Перайсьці да зьместу

Рыгор Зыбайла

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рыгор Зыбайла
15 верасьня 191315 лістапада 1987
Месца нараджэньня Яглевічы, каля горада Івацэвічы, Слонімскі павет, Гарадзенская губэрня, Расейская імпэрыя, цяпер Берасьцейская вобласьць
Месца сьмерці Яглевічы, Івацэвіцкі раён, БССР
Прыналежнасьць 1-ы Беларускі штурмавы зьвяз, Беларуская народная самапомач, Беларуская краёвая абарона, Батальён «Дальвіц», Беларуская незалежніцкая партыя
Бітвы/войны Другая сусьветная вайна

Рыгор Барысавіч Зыбайла (15 верасьня 1913 — 15 лістапада 1987) — беларускі палітычны, грамадзкі і ваенны дзяяч. Сябра ЦК Беларускай Незалежніцкай Партыі, удзельнік Першага штурмовага зьвязу, афіцэр БКА, дэсантнага батальёну «Дальвіц», намесьнік старшыні Беларускай Самапомачы.

Нарадзіўся ў Заходняй Беларусі. Атрымаў адукацыю лясного інжынэра[1]. Як польскі грамадзянін, быў прызваны ў польскую армію, удзельнічаў у абарончай вайне Польшчы супраць Трэцяга Райху. Быў палонены нямецкімі войскамі. Пасьля вызваленьня з палону далучыўся да кансьпірацыйнай сеткі БНП[2]. Працаваў у Беларускім камітэце ў Бялай-Падлясцы. Пасьля стаў вайскоўцам 1-га Беларускага штурмавога зьвязу. З восені 1941 року кіраўнік Слонімскага акруговага камітэту БНС. За пратэсты супраць нямецкіх рэпрэсіяў у дачыненьні мірнага насельніцтва быў зьняты з пасады й адпраўлены на работу ў Дзярэчын. Летам 1943 року пераехаў у Менск, дзе выконваў абавязкі намесьніка старшыні БНС. У 1944 року становіцца афіцэрам БКА. Браў удзел у падрыхтоўцы батальёну «Дальвіц»[3]. Пасьля апэрацыя Багратыён, ён са сваім падразьдзяленьнем перакінуты ў Францыю, але там перайшоў на бок французкіх партызан[1].

Пасьля Другой сусьветнай вайны жыў у Францыі. Некаторыя беларускія эміграцыйныя выданьні (напрыклад, кніга «Другі Ўсебеларускі Кангрэс») падаюць, што Зыбайла быў расстраляны контарвыведкаю польскай арміі Андэрса ў Марсэлі ў 1945-м року. Нібыта, пасьля таго, як у яго знайшлі фатакартку, дзе ён быў у форме афіцэра БКА. Барыс Данілюк згадаў, што ў пачатку 1947-га року ў францускую зону акупацыі Нямеччыны прыяжджаў Старшыня Рады БНР Мікола Абрамчык: «ён расказаў, што даведаўшыся пра перадачу Зыбайлы палякам, зьвярнуўся да польскага прэзыдэнта Рачкевіча, зь якім тады йшлі дыпляматычныя гутаркі БНР, каб той загадаў Зыбайлу выпусьціць. Рачкевіч гэткі загад выдаў, але ўжо было запозна, бо Зыбайлу самавольна застрэліў нейкі польскі шавініст…»[3].

Аднак Зыбайла ня быў расстраляны. Гісторыя з «расстрэлам» дазваляла яму зьнікнуць — савецкія агенты палявалі на такіх, як ён. А Рыгор Зыбайла, праўдападобна, атрымаў прапанову працаваць у нейкай сакрэтнай установе на Захадзе. Прынамсі, Віктар Сікора, са словаў людзей, якія былі ў зьняволеньні разам з Зыбайлам, успамінае, што ён выкладаў у сакрэтнай школе, дзе рыхтаваліся людзі для антыбальшавіцкай барацьбы. Аднак пасьля верагодна быў затрыманы савецкай контарвыведкай і этапаваны ў Менск[1]. Па другой інфармацыі Рыгор Зыбайла сам, праз Чэхаславаччыну вярнуўся на радзіму, дзе й быў затрыманы[3].

Пра свае допыты Рыгор Зыбайла распавядаў так:

« «Мяне сьледчы пытаецца: «Почему ты изьменил родине?». А я яму гавару: «Якая «родина»?! У мяне Радзіма — Беларусь, а не Савецкі Саюз! Я ў вас ніколі ня жыў і не лічу Савецкі Саюз сваёю Радзімаю. А сваёй Беларусі я ніколі ня здраджваў!»[3]. »

Быў асуджаны на шматгадовы тэрмін зьняволеньня ў канцлягерах. У Беларусь вярнуўся ў 1950-х. Працаваў будаўніком[3].

  • Ёрш С. Вяртаньне БНП. Асобы і дакумэнты Беларускай Незалежнай Партыі. Мн., Слонім; 1998; Беларускі нацыяналізм (даведнік). Укл. П. Казак. Мн., [2001]; Дэсантнік пахаваны пад Івацэвічамі // Голас краю. 2001. № 3.