Твэнтэ Энсхэдэ: розьніца паміж вэрсіямі
д r2.7.2+) (Робат: зьмяніў vi:Câu lạc bộ bóng đá Twente на vi:F.C. Twente |
д Bot: Migrating 47 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q19603 (translate me) |
||
Радок 76: | Радок 76: | ||
[[Катэгорыя:Энсхэдэ]] |
[[Катэгорыя:Энсхэдэ]] |
||
[[af:FC Twente]] |
|||
[[ar:نادي تفينتي]] |
|||
[[az:Tvente (futbol klubu, Enshede)]] |
|||
[[bg:ФК Твенте]] |
|||
[[ca:FC Twente]] |
|||
[[cs:FC Twente]] |
|||
[[da:FC Twente]] |
|||
[[de:FC Twente Enschede]] |
|||
[[et:FC Twente]] |
|||
[[el:ΦΚ Τβέντε]] |
|||
[[en:FC Twente]] |
|||
[[es:Football Club Twente]] |
|||
[[eo:FC Twente]] |
|||
[[fa:باشگاه فوتبال توئنته]] |
|||
[[fr:Football Club Twente '65]] |
|||
[[fy:FK Twinte]] |
|||
[[gl:FC Twente]] |
|||
[[ko:FC 트벤터]] |
|||
[[hr:FC Twente]] |
|||
[[id:FC Twente]] |
|||
[[ia:FC Twente]] |
|||
[[it:Football Club Twente]] |
|||
[[he:טוונטה אנסחדה]] |
|||
[[lv:FC Twente]] |
|||
[[lt:FC Twente]] |
|||
[[hu:FC Twente]] |
|||
[[mt:FC Twente]] |
|||
[[nl:FC Twente]] |
|||
[[nds-nl:FC Tweante]] |
|||
[[ja:FCトゥウェンテ]] |
|||
[[no:FC Twente]] |
|||
[[pap:FC Twente]] |
|||
[[nds:FC Twente]] |
|||
[[pl:FC Twente]] |
|||
[[pt:FC Twente]] |
|||
[[ro:FC Twente]] |
|||
[[ru:Твенте (футбольный клуб)]] |
|||
[[simple:FC Twente]] |
|||
[[sk:FC Twente]] |
|||
[[ckb:تڤێنتێ]] |
|||
[[sr:ФК Твенте]] |
|||
[[fi:FC Twente]] |
|||
[[sv:FC Twente]] |
|||
[[tr:FC Twente]] |
|||
[[uk:Твенте (футбольний клуб)]] |
|||
[[vi:F.C. Twente]] |
|||
[[zh:特温特足球俱乐部]] |
Вэрсія ад 08:38, 9 сакавіка 2013
Твэнтэ | |
Поўная назва | F.C. Twente '65 |
---|---|
Заснаваны | 1 ліпеня 1965 |
Горад | Энсхэдэ, Нідэрлянды |
Стадыён |
Дэ Грольс Вэстэ Умяшчальнасьць: 24 000 |
Галоўны трэнэр | Стыў Макларэн |
Чэмпіянат | Эрэдывізія |
· 2011—2012 | 6 месца |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы Афіцыйны сайт |
Твэнтэ (па-нідэрляндзку: Twente) — нідэрляндзкі футбольны клюб з гораду Энсхэдэ. Заснаваны ў 1965 годзе. Чэмпіён Нідэрляндаў (2010) і трохразовы ўладальнік Кубка Нідэрляндаў (1977, 2001, 2011). Хатнім стадыёнам «Твэнтэ» з 1998 году зьяўляецца арэна «Дэ Грольс Вэстэ», якая здольная зьмясьціць 24 тысячы чалавек. Галоўным трэнэрам клюбу зьяўляецца ангельскі спэцыяліст Стыў Макларэн.
Гісторыя
«Твэнтэ» быў створаны ў 1965 годзе пасьля зьліцьця двух футбольных клюбаў — «Энсхэдэ» й «Энсхэдэзэ Бойз». Клюб «Энсхэдэ» аднойчы выйграваў чэмпіянат у 1926 годзе.
Першыя посьпехі клюба пачаліся адразу ж пасля аб’яднаньня двух клюбаў, галоўным трэнэрам новага клюба стаў аўстрыец Фрыдрых Данэнфэльд, якога праз год зьмяніў Кес Рэйвэрс, зь якім зьвязваюць пачатак удалага часу для клюба. «Твэнтэ» ў чэмпіянаце заняў трэцяе месца ў 1969 годзе, чацьвёртае месца ў 1970 годзе, пятае ў 1971 годзе, трэцяе ў 1972 годзе й зноўку трэцяе ў 1973 годзе. Асноўнымі гульцамі каманды на той момант былі такія футбалісты, як то Эпі Дрост, Эдзі Агтэрбэрг, Кік ван дэр Валь і Тэо Пагльплятз.
