Беларускі Рэзыстанс (часопіс)
Выгляд
| Беларускі Рэзыстанс | |
| Тэматыка | гістарычны часопіс |
|---|---|
| Пэрыядычнасьць | неперыядычна |
| Краіна | |
| Адрас | rezystans@yahoo.com rezystans2004@yahoo.com |
| Заснавальнік | Сяргей Ёрш |
| Выдавец | выдавецтва “Беларускі Рэзыстанс” |
| Галоўны рэдактар | |
| Дата заснаваньня | 2004 |
| Мова | беларуская |
| Наклад | 299 |
Беларускі Рэзыстанс — недзяржаўны незалежны часопіс прысьвечаны антынацысцкаму і антыкамуністычнаму змаганьню на Беларусі.
Публікуе навуковыя артыкулы, агляды, рэфэраты, біяграфічныя й архіўныя матэрыялы, рэцэнзіі. Публікацыі асьвятляюць невядомыя старонкі беларускага антынацысцкага і антыбальшавіцкага змаганьня за незалежнасьць — партызанка, падпольле, спробы стварэньня вайсковых арганізацыяў.