Майкл Кейн: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
Радок 30: Радок 30:


== Вонкавыя спасылкі ==
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons}}
* [http://www.michaelcaine.com/ Афіцыйная старонка]{{ref-en}}
* [http://www.michaelcaine.com/ Афіцыйная старонка]{{ref-en}}



Вэрсія ад 01:46, 24 ліпеня 2021

Майкл Кейн
Michael Caine
Імя пры нараджэньні Морыс Джозэф Майклўайт
Дата нараджэньня 14 сакавіка 1933 (91 год)
Месца нараджэньня Лёндан, Вялікабрытанія
Месца вучобы
Занятак актор, прадусар
Гады дзейнасьці 1956 — цяпер
Узнагароды
камандор ордэна Брытанскай імпэрыі рыцар-бакаляўр камандор Ордэна мастацтваў і літаратуры прэмія «Даностыя»[d] (2000) прэмія BAFTA Fellowship[d] (2000) прэмія «Оскар» за найлепшую мужчынскую ролю другога пляну прэмія «Оскар» за найлепшую мужчынскую ролю другога пляну прэмія BAFTA за найлепшую мужчынскую ролю[d] (1983) прэмія «Залаты Глёбус» за найлепшую мужчынскую ролю — камэдыя альбо м’юзыкал[d] (1983) прэмія «Залаты Глёбус» за найлепшую мужчынскую ролю — мінісэрыял альбо тэлефільм[d] (1989) прэмія «Залаты Глёбус» за найлепшую мужчынскую ролю — камэдыя альбо м’юзыкал[d] (1999) прэмія «Брытанія»[d] (1990) прэмія Эўрапейскай кінаакадэміі найлепшаму актору[d] (2015) ганаровая прэмія Эўрапейскай кінаакадэміі[d] (2015) прэмія Гільдыі кінаактораў ЗША[d]
IMDb ID nm0000323
Сайт www.michaelcaine.com

Майкл Кейн (па-ангельску: Michael Caine) — артыстычны псэўданім сэра Морыса Джозэфа Майклўайта (па-ангельску: Sir Maurice Joseph Micklewhite), аднаго з самых запатрабаваных брытанскіх актораў 1960-х і 1970-х гадоў. Гэта адзіны актор (акрамя Джэка Нікалсана), які высоўваўся на саісканьне прэміі «Оскар» у 1960-х, 1970-х, 1980-х, 1990-х і 2000-х гадах.

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся ў лёнданскіх трушчобах 14 сакавіка 1933 году. У школе вучыўся дрэнна, доўгі час бедаваў і падумваў аб тым, каб кінуць акторскі шлях. У веку 30 гадоў нарэшце дасягнуў міжнароднага прызнаньня, згуляўшы лейтэнанта-арыстакрата ў фільме «Зулусы» 1964 году. Па рэкамэндацыі Шона Конэры быў узяты ў фільм «Дасье „Іпкрэс“» на галоўную ролю Гары Палмэра, эксцэнтрычнага шпіёна-лавэласа ў акулярах, пасьля сталага культавым персанажам і прататыпам Остына Паўэрза. За ролю Альфі ў аднайменным фільме 1966 году намінаваны на прэмію «Оскар».

Калі асноўнай рысай выкананых Кейнам у 1960-я гады роляў была ўнутраная высакароднасьць, то на мяжы 1970-х ён зьняўся ў дзьвюх вельмі пасьпяховых камэдыях: «Скрыня Пандоры» і «Рабаваньне па-італьянску». У 1972 годзе згуляў разам з Лоўрэнсам Аліўе ў трагікамэдыі «Гульня на вылет» і ізноў быў намінаваны на «Оскар».

Пачынаючы з другой паловы 1970-х, Кейна часта папракалі ў неразборлівасьці пры выбары роляў. Шматлікія фільмы зь яго ўдзелам з трэскам праваліліся, але былі і асобныя мастацкія посьпехі: ролі прафэсара-алькаголіка ў «Выхаваньні Рыты» (1983) і прафэсійнага лавэласа ў «Адпетых ашуканцах» (1988) выйгралі па «Залатым глёбусе», а роля фінансіста Эліёта ў фільме Ўудзі Алена «Ханна і яе сёстры» (1986) прынесла яму доўгачаканы «Оскар», праўда, за ролю другога пляну.

У 1990-я гады кар’ера Кейна ізноў пайшла ў гару. Ён быў удастоены трэцяга «Залатога глёбуса» за фільм «Галасок» (1998), другога «Оскара» за ролю ў фільме «Правілы вінаробаў» (1999), і ізноў намінаваны на гэтую прэмію за галоўную ролю ў драме «Ціхі амэрыканец» (2002). У 2000 годзе быў прысьвечаны каралевай Лізаветай II у рыцары. Сярод апошніх кінапрацаў Кейна — бацька Остына Паўэрза ў трэцім фільме пра пацешнага шпіёна, адстаўны карыкатурыст у фантастычным фільме «Дзіцё чалавечае», прыслужнік Бэтмэна ў блёкбастары «Бэтмэн: Пачатак» і пажылы інжынэр ілюзіяў у іншым фільме Крыстафэра Нолана, «Прэстыж».

Дадатковыя зьвесткі

  • Па-за межамі здымачнай пляцоўкі актор выкарыстоўвае сваё сапраўднае імя. У адной з сваіх кніг Кейн піша, што псэўданім быў абраны ім цалкам выпадкова. Ад яго запатрабавалі назваць псэўданім падчас гутаркі з агентам у тэлефоннай будцы. Абараціўшыся, ён убачыў афішу фільма «Мяцеж Кейна» і машынальна назваў гэтае імя.
  • Па прызнаньні самога Кейна, яго ўласная любая роля ў кіно — дзядзечка Скрудж у вольнай экранізацыі аповяду Чарлза Дыкенза «Калядная песьня» (1992).

Вонкавыя спасылкі