Сэзон 1973—1974 гадоў стаў для «Твэнтэ» сэзонам калі клюб змагаўся за званьне чэмпіёна супраць клюба «Фэеноорд», але ў выніку «Твэнтэ» заняў другое месца ў чэмпіянаце, якое давала права выступаць у Кубку УЭФА. У эўракубкавы сэзоне 1974—1975 гадоў «Твэнтэ» стартаваў у першым раўндзе турніру, у якім клюб сустрэўся супраць ангельскага «Іпсўіч Таўн», абодва матчы скончыліся ўнічыю 2:2 і 1:1, але дзякуючы таму, што футбалісты «Твэнтэ» забілі два мячы ў Ангельшчыне гэта дало ім права прайсьці ў наступны раўнд. «Твэнтэ» здолеў дайсьці да фіналу Кубка УЭФА, на сваім шляху абыграўшы ў паўфінале італьянскі «Ювэнтус» зь лікам 3:1 і 1:0. У фінальным двухгульнявым супрацьстаяньні за Кубак УЭФА «Твэнтэ» сустрэўся зь нямецкай «Барусіяй» з Мёнхэнглядбаха. У Нямеччыне клюбы згулялі ўнічыю 0:0, а ў Нідэрляндах «Твэнтэ» атрымаў паразу з разгромным лікам 5:1, адзіны мяч за «Твэнтэ» забіў Эпі Дрост на 76 хвіліне. У 1977 годзе «Твэнтэ» атрымаў перамогу ў Кубку Нідэрляндаў, які стаў першым трафэем клюбу пасьля зьліцьця дзьвюх камандаў у 1965 годзе.
Пасьля паразы ў Кубку УЭФА «Твэнтэ» сэзон за сэзонам стаў выступаць усё горш у чэмпіянаце. У 1982 годзе клюб пакінуў вышэйшы дывізіён Нідэрляндаў і адправіўся ў першы дывізіён. Праз год «Твэнтэ» вярнуўся ў эліту нідэрляндзкага футболу, але неўзабаве стаў вядомы дзякуючы таму, што каманда стала гуляла ўнічыю, такім чынам «Твэнтэ» сталі называць самай сумнай камандай у чэмпіянаце, але нягледзячы на гэта клуб здолеў кваліфікавацца ў эўракубкі пяць разоў на запар пачынаючы з 1985 году.
У пачатку 1990-х гадоў клюб спадкала сапраўдная перабудова. У 1996 годзе на пасаду галоўнага трэнэра прыйшоў немец Ганс Маер. Пад кіраўніцтвам новага трэнэра «Твэнтэ» здолеў заняць трэцяе месца ў чэмпіянаце Нідэрляндаў сэзону 1996—1997 гадоў і дайсьці да трэцяга раўнда Кубка УЭФА сэзону 1997—1998 гадоў. 24 траўня 2001 году «Твэнтэ» стаў уладальнікам Кубка Нідэрляндаў праз дваццаць чатыры гады пасьля першай перамогі каманды ў розыгрышу кубка краіны ў 1977 годзе. У фінальным матчы за кубак «Твэнтэ» ў сэрыі пэнальці быў мацнейшы за «ПСВ» зь лікам 3:1.
Стадыён
«Твэнтэ» хатнія матчы праводзіць на стадыёне «Дэ Грольс Вэстэ», які раней называўся «Арке». «Дэ Грольс Вэстэ» месьціць 24 тысячы гледачоў, стадыён знаходзіцца ў Энсхэдэ побач з унівэрсытэтам Твэнтэ. Арэна замяніла стары стадыён «Дыкман» у 1998 годзе. Пляны на пашырэньне й мадэрнізацыю старога стадыёна «Дыкман» былі адпрэчаныя й стадыён быў зьнесены. Кошт будаўніцтва новага стадыёна на месцы старога, ацэньваўся прыкладна ў 33 млн гульдэнаў і заняў на будаўніцтва чатырнаццаць месяцаў, першы сымбалічны камень быў закладзены 31 студзеня 1997 года.
Першы матч на новым стадыёне прайшоў 10 траўня 1998 года ў рамках чэмпіянату Нідэрляндаў супраць «ПСВ», матч скончыўся гістарычнай перамогай «Твэнтэ» зь лікам 3:0. Вядомая песьня You'll Never Walk Alone у запісе музыкаў Gerry & The Pacemakers прайграецца на стадыёне перад кожным матчам.
У 2006 годзе зьявіліся пляны аб пашырэньні стадыёну да ёмістасьці ў 24 353 месцаў. Гэтае пашырэньне было зроблена ў верасьні 2008 году, і першапачатковая лічба ў 24 353 месцы была зьменшана да 24 244 месцаў.
Склад
Па стане на 3 верасьня 2012 года
|
|