Ўудзі Ален
Ўу́дзі А́лен (па-ангельску: Woody Allen; сапраўднае імя — А́лен Ст’ю́арт Кёнігсбэрг, па-ангельску: Allen Stewart Königsberg; нар. 30 лістапада 1935 году, Нью-Ёрк) — амэрыканскі кінарэжысэр, сцэнарыст, актор, музыка, прадусар ды драматург.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Сваю творчую кар’еру Ален пачынаў з складаньня гэгаў у духу братоў Маркс. Некаторы час ён задавольваўся роляй літаратурнага «негра», які піша жарты для папулярных комікаў — Боба Гоўпа і Бадзі Гэкета. У 1957 годзе Алена «падвысілі» да рэдактара тэлешоў, дзе ён адначасова складаў тэксты і выступаў як актор. Тады і зьявіўся псэўданім Ўудзі Ален.
У 1966 годзе Ўудзі выпусьціў сваю першую карціну — «Што здарылася, Тыгровая Лілея?» Наступнай стала пародыя на фільмы аб рабаўніках банкаў «Хапай грошы і бяжы». 1970-я сталі для Алена «дзесяцігодзьдзем пародыяў». Так і зьявіўся жанр «інтэлектуальная камэдыя». З самога пачатку свае рэжысэрскае дзейнасьці Ален аддаваў перавагу здымаць у галоўнай ролі самога сябе — і стварыў сабе ў кіно лёгка вядомы імідж акулярыстага габрэя, нэўратычнага нью-ёркца і інтэлігента, які вечна рэфлексуе зь яўнай патрэбай у псыхааналітыцы.
У 1977 годзе за карціну «Эні Гол», дзе ўпершыню паспрабаваў не спарадыраваць, а проста іранічна зірнуць на ўласнае жыцьцё, Ўудзі Ален атрымаў адразу тры «Оскары» — за найлепшую мужчынскую ролю, якую сам жа і згуляў, за найлепшую жаночую ролю (Даян Кітан) і найлепшы сцэнар. З тых часоў ён неаднаразова намінаваўся на галоўную ўзнагароду Амэрыкі.
Ален добра вядомы і як пісьменьнік. Ён рэгулярна публікаваў у «New Yorker» зьедлівыя і дасьціпныя фэльетоны і нават выпусьціў некалькі кніг. Аўтар п’есаў «Ня піце ваду» (1966), «Плавальная лямпачка» (1981) і іншых, складанак апавяданьняў «Зводзячы лікі» (1966), «Бязь пер’я» (1975). Яго фільмы трывала зьвязаныя зь яго асабістым жыцьцём: кожная яго новая пасія аб’яўлялася музай і станавілася галоўнай акторкай наступнага, а то і нават некалькіх фільмаў. Жанаты жа ён быў усяго тройчы, прычым яго другая жонка Луіза Ласэ нават падала на яго ў суд пасьля разводу, а трэцяя — Сун-І Прэвін — некаторы час лічылася яго прыёмнай дачкой.
Фільмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Што здарылася, Тыгровая Лілея? (1966)
- Хапай грошы і бяжы (1969)
- Бананы (1971, камэдыя)
- Эні Гол (1977)
- Вікі Крыстына Барсэлёна (2008)
- Поўнач у Парыжы (2011)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ IMDb (анг.) — 1990.
- ↑ https://movies2.nytimes.com/books/first/m/meade-woody.html
- ↑ https://biography.yourdictionary.com/woody-allen
- 1 2 Geni.com (мн.) — 2006.
- ↑ Lundy D. R. Woody Allen // The Peerage (анг.)
- Нарадзіліся 30 лістапада
- Нарадзіліся ў 1935 годзе
- Нарадзіліся ў Бронксе
- Камандоры францускага Ордэна мастацтваў і літаратуры
- Ляўрэаты прэміі «Оскар» за найлепшую рэжысуру
- Ляўрэаты прэміі «Оскар» за найлепшы арыгінальны сцэнар
- Ляўрэаты прэміі О. Гэнры
- Сябры Амэрыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Ляўрэаты прэміі «Залаты Глёбус» за найлепшы камэдыйны фільм альбо м’юзыкал
- Ляўрэаты прэміі «Срэбраны мядзьведзь»
- Ляўрэаты прэміі «Сэзар»
- Нарадзіліся ў Нью-Ёрку
- Акторы ЗША
- Кінарэжысэры ЗША
- Ляўрэаты прэміі «Залаты Глёбус»