропы па Каўкаскім хрыбце — 5642 м, г. Эльбрус, мінімальная ў цяпершані час складае каля −27 мэтраў ([[Касьпійскае мора]]) і зьмяняецца разам з ваганьнямі ўзроўню гэтага мора. |
||
Пераважаюць раўніны (буйныя — Усходне-Эўрапейская, Сярэднеэўрапейская, Сярэдне- і Ніжнедунайская, Парыскі басэйн), горы займаюць каля 17 % тэрыторыі (асноўныя — [[Альпы]], [[Каўказ]], [[Карпаты]], [[Крымскія горы|Крымскія]], [[Пірэнэі]], [[Апэніны]], [[Уральскія горы|Урал]], [[Скандынаўскія горы]], горы [[Балканская паўвыспа|Балканскай паўвыспы]]). Існыя вульканы ёсьць у [[Ісьляндыя|Ісьляндыі]] і [[Міжземнамор'е| |
Пераважаюць раўніны (буйныя — Усходне-Эўрапейская, Сярэднеэўрапейская, Сярэдне- і Ніжнедунайская, Парыскі басэйн), горы займаюць каля 17 % тэрыторыі (асноўныя — [[Альпы]], [[Каўказ]], [[Карпаты]], [[Крымскія горы|Крымскія]], [[Пірэнэі]], [[Апэніны]], [[Уральскія горы|Урал]], [[Скандынаўскія горы]], горы [[Балканская паўвыспа|Балканскай паўвыспы]]). Існыя вульканы ёсьць у [[Ісьляндыя|Ісьляндыі]] і [[Міжземнамор'е|Міжземнамор’і]]. |
||
На большай частцы тэрыторыі клімат умераны (на захадзе — акіянічны, на ўсходзе — кантынэнтальны, са сьнежнай і марознай зімой), на паўночных выспах — субарктычны і арктычны, у Паўднёвай Эўропе — міжземнаморскі, у Прыкасьпійскай нізіне — паўпустынны. На выспах [[Арктыка|Арктыкі]], у Ісьляндыі, Скандынаўскі гарах, Альпах — зьледзяненьне (плошча звыш 116 тыс. км²). |
На большай частцы тэрыторыі клімат умераны (на захадзе — акіянічны, на ўсходзе — кантынэнтальны, са сьнежнай і марознай зімой), на паўночных выспах — субарктычны і арктычны, у Паўднёвай Эўропе — міжземнаморскі, у Прыкасьпійскай нізіне — паўпустынны. На выспах [[Арктыка|Арктыкі]], у Ісьляндыі, Скандынаўскі гарах, Альпах — зьледзяненьне (плошча звыш 116 тыс. км²). |
||
Радок 49: | Радок 49: | ||
Асноўныя рэкі: [[Волга]], [[Дунай]], [[Урал (рака)|Урал]], [[Эмба]], [[Дняпро]], [[Заходняя Дзьвіна]], [[Дон]], [[Пячора]], [[Кама]], [[Ока]], [[Белая (прыток Камы)|Белая]], [[Днестр]], [[Рэйн]], [[Эльба (рака)|Эльба]], [[Вісла]], [[Таха (рака)|Таха]], [[Люара]], [[Одэр]]. |
Асноўныя рэкі: [[Волга]], [[Дунай]], [[Урал (рака)|Урал]], [[Эмба]], [[Дняпро]], [[Заходняя Дзьвіна]], [[Дон]], [[Пячора]], [[Кама]], [[Ока]], [[Белая (прыток Камы)|Белая]], [[Днестр]], [[Рэйн]], [[Эльба (рака)|Эльба]], [[Вісла]], [[Таха (рака)|Таха]], [[Люара]], [[Одэр]]. |
||
Буйныя азёры: [[Ладаскае возера|Ладаскае]], [[Анескае возера|Анескае]], [[Чудзкае возера|Чудзкае]], [[Вэнэрн]], Балатон, [[Жэнэўскае возера|Жэнэўскае]]. |
Буйныя азёры: [[Ладаскае возера|Ладаскае]], [[Анескае возера|Анескае]], [[Чудзкае возера|Чудзкае]], [[Вэнэрн]], [[Балатон]], [[Жэнэўскае возера|Жэнэўскае]]. |
||
