Джо Пэшы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Джо Пэшы
Дата нараджэньня 9 лютага 1943(1943-02-09)[1][2] (81 год)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак актор, сьпявак, музыка, комік, кінаактор, тэлеактор, характарны актор
Жанры драма, кінакамэдыя[d] і гангстэрскі фільм[d]
Узнагароды
IMDb ID nm0000582
Подпіс Выява аўтографу

Джозэф Фрэнк «Джо» Пэшы (па-ангельску: Joseph Frank "Joe" Pesci; нар. 9 лютага 1943 году, Ньюарк, Нью-Джэрзі, ЗША) — амэрыканскі актор, комік і сьпявак. Найбольшую вядомасьць атрымаў дзякуючы шматгадоваму супрацоўніцтву з Робэртам Дэ Ніра і Мартынам Скарсэзэ ў фільмах «Шалёны бык» (1980), «Славутыя хлопцы» (1990), «Казіно» (1995) і «Ірляндзец» (2019).

Роля Томі Дэвіта ў «Славутых хлопцах» прынесла Пэшы прэмію «Оскар» у катэгорыі найлепшы актор другога пляну, а за ролю ў «Шалёным быку» актор быў адзначаны прэміяй BAFTA як найлепшы пачатковец. Сярод іншых яскравых работ актора вылучаюцца калядныя камэдыі «Адзін дома» і «Адзін дома 2: Згублены ў Нью-Ёрку», крымінальная драма «Аднойчы ў Амэрыцы» (1984), аскараносная кінакамэдыя «Мой стрыечны брат Віні» (1992) і сэрыя фільмаў «Сьмяротная зброя». Пэшы таксама ёсьць правобразам пэрсанажа Полі з кампутарнай гульні Mafia: The City of Lost Heaven, якая атрымала шырокую папулярнасьць і культавы статус. Як музыка склаў некалькі музычных альбомаў, першы зь якіх пабачыў сьвет яшчэ ў 1968 годзе. Мае італьянскае паходжаньне праз абодвух бацькоў.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Joe Pesci // filmportal.de — 2005.
  2. ^ Joe Pesci // Munzinger Personen (ням.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]