Аляксей Васіленя
Аляксей Васіленя | |
Дата нараджэньня | 27 сакавіка 1899 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 26 ліпеня 1978 (79 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца вучобы | |
Занятак | грамадзкі дзяяч |
Месца працы | |
Сябра ў | Беларуская народная самапомач, Беларуская краёвая абарона, Беларуская цэнтральная рада і Беларускае аб’яднаньне ў Новым Паўднёвым Ўэйлзе |
Аляксе́й Васіле́ня (27 сакавіка 1899, в. Малая Бераставіца, цяпер Бераставіцкі раён, Гарадзенская вобласьць — 26 ліпеня 1978, Сыднэй, Аўстралія) — беларускі грамадзкі і вайсковы дзеяч.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў сям’і ўрадніка. Вучыўся ў Гарадзенскім рэальным вучылішчы. Падчас Першай сусьветнай вайны — у эвакуацыі. Скончыў рэжысэрскія курсы ў Новарасейску. Пасьля Кастрычніцкага перавароту ваяваў у кавалерыйскім корпусе генэрала Дзянікіна. На пачатку 1920-х гадоў — польскі вайсковец, служыў у Вільні ў сапэрных частках. У 1921 годзе вярнуўся на Радзіму, працаваў у Беларускім аб’ездным тэатры да моманту яго ліквідацыі польскімі ўладамі. У 1927—1928 гг. сакратар Палескага аддзелу Беларускай сялянска-работніцкай грамады. Пазьней выконваў абавязкі сакратара беларускага пасольскага клюбу «Змаганьне».
У часе нямецкай акупацыі — кіраўнік Беларускай народнай самапомачы ў Слоніме, удзельнічаў у стварэньні брыгады БСА[1][2], маёр БКА, кіраўнік канцылярыі Галоўнага камандаваньня БКА, удзельнік Другога Усебеларускага кангрэсу. Сябра Беларускай незалежніцкай партыі, Таварыства беларускай школы, Беларускай каапэрацыі[3]. Улетку 1944 г. выехаў у Нямеччыну, жыў у Бэрліне, займаў пасаду сакратара Прэзыдыюму Беларускай Цэнтральнай Рады. У лягерах для перамешчаных асобаў рэдагаваў сатырычны часопіс «Сьмехам па галаве», у Гамбургу разам зь Сяргеем Хмарам і Міколам Паньковым выдаваў сатырычны часопіс «Маланка».
З 1949 году жыў у Аўстраліі. Актыўны ўдзельнік жыцьця беларускай грамады ў Сыднэі. Адзін з арганізатараў Беларускага аб’яднаньня ў Новым Паўднёвым Уэльсе, у якім займаў розныя пасады. Шматгадовы распаўсюднік беларускага друку і сталы прадстаўнік газэты «Беларус» у Сыднэі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нарадзіліся 27 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1899 годзе
- Нарадзіліся ў Гарадзенскай губэрні
- Памерлі 26 ліпеня
- Памерлі ў 1978 годзе
- Памерлі ў Сыднэі
- Выпускнікі Гарадзенскай рэальнай вучэльні
- Нарадзіліся ў Гарадзенскім павеце (Расейская імпэрыя)
- Чальцы БСРГ
- Сябры Беларускай народнай самапомачы
- Маёры Беларускай краёвай абароны
- Сябры Беларускай цэнтральнай рады
- Беларусы ў Польскай Рэспубліцы (1918—1939)
- Беларусы ў Нямеччыне
- Беларусы ў Аўстраліі
- Нарадзіліся ў Бераставіцкім раёне
- Сябры Беларускай незалежніцкай партыі
- Сябры Беларускага корпусу самааховы