На выспах Арктыкі і ўздоўж узьбярэжжа Паўночнага Ледавітага акіяна — арктычныя пустыні і тундры, паўднёвей — лесатундры, таёжныя, зьмешаныя і шыракалістыя лясы, лесастэпы, стэпы, субтрапічныя міжземнаморскія лясы і кустарнікі; на паўднёвым усходзе — паўпустыні. |
На выспах Арктыкі і ўздоўж узьбярэжжа Паўночнага Ледавітага акіяна — арктычныя пустыні і тундры, паўднёвей — лесатундры, таёжныя, зьмешаныя і шыракалістыя лясы, лесастэпы, стэпы, субтрапічныя міжземнаморскія лясы і кустарнікі; на паўднёвым усходзе — паўпустыні. |
||
Буйнейшая ў Эўропе пясчаная пустыня Рын-пескі (40 000 км²) разьмешчана ў міжрэччы Волкі і Ўрала (на тэрыторыі |
Буйнейшая ў Эўропе пясчаная пустыня Рын-пескі (40 000 км²) разьмешчана ў міжрэччы Волкі і Ўрала (на тэрыторыі Казахстану і Расеі), у Заходняй Эўропе да блізкага да паўпустыннага тыпу супольнасьцяў часам прылічваюць масіў Табэрнас у Гішпаніі. Акрамя таго мела месца апустыньваньне ў выніку чалавечае дзейнасьці па прамысловым заборы вады з натуральных крыніцаў і нерацыянальным выкарыстаньні земляў. У зоне сухіх стэпаў на ўсходзе Эўропы маецца шэраг пясчаных масіваў у Расеі на ніжнім Доне (Арчэдынска-Данскія пяскі, Цімлянскія пяскі і іншыя), сумежныя тэрыторыі Калмыкіі, Дагестану і Чачэніі (Нагайскі стэп), а таксама тэрыторыі Ўкраіны (Алёшкаўскія пяскі). |
||
== Краіны Эўропы == |
== Краіны Эўропы == |
||
Радок 122: | Радок 122: | ||
{{Асноўны артыкул|Заходняя Эўропа}} |
{{Асноўны артыкул|Заходняя Эўропа}} |
||
Да Заходняй Эўропы звычайна адносяць Вялікабрытанію, Ірляндыю, Францыю і краіны |
Да Заходняй Эўропы звычайна адносяць Вялікабрытанію, Ірляндыю, Францыю і краіны Бэнілюксу (Бэльгію, Нідэрлянды, Люксэмбург). Таксама да Заходняй Эўропы могуць далучаць Нямеччыну, хоць геаграфічна краіна знаходзіцца ў Цэнтральнай Эўропе. |
||
=== Цэнтральная Эўропа (блакітны) === |
=== Цэнтральная Эўропа (блакітны) === |
||
Радок 142: | Радок 142: | ||
{{Асноўны артыкул|Паўднёвая Эўропа}} |
{{Асноўны артыкул|Паўднёвая Эўропа}} |
||
Паўднёвая Эўропа складаецца з краінаў Ібэрыйскай паўвыспы (Андора, Гішпанія, Партугалія), Апэнінскай паўвыспы (Італія, Ватыкан, Сан-Марына), |
Паўднёвая Эўропа складаецца з краінаў Ібэрыйскай паўвыспы (Андора, Гішпанія, Партугалія), Апэнінскай паўвыспы (Італія, Ватыкан, Сан-Марына), [[Балканская паўвыспа|Балканскай паўвыспы]] (Альбанія, Босьнія і Герцагавіна, Баўгарыя, Харватыя, Грэцыя, Македонія, Румынія, Сэрбія і Чарнагорыя), Манака і Мальты. Могуць быць уключаныя Кіпр (хоць ён геаграфічна знаходзіцца ў Азіі), Турцыя і француская Корсіка. |
||
=== Азія (ружовы) === |
=== Азія (ружовы) === |
Вэрсія ад 23:39, 11 студзеня 2011
Эўропа — частка сьвету, разам з Азіяй складае Эўразійскі кантынэнт. Эўропа амываецца на поўначы Паўночным Ледавітым акіянам, на захадзе — Атлянтычным акіянам, на поўдні — Міжземным і Чорным марамі. Ад Азіі аддзеленая Ўральскімі гарамі і Касьпійскім морам.
