Крыстафэр Нолан
Крыстафэр Нолан | |
па-ангельску: Christopher Nolan[1] | |
Дата нараджэньня | 30 ліпеня 1970[2][3][4][…] (54 гады) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | кінарэжысэр, сцэнарыст, кінапрадусар, актор, пісьменьнік, кінаапэратар, кінаактор, выканаўчы прадусар, мантажэр, апэратар-пастаноўшчык, рэжысэр |
Навуковая сфэра | кінарэжысура[d][5] і кінасцэнарыстыка[d][5] |
Сябра ў | Гільдыя сцэнарыстаў ЗША, Захад[d][6] і Directors Guild of America[d][7] |
Дзеці | Rory Nolan[d], Flora Nolan[d] і Magnus Nolan[d] |
Узнагароды | |
IMDb | ID nm0634240 |
Сэр Кры́стафэр Но́лан (па-ангельску: Christopher Nolan; нарадзіўся 30 ліпеня 1970 году) — брытанска-амэрыканскі кінарэжысэр, прадусар і сцэнарыст. Ягоныя фільмы назьбіралі больш за 5 мільярдаў даляраў па ўсім сьвеце і атрымалі вялікую колькасьць узнагародаў Оскар. Разам з сваёй жонкай Эмай Томас кіруе прадусарскай кампаніяй Syncopy Inc., часьцяком супрацоўнічаючы з братам Джонатанам. У 2019 годзе быў прызначаны камандорам ордэну Брытанскае імпэрыі за заслугі ў кіно.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нолан нарадзіўся і гадаваўся ў Лёндане ў каталіцтве[8]. Зь юнацтва захапіўся кінавытворчасьцю. Пасьля вывучэньня ангельскае літаратуры ва Ўнівэрсытэцкім каледжы Лёндану дэбютаваў у яксьці рэжысэра ў незалежным фільме «Прасьледваньне» (1998), які зладзіў у стыле нэо-нуар. Ужо з другім сваім фільмам «Мэмэнта» (2000) ён атрымаў міжнародную ўхвалу. Гэты фільм нават быў намінаваны на прэмію Оскар за найлепшы арыгінальны сцэнар, які падрыхтаваў сам Крыстафэр на грунце аповяда свайго роднага брата Джонатана. Нолан перайшоў ад незалежнай да студыйнай кінавытворчасьці зь фільмам «Бессань» (2002), у якім здымаліся такія зоркі, як то Аль Пачына, Робін Ўільямз і Гілары Сўонк. Надалей рэжысэр падахвоціўся зладзіць фільмы трылёгіі пра Чорнага рыцара, пачаўшы ў 2005 годзе з кінастужкі «Бэтман: Пачатак». Працяг фільму «Цёмны рыцар» (2008) і «Цёмны рыцар паўстае» (2012) чакаў камэрцыйны посьпех, гэтак жа як і першую частку гэтае трылёгіі. У 2010-х Нолан зладзіў да таго ж «Прэстыж» (2006) і «Зараджэньне» (2010), апошні зь якіх атрымаў шэраг намінацыяў на Оскар, у тым ліку за найлепшы фільм і найлепшы арыгінальны сцэнар. Затым рушылі ўсьлед фільмы «Інтэрстэлар» (2014), «Дункерк» (2017) і «Тэнэт» (2020).
Стыль
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Фільмы Нолана звычайна грунтуюцца на эпістэмалягічных і мэтафізычных тэмах, дасьледуючы чалавечую навучальнасьць, канструкцыю часу і падатлівы характар памяці і асабістай ідэнтычнасьці. Ягоная творчасьць прасякнутая матэматычна натхнёнымі вобразамі і канцэпцыямі, нетрадыцыйнымі структурамі апавяданьня, практычнымі спэцэфэктамі, экспэрымэнтальнымі гукавымі пэйзажамі, шырокафарматнай кінафатаграфіяй і матэрыялістычнымі ракурсамі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #12394192X // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
- ^ IMDb (анг.) — 1990.
- ^ Christopher Nolan // Інтэрнэт-база зьвестак фантастыкі (анг.) — 1995.
- ^ Christopher Nolan // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ а б Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Christopher E. Nolan // WGA Find a Writer
- ^ DGA Member Directory (анг.) — ISSN 0419-2052
- ^ «Christopher Nolan, Christianity, the Bible, Faith and Cinema». By Faith.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Крыстафэр Нолан (анг.) на сайце IMDb