К’юба Гудынг (малодшы)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
К’юба Гудынг
Дата нараджэньня 2 студзеня 1968(1968-01-02)[1][2][3] (56 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак кінаактор, тэатральны актор, тэлеактор, комік, кінарэжысэр
Бацька К’юба Гудынг-старэйшы[d]
Дзеці Спэнсэр Гудынг[d] і Мэйсан Гудынг[d]
Узнагароды
IMDb ID nm0000421

К’ю́ба Гу́дынг-малодшы (па-ангельску: Cuba Gooding Jr.; нарадзіўся 2 студзеня 1968 году) — амэрыканскі актор. Папулярнасьць набыў дзякуючы ролі ў фільме Трэ Стайлза «Хлопцы па суседзтве» (1991). Мае на сваім рахунку прэмію Оскар за найлепшую мужчынскую ролю другога пляну. Доўгі час быў жанаты з школьнай сяброўкай, зь якой мае трох дзяцей, сярод якіх ёсьць і актор Мэйсан Гудынг.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гудынг нарадзіўся ў Бронксе[5] ў сям’і сьпявачкі і вакаліста соўл гурта The Main Ingredient К’юба Гудынга-старэйшага. У 1972 годзе сям’я пераехала ў Лос-Анджэлес. У хлапецтве Гудынг цікавіўся брэйкдансам, а потым займаўся японскім баявым мастацтвам. Да сканчэньня 1980-х хлопец пачаў здымацца ў шоў і фільмах, зьявіўшыся ў эпізадычнай ролі ў фільме «Язда да Амэрыкі» (1988). Сапраўдным прарывам стала роля ў крымінальным фільме «Хлопцы па суседзтве», які пабачыў сьвет у 1991 годзе, дзе актор выконваў галоўную ролю. Фільм стаў касавым сюрпрызам і гітом, а на сёньня лічыцца клясыкай[6]. Цягам наступных гадоў Гудынг у асноўным выконваў другасныя ролі ў даволі пасьпяховых і не фільмах, як то «Некалькі добрых хлопцаў» (1992), «Глядыятар» (1992), «Ноч страшэннага суду» (1993), «Маланка Джэк» (1994) і «Эпідэмія» (1995). У 1996 годзе Гудынг дасягнуў новага ўзроўню вядомасьці, калі атрымаў ролю напышлівага, але харызматычнага футбаліста ў драматычнай спартовай камэдыі Кэмэрана Кроў «Джэры Магуайр» (1996) з калегам па галоўнай ролі Томам Крузам. Выкананьне гэтае ролі мела вялікі посьпех у крытыкаў, а фільм адзначыўся камэрцыйным посьпехам. Дзякуючы гэтаму фільм намінаваны на Оскар як найлепшы фільм, а Гудынг атрымаў у вніку ганаровую узнагароду за найлепшую мужчынскую ролю другога пляну. 1997 год дзеля Гудынга рушыў усьлед з новым прарывам, дзякуючы прыкметнай ролі другога пляну камэдыі «Лепш не бывае», але ў наступныя гады ягоная кар’ера была непасьпяховай.

У новым дзесяцігодзьдзі актор адзначыўся ролямі ў містычнай драме «Куды прыводзяць мары» (1998), эпічным фільме «Людзі гонару» (2000) і драме Майкла Бэя пра Другую сусьветную вайну «Пэрл-Гарбар» (2001). Сярод іншых ягоных фільмаў варта адзначыць «Навыперадкі» (2001), «Барацьба са спакусамі» (2003), «Радыё» (2003), «Дзяжурны тата: Летні лягер» (2007), «Амэрыканскі гангстэр» (2007) і «Сэлма» (2014), у апошнім зь якіх выконвае ролю адваката грамадзянскіх правоў Фрэда Грэя. зь некаторага часу Гудынг зьяўляецца на тэлевізійных праектах, а таксама займаецца агучкай.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Cuba Gooding Jr. // Internet Broadway Database (анг.) — 2000.
  2. ^ Cuba Gooding Jr. // filmportal.de — 2005.
  3. ^ Gooding, Cuba, Jr. // Proleksis enciklopedija, Opća i nacionalna enciklopedija (харв.) — 2009.
  4. ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #122878213 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
  5. ^ «Cuba Gooding Jr.». Biography.com.
  6. ^ Barboza, Craigh (January 1, 2009). «John Singleton: Interviews». University Press of Mississippi. — ISBN 9781604731163.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]