Плошча Эўропы складае каля 10 млн км². Насельніцтва Эўропы складае каля 800 млн чалавек (прыкладна 1/8 насельніцтва сьвету).
Паходжаньне назвы
Эўропа названая па імені гераіні старажытнагрэцкай міталёгіі Эўропы, фінікійскай князёўны, выкрадзенай Зэўсам і ўвезенай на выспу Крыт (пры гэтым эпітэт Эўропы мог зьвязвацца таксама з Герай і Дэмэтрай). Паходжаньне самога гэтага імені, як сьцьвярджае францускі лінгвіст П. Шантрэн, невядома[1]. Найбольш папулярныя ў сучаснай літаратуры этымалягічныя гіпотэзы былі прапанаваныя яшчэ ў антычнасьці (у шэрагу з многімі іншымі), але зьяўляюцца спрэчнымі:
- Першы варыянт паходжаньня назвы вытлумачвае яго з грэцкіх корняў эўры- і опс- як «шырокавокая»[2].
- Паводле лексыкографу Гесыхію, назва Эўропія азначае «краіна захода, ці цёмная»[3], што пазьнейшымі лінгвістамі было супастаўлена з зах.-сэм. ‘rb «заход сонца»[4] ці акад. erebu з тым жа значэньнем. Мартын Ўэст ацэньвае гэтую этымалёгію як задужа слабую[5].
Межы
Назва Эўропа для часткі сьвету адсутнічае ў старажытнай грэцкай культуры (у гамэраўскім гімне да Апалёна Піфійскага[6] Эўропай называецца толькі Паўночная Грэцыя) і ўпершыню зафіксаванае ў «Апісаньні Зямлі» Гекатэя Мілецкага (канец VI стагодзьдзя да н. э.), першая кніга якога прысьвечаная Эўропе.
Старажытныя грэкі першапачаткова лічылі Эўропу асобным мацерыком, адасобленым ад Азіі і Эгейскім і Чорным марамі, а ад Афрыкі — Міжземным морам. Пераканаўшыся, што Эўропа — толькі малая частка агромністага кантынэнту, які цяпер называюць Эўразіяй, антычныя аўтары сталі праводзіць усходнюю мяжу Эўропы па рацэ Дон (такія ўяўленьні сустракаюцца ўжо ў Палібія і Страбона). Гэтая традыцыя панавала цягам амаль двух тысячагодзьдзяў. У прыватнасьці, у Мэркатара мяжа Эўропы ідзе па Доне, а ад яго вытоку — строга на поўнач Белага мора[7].
У XV стагодзьдзі, калі мусульмане былі выцесьненыя амаль з усёй Гішпаніі, а бізантыйцы — з Азіі (туркамі), Эўропа на кароткі час стала амаль сынонімам хрысьціянскага сьвету, але ў цяперашні час большасьць хрысьціянаў пражывае па-за яе тэрыторыямі[8]. У XIX стагодзьдзі амаль уся сусьветная прамысловасьць знаходзілася ў Эўропе; сёньня ж большая частка прадукцыі вырабляецца па-за яе межамі.
Васіль Тацішчаў у 1720 годзе прапанаваў перасунуць усходнюю мяжу Эўропы на Ўрал. Паступова новая мяжа стала агульнапрызнанай спачатку ў Расеі, а затым і за яе межамі. У цяпершані час мяжа Эўропы праводзіцца: на поўначы — па Паўночным Ледавітым акіяне; на захадзе — па Атлянтычным акіяне; на поўдні — па Міжземным, Эгейскім, Мармуровым, Чорным морах; на ўсходзе — па ўсходнім падножжы Ўральскіх гор, горах Мугаджарах, па рацэ Эмбэ (раней гэтая мяжа праводзілася па рацэ Ўрал) да Касьпійскага мора, ад яго па рэках Куме і Манычы да вусьця Дона (ці па Каўказкім хрэбце да Чорнага мора)[9]. Да Эўропы таксама адносяць сумежныя выспы і архіпэлягі.
Гісторыя
- Асноўны артыкул: Гісторыя Эўропы
Асноўныя пэрыяды гісторыі Эўропы:
- Антычнасьць (Старажытная Грэцыя і Старажытны Рым)
- Сярэднявечча
- Адраджэньне
- Індустрыяльная рэвалюцыя
- Сучаснасьць
Геаграфія
Эўропа амываецца Атлянтычным і Паўночным Ледавітым акіянамі і іх марамі.
Плошча выспаў каля 730 тыс. км². На паўвыспы прыпадае каля 1/4 тэрыторыі Эўропы (Кольская, Скандынаўская, Пэрынэйская, Апэнінская, Балканская і іншыя).
Сярэдняя вышыня каля 300 м, максымальная (калі праводзіць лінію Эўропы па Кума-Маныцкай упадзіне) — 4808 м, г. Манблян, альбо (пры правядзеньні мяжы Эўропы па Каўкаскім хрыбце — 5642 м, г. Эльбрус, мінімальная ў цяпершані час складае каля −27 мэтраў (Касьпійскае мора) і зьмяняецца разам з ваганьнямі ўзроўню гэтага мора.
Пераважаюць раўніны (буйныя — Усходне-Эўрапейская, Сярэднеэўрапейская, Сярэдне- і Ніжнедунайская, Парыскі басэйн), горы займаюць каля 17 % тэрыторыі (асноўныя — Альпы, Каўказ, Карпаты, Крымскія, Пірэнэі, Апэніны, Урал, Скандынаўскія горы, горы Балканскай паўвыспы). Існыя вульканы ёсьць у Ісьляндыі і Міжземнамор’і.
На большай частцы тэрыторыі клімат умераны (на захадзе — акіянічны, на ўсходзе — кантынэнтальны, са сьнежнай і марознай зімой), на паўночных выспах — субарктычны і арктычны, у Паўднёвай Эўропе — міжземнаморскі, у Прыкасьпійскай нізіне — паўпустынны. На выспах Арктыкі, у Ісьляндыі, Скандынаўскі гарах, Альпах — зьледзяненьне (плошча звыш 116 тыс. км²).
Асноўныя рэкі: Волга, Дунай, Урал, Эмба, Дняпро, Заходняя Дзьвіна, Дон, Пячора, Кама, Ока, Белая, Днестр, Рэйн, Эльба, Вісла, Таха, Люара, Одэр.
Буйныя азёры: Ладаскае, Анескае, Чудзкае, Вэнэрн, Балатон, Жэнэўскае.
На выспах Арктыкі і ўздоўж узьбярэжжа Паўночнага Ледавітага акіяна — арктычныя пустыні і тундры, паўднёвей — лесатундры, таёжныя, зьмешаныя і шыракалістыя лясы, лесастэпы, стэпы, субтрапічныя міжземнаморскія лясы і кустарнікі; на паўднёвым усходзе — паўпустыні.
Буйнейшая ў Эўропе пясчаная пустыня Рын-пескі (40 000 км²) разьмешчана ў міжрэччы Волкі і Ўрала (на тэрыторыі Казахстану і Расеі), у Заходняй Эўропе да блізкага да паўпустыннага тыпу супольнасьцяў часам прылічваюць масіў Табэрнас у Гішпаніі. Акрамя таго мела месца апустыньваньне ў выніку чалавечае дзейнасьці па прамысловым заборы вады з натуральных крыніцаў і нерацыянальным выкарыстаньні земляў. У зоне сухіх стэпаў на ўсходзе Эўропы маецца шэраг пясчаных масіваў у Расеі на ніжнім Доне (Арчэдынска-Данскія пяскі, Цімлянскія пяскі і іншыя), сумежныя тэрыторыі Калмыкіі, Дагестану і Чачэніі (Нагайскі стэп), а таксама тэрыторыі Ўкраіны (Алёшкаўскія пяскі).
Краіны Эўропы
|
1Часткова знаходзяцца ў Азіі.
Рэгіёны Эўропы
Эўропу падзяляюць на рэгіёны. Выява паказвае адзін з магчымых падзелаў Эўропы на рэгіёны.
Заходняя Эўропа (чырвоны)
- Асноўны артыкул: Заходняя Эўропа
Да Заходняй Эўропы звычайна адносяць Вялікабрытанію, Ірляндыю, Францыю і краіны Бэнілюксу (Бэльгію, Нідэрлянды, Люксэмбург). Таксама да Заходняй Эўропы могуць далучаць Нямеччыну, хоць геаграфічна краіна знаходзіцца ў Цэнтральнай Эўропе.
Цэнтральная Эўропа (блакітны)
- Асноўны артыкул: Цэнтральная Эўропа
Тэрмін Цэнтральная Эўропа яшчэ не настолькі ўстойлівы, як іншыя. Краіны Цэнтральнай Эўропы могуць адносіць да Заходняй і Ўсходняй Эўропы. Звычайна да Цэнтральнай Эўропы адносяць Польшчу, Чэхію, Славаччыну, Вугоршчыну, Швайцарыю, Ліхтэнштайн, Аўстрыю, Славенію, Нямеччыну.
Усходняя Эўропа (памаранчавы)
- Асноўны артыкул: Усходняя Эўропа
Звычайна да Ўсходняй Эўропы адносяць Беларусь, Расею, Малдову, Украіну, Казахстан, Эстонію, Латвію, Летуву. Бывае, да Ўсходняй Эўропы адносяць Польшчу, а таксама каўкаскія краіны (Армэнію, Азэрбайджан, Грузію).
Паўночная Эўропа (фіялетавы)
- Асноўны артыкул: Паўночная Эўропа
Да Паўночнай Эўропы адносяцца скандынаўскія краіны ў шырокім сэнсе, такія, як Ісьляндыя, Данія, Нарвэгія, Швэцыя, Фінляндыя. Некаторыя далучаюць Эстонію да Паўночнай Эўропы з-за моцных гістарычных і культурных сувязяў Эстоніі з Швэцыяй і Фінляндыяй.
Паўднёвая Эўропа (зялёны)
- Асноўны артыкул: Паўднёвая Эўропа
Паўднёвая Эўропа складаецца з краінаў Ібэрыйскай паўвыспы (Андора, Гішпанія, Партугалія), Апэнінскай паўвыспы (Італія, Ватыкан, Сан-Марына), Балканскай паўвыспы (Альбанія, Босьнія і Герцагавіна, Баўгарыя, Харватыя, Грэцыя, Македонія, Румынія, Сэрбія і Чарнагорыя), Манака і Мальты. Могуць быць уключаныя Кіпр (хоць ён геаграфічна знаходзіцца ў Азіі), Турцыя і француская Корсіка.
Азія (ружовы)
Некаторыя краіны (Расея, Казахстан, Турцыя, Азэрбайджан, Армэнія, Грузія) знаходзяцца часткова ў Азіі. На мапе іхныя азіяцкія тэрыторыі пазначаныя ружовым.
Глядзіце таксама
Крыніцы
- ^ Chantraine P. Dictionnaire étymologique de la langue grecque. Histoire des mots. Paris, 1968. P.388
- ^ Гудианов этимологик (Лосев А. Ф. Мифология греков и римлян. М., 1996. С. 223
- ^ цит. по: Лосев А. Ф. Мифология греков и римлян. М., 1996. С. 223
- ^ Тантлевский И. Р. История Израиля и Иудеи до разрушения Первого Храма. СПб, 2005. С. 9, со ссылкой на: Astour M. C. Hellenosemitica: An Ethnic and Cultural Study in West Semitic Impact on Mycenaean Greece. Leiden, 1967. P. 128
- ^ «phonologically, the match between Europa’s name and any form of the Semitic word is very poor» (West M. L. The east face of Helicon: west Asiatic elements in Greek poetry and myth. Oxford, 1997. P. 451)
- ^ Гимны Гомера II 73 = II 113; Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей. В 3 т. Т. 1. М., 2001. С. 565
- ^ Мурзаев Э. М. Где же проводить географическую границу Европы и Азии? Изв. АН СССР, сер. геогр., 4, 1963.
- ^ http://www.etnolog.ru/religion.php?id=431
- ^ Microsoft Encarta Online Encyclopedia 2007
Вонкавыя спасылкі
Эўропа — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў