Перайсьці да зьместу

Шатляндзкая мова (германская)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Скотс»)
Шатляндзкая мова
(Braid) Scots, Lallans
Арэал распаўсюджаньня шатляндзкай германскай мовы ў ХХ ст.
Ужываецца ў Вялікабрытаніі, Ірляндыі
Рэгіён Шатляндыя: Лаўлэнд, Шэтландзкія і Аркнэйскія астравы, Кэйтнэс, востраў Аран, Кэмпбэлтаўн;
Паўночная Ірляндыя: графствы Даўн, Анрым, Лондандэры;
Ірляндыя: графства Данэгол
Колькасьць карыстальнікаў
  • 90 000 ± 0 чал. (1999)[1]
  • 1 500 000 ± 100 000 чал.[1]
  • 99 200 ± 1 чал. (2011)[1]
Клясыфікацыя Індаэўрапейская сям'я
Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ў
Дапаможная мова ў ў Вялікабрытаніі (Шатляндыя, Паўночная Ірляндыя)
Рэгулюецца паўурадавымі праграмамі па падтрымцы й рэгуляваньні ў Шатляндыі і Паўночнай Ірляндыі
Статус: 5 Разьвіваецца[d][1]
Пісьмо лацінскае пісьмо
Коды мовы
ISO 639-1
ISO 639-2(Б) sco
ISO 639-2(Т) sco
ISO 639-3 sco

Шатля́ндзкая мова германскай галіны (саманазва: (Braid) Scots, Lallans) — група дыялектаў, якія належаць да германскае галіны індаэўрапейскае сям’і моваў, якія распаўсюджаныя пераважна ў раўніннай частцы Шатляндыі і некаторых частках рэгіёну Ольстэр, што на поўначы востраву Ірляндыя. У ангельскай літаратуры шатляндзкую германскую мову могуць таксама пазначаць тэрмінам раўні́нная шатля́ндзкая (анг. Lowland Scots), што робіцца ў мэтах адрозьненьня гэтай мовы ад гэльскай шатляндзкай — мовы, якая належыць да кельцкае галіны, і распаўсюджанай на гарыстым паўночным захадзе Шатляндыі. Апрача таго, шатляндзкія германскія дыялекты Ірляндыі могуць згадвацца пад тэрмінам ольстэрска-шатляндзкая (анг. Ulster Scots)[2].

Значнай часткай дасьледаваньняў мова можа разглядацца ў сыстэме дыялекталёгіі ангельскай мовы. З прычыны таго, што ў лінгвістыцы на цяперашні час не існуе дакладна выяўленых крытэраў адрозьненьня моваў ад дыялектаў, лінгвісты, а таксама зацікаўленыя бакі часта разыходзяцца ў меркаваньнях наконт лінгвістычнага, гістарычнага й сацыяльнага статусу шатляндзкай германскай мовы[3]. У лінгвістыцы існуе шэраг парадыгмаў для адрозьненьня мовы і дыялекту, але яны часта адлюстроўваюць супярэчлівыя вынікі. У шырэйшым сэнсе шатляндзкая германская зьяўляецца часткай дыялектнага кантынуўму, іншай часткай якога зьяўляецца шатляндзкі варыянт ангельскай мовы[4]. Сыходзячы з падобных меркаваньняў, шатляндзкая германская можа лічыцца адным са старажытных варыянтаў ангельскай мовы, які мае ўласную дыялектную сыстэму[3]. У якасьці альтэрнатыўнага пункту гледжаньня шатляндзкая германская можа лічыцца асобнай мовай у складзе германскай галіны, у падтрымку чаго прыводзіцца прыклад лінгвістычнага статусу нарвэскай мовы адносна дацкай[3].

У 2010 годзе ўрадам Шатляндыі было праведзенае дасьледаваньне пад агульнай назвай «стаўленьне грамадзтва да шатляндзкай мовы». У выніку дасьледаваньня стала вядомым, што 64% рэспандэнтаў з выбаркі ў 1000 дарослых асобаў з насельніцтва Шатляндыі аддалі перавагу варыянту адказу «не лічу шатляндзкую ў якасьці асобнай мовы». Гэтым жа дасьледаваньнем было выяўлена, што большасьць носьбітаў шатляндзкай менш за ўсё схільныя не прызнаваць шатляндзкую як асобную мову (58%); асобы, якія не размаўляюць па-шатляндзку, схільныя да гэтага часьцей (72%)[5].

Паводле зьвестак перапісу насельніцтва ў Шатляндыі 2011 году, прыблізна 1,54 млн чал. здольныя размаўляць па-шатляндзку[6], што агулам склала прыкладна ⅓ ад насельніцтва Шатляндыі. Лінгвістычны партал Ethnologue дае інфармацыю пра колькасьць носьбітаў, згодна зь якой носьбітаў у Вялікабрытаніі налічваецца прыкладна 90 тыс чал.[7], пры гэтым прыкладна 1,5 млн чал. размаўляюць на мове як на другой[7].

Носьбіты мовы часам вызначаюць сваю мову тэрмінам braid Scots (бел. агульная, шырокаўжываная шатляндзкая)[8]. Апрача гэтага, маюць ужываньне й дыялектныя назвы, такія як Doric, Buchan Claik і г.д.[9][10]. Існуе слова Scotch, якое зьяўляецца ангельскім запазычаньнем і, нягледзячы на састарэласьць, часам можа ўжывацца, асабліва на поўначы Ірляндыі[11][12][13]. Выкарыстоўваецца таксама тэрмін Lallans[a], аднак пад ім часьцей разумеюць літаратурную норму мовы[7][14].

Шатляндзкая германская мова Ірляндыі ў афіцыйным выкарыстаньні вядомая пад тэрмінам ольстэрска-шатляндзкая (Ulster-Scots, Ulstèr-Scotch), альбо Ullans. Апошняе слова зьяўляецца нэалягізмам, утвораным ад зьліцьця словаў Ulster (бел. «Ольстэр») і Lallans[15].

У ангельскай літаратуры мова пераважна вядомая пад тэрмінам Scots. Гэтае слова этымалягічна тоеснае старому Scottis, якое, у сваю чаргу, ёсьць старашатляндзкай вэрсіяй старажытнаангельскага Scottisc (бел. «шатляндзкі, шатляндзкая»)[16]. Да канца XV ст. ангельскае маўленьне Шатляндыі было вядомае як «ангельская мова» (анг. Ynglis/Inglis), у той час як паняцьце «шатляндзкая мова» (анг. Scottis) датычылася гэльскай шатляндзкай мовы.

Да пачатку XV ст. ангельскія дыялекты, што мелі ўжываньне на той час у Шатляндыі, імаверна маглі эвалюцыянаваць і вылучыцца ў асобную мову, аднак нягледзячы на гэта для гэтых дыялектаў не існавала найменьня, якое дазваляла б адрозьніваць іх ад іншых дыялектаў ангельскай мовы. З 1495 году слова Scottis паступова страчвае сваё ранейшае значэньне і пераходзіць для абазначэньня германскага маўленьня ў нізіннай Шатляндыі (Лаўлэнд), тады як для гэльскай шатляндзкай стаў выкарыстоўвацца тэрмін Erse, у значэньні блізкароднаснай гэльскай ірляндзкай мовы[3]. Напрыклад, напрыканцы XV ст. шатляндзкі паэт Ўільям Данбар выкарыстоўваў слова Erse для пазначэньня гэльскай, а ў пачатку XVI ст. іншы шатляндзкі паэт, Гэвін Дуглас для пазначэньня мовы Лаўлэнду выкарыстоўваў менавіта слова Scottis[17][18]. Кельцкая мова паўночнага захаду Шатляндыі ў ангельскай мове на цяперашні час называецца тэрмінам Scottish Gaelic (літаральна «шатляндзкая гэльская»).

У расейскай літаратуры і, адпаведна, літаратуры краінаў былога СССР германская мова Шатляндыі вядомая пад шэрагам тэрмінаў, ніводны зь якіх ня мае пэўнай перавагі. Зь іх найбольш распаўсюджанымі зьяўляюцца а́нгла-шатля́ндзкая мова, шатля́ндзкая раўні́нная, скотс.

Гістарычны рост лінгвістычнага арэалу шатляндзкай германскай мовы:

     Стараангельская мова, распаўсюджаная ў пачатку ІХ ст. на поўначы каралеўства Нартумбрыя (цяпер паўднёвы ўсход Шатляндыі)

     Раньнешатляндзкая мова (пачатак XV ст.)

     Сучасная шатляндзкая мова, пачатак ХХ ст.

Lufe God abufe al and yi nychtbour as yi self — надпіс раньнешатляндзкай мовай на доме Джона Нокса, шатляндзкага рэлігійнага рэфарматара.

У VII ст. у паўднёва-ўсходняй частцы Шатляндыі, па зацьвярджэньні ў гэтым рэгіёне англа-саксонскага каралеўства Нартумбрыя, атрымаў распаўсюджаньне нартумбрыйскі дыялект стараангельскай мовы[19]. У часы распаўсюджваньня нартумбрыйскіх гаворак у Шатляндыі былі распаўсюджаныя брыцкія кельцкія гаворкі і, крыху на поўнач, пікцкая мова, тады як з захаду сваё пашырэньне па Шатляндыі пачыналі гаворкі, што пазьней палеглі ў аснову гэльскай шатляндзкай мовы.

Па заснаваньні Каралеўства Шатляндыя ў Х ст. і распаўсюджваньні хрысьціянства ў рэгіёне гэльская шатляндзкая мова стала павольна пашырацца на поўдні й усходзе Шатляндыі. Па ўключэньні Нартумбрыі ў склад Шатляндыі ў ХІ ст. гэльская мова стала ў Нартумбрыі прэстыжнай мовай і мела некаторы ўплыў, але на паўднёвым усходзе працягвалі захоўвацца мясцовыя стараангельскія гаворкі. На крайняй поўначы Шатляндыі тагачасныя ўварваньні вікінгаў прынесьлі старажытнаскандынаўскія гаворкі, якія леглі ў аснову мовы норн.

Да XIII ст. галіна выкарыстаньня нартумбрыйскага дыялекту стараангельскай мовы была досыць абмежаванай, тады як мовай мясцовага каралеўскага двара заставалася гэльская шатляндзкая.

Характар раньніх формаў мовы ў некаторай ступені незразумелы праз разрабаваньні й разбурэньні ў ходзе вікінгаўскіх заваёваў, зьнішчэньне пісьмовых дакумэнтаў каралём Эдўардам І і дзеячамі Рэфармацыі. Дыскусійным пытаньнем зьяўляецца пытаньне дакладнага паходжаньня мовы, якая можа разглядацца як нашчадак нартумбрыйскіх дыялектаў стараангельскай або англа-дацкіх гаворак Ёркшыру. Апошняя гіпотэза дазваляе растлумачыць старажытнаскандынаўскія элемэнты ў раньнешатляндзкай мове, якія адсутнічаюць, аднак, у нартумбрыйскім дыялекце стараангельскай мовы[20]. Нагодаю для высоўваньня падобных гіпотэзаў зьяўляецца наяўнасьць глёсаў у лацінскіх тэкстах, тапаніміка й зьвесткі археалёгіі.

Раньнешатляндзкая мова

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Наступны пэрыяд у разьвіцьці мясцовага дыялекту стараангельскай мовы, вядомы як раньнешатляндзкая мова, наступіў у ХІІ—ХІІІ стагодзьдзях, калі носьбіты дыялекту сталі міграваць з Нартумбрыі пад уплывам міграцыі ў рэгіён носьбітаў сярэднеангельскай мовы, якія, у сваю чаргу, зазнавалі ўплыў старажытнаскандынаўскай мовы[21]. Пазьней уплыў на разьвіцьцё шатляндзкай германскай мовы сталі аказваць раманскія (лаціна, нармандзкая мова[22], позьні парыскі дыялект францускай мовы) і германскія (галяндзкая, сярэдненіжненямецкая) мовы. Уплыў раманскіх моваў стаў узьнікаць праз царкоўнае і адміністрацыйнае выкарыстаньне лаціны і хаўрус з Францыяй, тады як германскі ўплыў зьяўляўся з-за гандлёвых сувязяў зь Нідэрляндамі[22]. Геаграфічная экспансія шатляндзкай германскай мовы, якая цягам стагодзьдзяў скарачала арэал распаўсюджаньня гэльскай мовы, апасрэдавана стала прычынай кантактаў з апошняй і зьяўленьня ў шатляндзкай германскай мове плясту запазычаньняў з гэльскай шатляндзкай. Раньнія сярэднявечныя дакумэнты маюць шэраг гэльскіх запазычаньняў у галіне права[22], сучасная шатляндзкая германская мова запазычыла геаграфічныя і культурныя тэрміны (напрыклад, ceilidh — назва танцу; loch — прэснае возера, марская затока; clan — радавое аб’яднаньне, клан).

Пачынаючы з ХІІІ ст. раньнія формы шатляндзкай мовы сталі распаўсюджвацца далей у Шатляндыю праз сыстэму асаблівых гарадзкіх установаў, зацьверджаных шатляндзкім каралём Давідам І. У XIV ст. пачаў адзначацца рост прэстыжу раньнешатляндзкай мовы, што ўключна са зьніжэньнем уплыву францускай зрабіла шатляндзкую германскую мову моваю большасьці ва ўсходняй Шатляндыі. Паступова выкарыстаньне гэльскай шатляндзкай мовы было звужана да паўночна-заходніх гарыстых раёнаў Шатляндыі; насельніцтва раўніннага паўднёвага ўсходу, арыстакратыя й месьцічы перайшлі на шатляндзкую германскую мову. Так, ужо ў XV ст. факт валоданьня гэльскай мовай тагачасным шатляндзкім каралём Якубам IV выклікаў зьдзіўленьне сучасьнікаў.

Зь іншага боку, у гэты пэрыяд шатляндзкая германская мова стала пашыраць уплыў на крайні поўнач Шатляндыі, калі ў XV ст. на паўночным ускрайку краіны (графства Кэйтнэс) вымерлі мясцовыя гаворкі мовы норн[23]. На гэты пэрыяд таксама прыпадае пашырэньне шатляндзкай мовы на Аркнэйскіх і Шэтландзкіх астравох, аднак, у адрозьненьне ад Кэйтнэсу, шатляндзкая германская мова стала на архіпэлягах толькі другой мовай, гэтае становішча захоўвалася прыкладна да канца XV ст.[24]

Сярэднешатляндзкая мова

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У XVI ст. умоўна пачынаецца пэрыяд сярэднешатляндзкай германскай мовы. У гэты пэрыяд былі створаныя артаграфічная і літаратурная нормы шатляндзкай германскай мовы, якія былі цесна зьвязаныя з падобнымі нормамі Ангельшчыны[25]. У пэрыяд з 1610 па 1690 гады ў Ольстэры пасялілася прыкладна 200 тысячаў шатляндцаў-лаўлэндэраў, якія размаўлялі па-шатляндзку[26]; як правіла, шатляндзкія перасяленцы ў рэгіёне пераўзыходзілі перасяленцаў-ангельцаў у пяць або нават шэсьць разоў[27].

З XVIII ст. пачынаюць адлічваць пэрыяд умоўнага існаваньня сучаснай шатляндзкай германскай[28], калі ў якасьці літаратурнай мовы збольшага была прынятая ангельская, а ўласна шатляндзкая германская мова засталася толькі ў асабістым ужываньні.

Перад аб’яднаньнем Шатляндыі й Ангельшчыны ў краіну Вялікабрытанія існавала значная колькасьць гістарычных сьведчаньняў, якія дазваляюць лінгвістам лічыць шатляндзкую германскую мову асобнай мовай, якая ўтварае дыясыстэму з ангельскай мовай[29].

Нямецкі лінгвіст Гайнц Клёс, абапіраючыся на г.зв. аўсбаў-парадыгму, вызначаў шатляндзкую германскую мову як Halbsprache, што літаральна можа быць перакладзена як «паўмова»[30]. Маўленьне большасьці шатляндцаў на цяперашні час падыходзіць пад вызначэньне кантынуўму, бо ў шатляндзкім маўленьні можа фігураваць як шатляндзкая германская, так і ангельская пад уплывам шатляндзкай[14]. Сытуацыя ўскладняецца пераходам носьбітаў на ангельскую або шатляндзкую ў залежнасьці ад сытуацыі. У выніку гэтага разьмежаваньне шатляндзкай германскай мовы з ангельскім уплывам і ангельскай мовы з шатляндзкім уплывам становіцца складаным. Паколькі літаратурная ангельская мова ў Шатляндыі цяпер выступае ў ролі Dachsprache (літаральна — «мова-дах», то бок мова, якая лічыцца стандартнай на фоне мясцовых нелітаратурных дыялектаў), часта ўзьнікаюць дыскусіі адносна пытаньня таго, ці зьяўляецца шатляндзкая германская дыялектам шатляндзкага варыянту ангельскай мовы або асобнай мовай[4][31].

Урад Вялікабрытаніі прызнае шатляндзкую германскую мову як рэгіянальную мову ў межах Эўрапейскай хартыі рэгіянальных моваў[32]. Палажэньні хартыі не дазваляюць прызнаваць у якасьці рэгіянальнай мовы дыялект афіцыйнай мовы, якой у Вялікабрытаніі зьяўляецца ангельская. З гэтага вынікае, што прызнаньне шатляндзкай германскай мовы як адной з рэгіянальных моваў паводле хартыі ўскосна зьяўляецца прызнаньнем шатляндзкай германскай у якасьці асобнай мовы. Падобную палітыку, незалежна да хартыі, падзяляе і ўрад Шатляндыі.

У якасьці іншых доказаў статусу шатляндзкай германскай як асобнай мовы прыводзяцца наяўнасьць шырокай літаратуры на мове, уласнай артаграфіі (хоць і ў вызначанай ступені варыяцыйнай) і факт гістарычнага выкарыстаньня мовы як мовы паседжаньняў у парлямэнце Шатляндыі[33]. З прычыны таго, што пасьля ўтварэньня Вялікабрытаніі Шатляндыя захавала ўласныя палітычную і рэлігійную сыстэмы, шматлікія шатляндзкія тэрміны перайшлі ў шатляндзкі варыянт ангельскай мовы.

Зь сярэдзіны XVI ст. пісьмовая шатляндзкая мова стала ўсё больш зазнаваць уплыў ангельскай мовы, якая ў той час імкліва разьвівалася на поўдні Ангельшчыны. Гэты ўплыў быў зьвязаны з разьвіцьцём палітычнага ўзаемадзеяньня Шатляндыі з Ангельшчынай[34].

Так, з ростам уплыву Ангельшчыны і павелічэньнем у Шатляндыі колькасьці кнігаў, надрукаваных у Ангельшчыне, большая частка пісьмовасьці ў краіне стала набліжацца да ангельскага ўзору[35]. Пасьля таго, як каралём Шатляндыі стаў Якуб І Ангельскі, у краіне была прынятая новая вэрсія Бібліі і Акт пра Унію 1707 году, паводле якога дзьве краіны аб’ядноўваліся ў адзіную — Вялікабрытанію, парлямэнт якой стаў месьціцца ў Лёндане. Пасьля аб’яднаньня і зьмены ўлады ў краіне выкарыстаньне шатляндзкай у галінах адукацыі і ўлады стала абмяжоўвацца з прычыны мажлівых нэгатыўных асацыяцыяў[36]. Шматлікія дзеячы шатляндзкай культуры, такія як, прыкладам, Дэйвід Г’юм, сталі аддаваць перавагу брытанскай, а не шатляндзкай самаідэнтыфікацыі[37]; ставіліся спробы пазбавіцца ад ужываньня шатляндзкай мовы шляхам усталяваньня ў якасьці афіцыйнай мовы ангельскай. Тым ня менш, да канца XVIІ ст. шатляндзкая мова працягвала выкарыстоўвацца ў шматлікіх галінах дзейнасьці[35].

Пасьля прыкладаў пераходу шэрагу шатляндзкіх культурных дзеячоў на ангельскую мову падобнаму ўзору пасьледавалі многія заможныя шатляндцы, што паскаралася, напрыклад, лекцыямі па красамоўстве тагачаснага актора Томаса Шэрыдана. У гэтых навучаньнях узяла ўдзел больш за 300 чалавек, пасьля чаго Шэрыдан стаў ганаровым жыхаром Эдынбургу, частка інтэлігенцыі гораду ўтварыла Таварыства па садзейнічаньні чытаньню і размове на ангельскай мове ў Шатляндыі. У выніку падобных мерапрыемстваў сфармавалася шатляндзкая літаратурная норма ангельскай мовы[38]. Нягледзячы на гэта, шатляндзкая мова заставалася мовай сельскага насельніцтва і мескіх працоўных Шатляндыі[39].

У XVIII-ХІХ стагодзьдзях выкарыстаньне шатляндзкай мовы ў літаратуры было адроджана шэрагам шатляндзкіх дзеячоў культуры такіх як Робэрт Бэрнз, гэтыя пісьменьнікі распрацавалі новую міждыялектную літаратурную норму. Зь першай паловы ХХ ст. валоданьне літаратурнай нормай папярэдніх стагодзьдзяў аслабла, і ў цяперашні час упарадкаванага літаратурнага стандарту не існуе[40]. Да 1940-х гадоў шатляндзкі Дэпартамэнт па адукацыі прытрымліваўся думкі, што шатляндзкая мова не падыходзіць да адукацыйнага працэсу або культурнай дзейнасьці[41]. Вучні па-за школай працягвалі выкарыстоўваць шатляндзкую, аднак наступныя пакаленьні пачалі пераходзіць на літаратурную ангельскую мову. Пасьля Другой сусьветнай вайны гэты працэс у некаторай ступені павялічыўся з-за шырэйшага доступу да ангельскамоўных СМІ і падвышэньня мабільнасьці насельніцтва[42]. Паводле стану на канец ХХ ст. шатляндзкая мова на большай частцы шатляндзкага Лаўлэнду, на думку некаторых дасьледчыкаў, блізкая да стану сьмерці мовы[43]; рэшткавыя асаблівасьці шатляндзкай мовы звычайна разглядаюць як частку слэнгу[44].

Меры па адраджэньні

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На цяперашні час прыкладаюцца вызначаныя намаганьні па пашырэньні ўжытку мовы. Так, шатляндзкая мова можа дадаткова выкладацца ў школах, дзе мажліва вывучаць шатляндзкую літаратуру і рабіць назіраньні за мясцовымі дыялектамі. Большая частка гэтых матэрыялаў, аднак, зьяўляецца ангельскамоўнай зь некаторымі элемэнтамі, даданымі з мэтай наданьня шатляндзкай стылістыкі, што выклікала незадавальненьне як прыхільнікаў літаратурнай ангельскай, так і прыхільнікаў шатляндзкай[45]. У сучаснай Вялікабрытаніі шатляндзкая германская мова традыцыйна разглядаецца як разнавіднасьць ангельскай (дыялект або група дыялектаў). За апошнім часам існуюць рухі за прызнаньне шатляндзкай германскай у якасьці трэцяй асноўнай мовы Шатляндыі, нароўні з ангельскай і гэльскай шатляндзкай. Мова ня ўключаная ў школьную праграму, аднак падобныя варыянты разглядаліся. Нягледзячы на гэта, шатляндзкая германская мова мае досыць прэстыжнае становішча ў грамадзтве (асабліва параўноўваючы з ангельскімі дыялектамі Ангельшчыны), што падкрэсьліваецца моцным становішчам на поўначы Шатляндыі. У кожным з буйных гарадоў існуюць супольнасьці актыўных носьбітаў мовы.

Выкарыстаньне шатляндзкай мовы ў СМІ звычайна параўнальна вузкае і абмяжоўваецца галінамі, у якіх мясцовыя дыялекты лічацца прымальнымі: напрыклад, камэдыі, урачыстасьці з нагоды дня нараджэньня Робэрта Бэрнза, апісаньне традыцыяў мінулага і тагачаснай эпохі. Больш прадметнае і грунтоўнае выкарыстаньне мовы (напрыклад, у навінах, энцыкляпэдыях, дакумэнталістыцы і г.д.) сустракаецца ня вельмі часта.

Колькасьць носьбітаў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Адсоткавая дзеля асобаў у Шатляндыі ўзростам больш за тры гады, якія ўказалі пра сваё валоданьне шатляндзкай германскай мовай (зьвесткі 2011 году).

Паколькі розныя рэспандэнты пытаньне пра выкарыстаньне шатляндзкай мовы інтэрпрэтуюць па-рознаму, цяжка вызначыць дакладную колькасьць носьбітаў шатляндзкай мовы. Удзельнікі пра-шатляндзкіх арганізацыяў здолелі дабіцца ўключэньня гэтага пытаньня ў перапіс насельніцтва Вялікабрытаніі 2001 году.

У 1996 пробным перапісам у Шатляндыі было меркавана ўстаноўлена, што каля 1,5 млн жыхароў Шатляндыі размаўляе па-шатляндзку[46], што склала прыкладна траціну ад насельніцтва рэгіёну. Гэтым жа дасьледаваньнем было ўстаноўлена, што людзі пажылога ўзросту і працоўныя больш схільныя да станоўчага адказу на пытаньне пра мову. У 1995 годзе Абэрдынскі ўнівэрсытэт правёў дасьледаваньне, у якім выказаў асьцярожную здагадку пра наяўнасьць 2,7 мл носьбітаў шатляндзкай мовы, аднак з зацемкай пра патрэбу кантэксту для гэтых лічбаў[47].

Вышэйпамянёныя вынікі 1996 году ня ўлічвалі людзей, якія вывучылі мову, тады як дасьледаваньне Абэрдынскага ўнівэрсытэту дадаткова ўлічвала й носьбітаў асобных дыялектаў. Генэральнае рэгістрацыйнае Ўпраўленьне па Шатляндыі, якое праводзіла апытаньне 1996 году, прыйшло да высновы, што дакладныя вынікі перапісу не былі атрыманыя з-за таго, што частка носьбітаў мовы лічыць сваю мову няправільным ангельскім маўленьнем; была прынятая выснова, што дакладнейшая ацэнка колькасьці носьбітаў патрабуе больш дэталёвыя апытаньні і разнастайныя пытаньні пра мову, што, аднак, непрымальна для перапісу. Такім чынам, была прызнаная станоўчая функцыя правядзеньня глыбейшых апытаньняў, але пытаньні пра шатляндзкую мову не былі ўключаныя ў перапіс 2001 году[4][48][49]. Дасьледаваньне шатляндзкага ўраду Pupils in Scotland Census 2008 (бел. «вучні ў перапісе насельніцтва Шатляндыі 2008 году») устанавіла, што толькі 306 вучняў шатляндзкіх школаў размаўляла на шатляндзкай мове ў якасьці асноўнай роднай мовы[50]. Для параўнаньня, папярэдняй шатляндзкай стала славацкая мова (318 чал.)[50], пасьля шатляндзкай ідзе гіндзі[50], тады як на гэльскай шатляндзкай размаўляў 681 вучань[50], а на ангельскай — 653 731[50]. У 2010 годзе ўрадам Шатляндыі было праведзенае іншае дасьледаваньне, паводле вынікаў якога 85% рэспандэнтаў (рэпрэзэнтатыўная выбарка з дарослага насельніцтва) сьцьвярджалі, што размаўляюць па-шатляндзку ў той ці іншай ступені[5].

У 2011 годзе ў Вялікабрытаніі адбыўся новы перапіс насельніцтва. Гэты перапіс насельніцтва стаў першым, у якім было ўключанае пытаньне пра шатляндзкую мову. Была арганізаваная кампанія пад назвай Aye Can з мэтаю дапамогі адказу на пытаньне перапісу[51]. Былі выкарыстаныя дадатковыя спэцыфічныя фармулёўкі, сярод якіх пытаньне пра мажлівасьць разумець, гаварыць, чытаць і пісаць на мове.

Разьвіцьцё літаратуры

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сярод найранейшых пісьменьнікаў, якія выкарыстоўвалі ў сваіх творах шатляндзкую мову, адзначаюцца Джон Бэрбар, Эндру Ўінтанскі і Блінд Гэры, якія жылі ў XIV—XV стагодзьдзях. У XV ст. у Каралеўскім судзе Эдынбургу й Унівэрсытэце сьв. Андрэя пачалі тварыць такія пісьменьнікі як Робэрт Генрысан, Ўільям Данбар, Гэвін Дуглас і Дэвід Ліндсэй. У 1549 годзе выходзіць адна зь першых друкаваных працаў па-шатляндзку — г.зв. The Complaynt of Scotland. Сярод перакладных твораў адзначаецца пераклад на сярэднешатляндзкую мову Энэіды Вэргіліюса, выкананы Гэвілам Дугласам у 1513 годзе.

Пасьля XVII ст., па збольшаньні ў Шатляндыі англіцызацыі, у краіне пачалі зьбірацца мясцовыя вусныя баляды. Сярод пісьменьнікаў гэтага пэрыяду адзначаюцца Робэрт Сэмпіл, Робэрт Сэмпіл малодшы, Фрэнсіс Сэмпіл, Лэдзі Ўордла і Лэдзі Грызэль Бэйлі.

У XVIII ст. адзначаецца новае пакаленьне шатляндзкамоўных пісьменьнікаў, сярод якіх, у прыватнасьці, шырокавядомы Робэрт Бэрнз, а таксама Алан Рэмзэй, Джэймз Ор, Робэрт Фэргюсан і Ўолтэр Скот. У гэтым пэрыядзе шатляндзкай літаратуры адзначаецца ўвядзеньне ў прозу народных дыялёгаў, што рабіў У. Скот.

За часамі Віктарыянскай эпохі, то бок у другой палове ХІХ ст., шатляндзкія газэты рэгулярна выдавалі тэксты і артыкулы на народнай гаворцы[52]. Прыкладна ў гэты самы пэрыяд адзначаюцца такія пісьменьнікі як Робэрт Льюіс Стывэнсан, Ўільям Аляксандар, Джордж МакДоналд і Джэймз Мэт’ю Бары.

З пачаткам ХХ стагодзьдзя шатляндзкамоўная літаратура зазнае адраджэньне, найбольш прадстаўнічай фігурай якога стаў Г’ю МакДэрмід. Ягоны верш, «П’яны чалавек глядзіць на чартапалох» (A Drunk Man Looks at the Thistle), напісаны ў 1926 годзе, на думку некаторых літаратуразнаўцаў, стаў дэманстрацыяй літаратурных здольнасьцяў шатляндзкай мовы. Сярод аўтараў гэтага пэрыяду адзначаныя таксама Дуглас Янг, Джон Бакэн, Сідні Гудсір Сьміт, Робэрт Гэрыёк, Эдыт Эн Робэртсан і Робэрт МакЛілэн. У 1955 годзе тры ўраджэнцы графства Эйршыр (паўднёвы захад Шатляндыі), Сэндзі МакМілэн, Томас Ліманд і Э. Тэйлар супольна склалі зборнік дзіцячых песень пад назваю «Bairnsangs» (Дзіцячыя песьні), у якім былі сабраныя дзіцячыя пацешкі й вершы на шатляндзкай мове. Акрамя гэтых твораў, кніга зьмяшчае таксама пяцістаронкавы глясары сучасных словаў па-шатляндзку зь іх вымаўленьнем.

У 1983 шатляндзкім дасьледчыкам Ўільямам Лорымэрам быў апублікаваны пераклад Новага Запавету, выкананы з грэцкага арыгіналу.

Досыць англіцызаваная шатляндзкая мова часам выкарыстоўваецца ў сучасных фантастычных творах. Напрыклад, у рамане шатляндзкага пісьменьніка Ірвіна Ўэлша «На ігле» (Trainspotting) гучыць эдынбурскі дыялект шатляндзкай мовы. Сярод іншых сучасных твораў па-шатляндзку вылучаецца кібэрпанкавы раман «But'n'Ben A-Go-Go» пісьменьніка Мэт’ю Фіта[53]. Як і іншыя творы ў жанры кібэрпанк, раман зьмяшчае заўважную колькасьць аўтарскіх нэалягізмаў. У сучаснай літаратуры на шатляндзкай мове вылучаюцца й пераклады старых і новых твораў такіх аўтараў як Амар Хаям (Рэб Ўілсан), Гай Валерыюс Катул (Аляксандар Гатчысан) і Мальер («Тарцюф», Ліз Локгід). Пісьменьнікам Джэймзам Кінгам Анандам перакладаліся вершы й мастацкая літаратура зь нямецкай мовы й лаціны.

Публікуюцца й друкаваныя коміксы, якія зьмяшчаюць выразы на шатляндзкай («Oor Wullie», «The Broons»).

Лінгвістычная характарыстыка

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Напісаньне, выкарыстанае ў апісаньнях ніжэй, засноўваецца на найбольш распаўсюджаных графэмах, аднак часам могуць узьнікаць іншыя варыянты напісаньня. Некаторыя з прыведзеных рысаў шатляндзкая мова падзяляе зь некаторымі дыялектамі ангельскай мовы.

  • Пэўны артыкль:

Артыкль the ў шатляндзкай германскай мове выкарыстоўваецца адносна назваў пары году, дзён тыдня, назваў захворваньняў, галінаў дзейнасьці й навукі, а таксама ў дачыненьні большасьці іншых назоўнікаў[54][55]. У параўнаньні з ангельскай мовай, гэты артыкль таксама выкарыстоўваецца на месцы няпэўнага артыкля й прыналежнага займеньніка:

  • the hairst, але autumn;
  • the Wadensday, але Wednesday;
  • awa tae the kirk, але off to church;
  • the day, але today;
  • the haingles, але influenza;
  • the Laitin, але Latin;
  • The deuk ett the bit breid, але The duck ate a piece of bread;
  • the wife, але my wife.

Існуе няпэўны артыкль a, які можа выкарыстоўвацца перад зычнымі й галоснымі гукамі.

  • Назоўнік:

Сярод маркіраваньня множнага ліку назоўнікаў шатляндзкая германская мова вылучаецца наяўнасьцю няправільных формаў у параўнаньні з ангельскай мовай, якія не сустракаюцца ў апошняй:

  • ee/een («вока», «вочы»);
  • cauf/caur («цяля», «цяляты»);
  • horse/horse («конь», «коні»);
  • cou/kye («карова», «каровы»);
  • shae/shuin («чаравік», «чаравікі»)[56][57].

Назоўнікі вымярэньня й колькасьці ў множным ліку не зьмяняюцца[56][57]. Множны лік маркіруецца канчаткам -(e)s, але разам з гэтым існуе вялікая колькасьць выключэньняў з гэтага правіла (гл. вышэй). Шэраг назоўнікаў у адзіночным ліку маюць канчатак -ae, які ў розных дыялектах можа рэалізоўвацца як /ɪ/, /i/, /a/, /ɑ/, /e/ або /ə/.

  • Займеньнік:

Адносны займеньнік that выкарыстоўваецца для ўсіх асобаў і лікаў, але ў маўленьні можа быць апушчаным[57][58]. Займеньнікі this, that, як і аналягічныя ім у беларускай мове, маюць множныя формы (thir, thae). Апрача займеньніка that існуе ’at, запазычаны з старажытнаскандынаўскай мовы, пры гэтым гэты ж займеньнік можа ўжывацца й пры скарачэньні звычайнага that. Як правіла, гэтыя займеньнікі могуць апускацца ў маўленьні (Thare's no mony fowk (that) bides in that glen — «У гэтай даліне жыве ня так і шмат людзей»). Для ўказаньня асобы выкарыстоўваюцца займеньнікі wha, wham, whase, whilk, пры гэтым апошні ёсьць састарэлай формай і ставіцца пасьля галоўных асноваў (He said he’d tint it, whilk wis no whit we wantit tae hear). Прыналежнасьць, як і ў ангельскай мове, указваецца канчаткам ’s або даданьнем прыналежнага займеньніка. Для пазначэньня прадмета ці асобы на будзь-якой адлегласьці існуюць займеньнікі й прыслоўі yon/yonder, thon/thonder[57]. У паўночных дыялектах на месцы ангельскіх адпаведнікаў these, those маюць ужытак this, that адпаведна.

  • Дзеяслоў:

Цяперашні час дзеясловаў характарызуецца прытрымліваньня г.зв. Правіла паўночных дзейнікаў, паводле якога ўсе дзеясловы ў любой асобе й ліку маюць канчатак -s за выключэньнем выпадкаў, калі адзін з асабістых займеньнікаў ідзе за дзеясловам[57][59] (The trees growes green in the simmer — «дрэвы зелянеюць улетку»).

Дзеясловы ў мінулым часе маюць канчаткі -it, -t або -ed. Зрэшты, шматлікія зь іх маюць няправільныя формы ў мінулым часе і маюць уласныя парадыгмы зьмяненьня.

У адрозьненьне ад літаратурнай ангельскай мовы, шматлікія дзеясловы маюць моцныя або няправільныя формы[57][60]. У адпаведнасьці з папярэднім зычным або галосным, слабы або правільны дзеяслоў мінулага часу мае канчаткі -it, -t, -ed[57][61].

Мадальныя дзеясловы (зьява, уласьцівая ангельскай мове) умоўна могуць дзяліцца на дзеясловы, што маюць гістарычнае паходжаньне й выкарыстоўваюцца ў англіцызаваных формах мовы, але не выкарыстоўваюцца ў большасьці формаў мовы[57]; а таксама на тыя мадальныя дзеясловы, якія зьяўляюцца сучаснымі пераважнымі формамі. Да мадальных дзеясловаў першага тыпу адносяцца дзеясловы mey, ocht tae/ocht ti, sall; да другога — can, shoud, will. Апошні мадальны дзеяслоў, як і ў ангельскай мове, можа скарачацца пасьля займеньніка: He'll no can come the day («ён ня зможа прыйсьці сёньня»). Асаблівым чынам можна адзначыць дзеясловы wis і war: першы можа замяніць другі, але не наадварот[57].

  • Дзеепрыметнік, герунды:

Дзеепрыметнік і герунды in як правіла рэалізуецца як /ən/[62], аднак у паўднёвых дыялектах ягонае вымаўленьне можа рэалізоўвацца па-рознаму — /ən/, /in/[63]. Падобнае супрацьпастаўленьне існуе і ў паўночных гаворках паўночнага дыялекту (/ən/, /ɪn/).

  • Адмаўленьне:

Адмоўная часьціца «не» мае выгляд na, аднак часам яна можа запісвацца як nae[64].

  • Прыслоўе:

Прыслоўе звычайна мае выгляд кораню дзеяслову або прыметніку, што асабліва часта сустракаецца ў пазыцыі пасьля дзеясловаў (напр., haein a real guid day, she's awfu fauchelt, дзе прыслоўі real ды awfu супадаюць з каранямі -real- ды -awfu- адпаведна).

  • Лічэбнік:

Лічэбнік у шатляндзкай германскай мове, як і ў ангельскай, можа складацца з асноўнага кораню й дадатковага суфіксу, пры гэтым, у адрозьненьне ад ангельскай, найчасьцей ужываны суфікс — -t[57][65]:

  • seicont («другі»);
  • fowert («чацьверты»);
  • fift («пяты»);
  • saxt («шосты»).

Апрача таго, сустракаюцца формы first («першы»), thrid/third («трэці»). Пры пералічэньні перад назоўнікам выкарыстоўваецца часьціца Ae, якая мае функцыі прыметніку[66]:

  • The Ae Hoose («адзін дом»);
  • Ae laddie an twa lassies («адзін хлопец і дзьве дзяўчынкі»);

Існуе форма Ane, якая, у залежнасьці ад дыялекту, рэалізоўваецца па-рознаму: /en/, /jɪn/ (цэнтральныя, паўднёвыя), /in/ (некаторыя паўночныя й астраўныя), а таксама /wan/. Замест лічэбніку «адзін» можа выкарыстоўвацца body (напрыклад, A body can niver bide wi a body's sel — «ніколі нельга жыць сам [у значэньні „адзін“] па сабе»).

Фанэтыка, фаналёгія

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ніжэй прыведзенае скарочанае апісаньне гукавага ладу сучаснай шатляндзкай мовы (паводле шатляндзкага лексыкографа Адама Джэка Эйткена)[67]. Зьлева прыведзенае пісьмовае пазначэньне гукаў паводле Эйткена, у сярэдзіне — паводле IPA, справа — іх рэалізацыя на пісьме.

  • Галосныя:
Эйткен IPA Пісьмовая форма
1 кароткае /əi/
доўгае /aɪ/
i-e, y-e, ey
2 /i/ ee, e-e, ie
3 /ei/1 ei, ea
4 /e/ a-e, #ae
5 /o/ oa, o-e
6 /u/ ou, oo, u-e
7 /ø/2, 3 ui, eu3
8 /eː/ ai, #ay
8a /əi/ i-e, y-e, ey
9 /oe/ oi, oy
10 /əi/ i-e, y-e, ey
11 /iː/ #ee, #ie
12 /ɑː, ɔː/ au, #aw
13 /ʌu/4 ow, #owe
14 /ju/ ew
15 /ɪ/ i
16 /ɛ/ e
17 /ɑ, a/ a
18 /ɔ/5 o
19 /ʌ/ u
  1. За выключэньнем паўночных гаворак паўночнага дыялекту[68] гэты галосны гук, як правіла, зьліваецца з фанэмамі 2, 4 або 8.
  2. Зьліваецца з фанэмамі 1, 8 у цэнтральных дыялектах і фанэмай 2 у паўночным дыялекце.
  3. Таксама /(j)u/ або /(j)ʌ/ перад /k/ ды /x/ у залежнасьці ад дыялекту.
  4. Перад /k/ можа спрашчацца да /o/.
  5. Часам зьліваецца з /o/.

Існуе адрозьненьне даўжыні галосных гукаў, якое падпарадкоўваецца г.зв. Правілу шатляндзкіх доўгіх галосных. Згодна з гэтым правілам, сфармуляваным дасьледчыкам шатляндзкай мовы А. Эйткенам, даўжыня галоснага вызначаецца атачаючымі яго гукамі: некаторыя галосныя падаўжаюцца перад /r/, а таксама перад звонкімі фрыкатывамі і мяжою марфэмы. Апроч гэтага, галосны таксама падаўжаецца ў адкрытым складзе ў выпадку, калі гэты склад ёсьць канчатковым у слове. Як мяркуецца, гэты працэс адбыўся ў пэрыяд між раньняй і позьняй часткамі сярэднешатляндзкага пэрыяду[69]. Правіла не закранае галосныя /ɪ/, /ʌ/ і, у большасьці сучасных дыялектаў, /eː/ ды /ɑː, ɔː/[70]. Існуюць словы-выключэньні з правіла, пры гэтым іхняя колькасьць павялічваецца ў паўночных дыялектах[71].

У наступнай табліцы прыведзенае больш падрабязнае апісаньне гукавага ладу шатляндзкіх галосных. Шэраг шатляндзкіх галосных бярэ сваё паходжаньне са старажытных формаў ангельскае мовы (гл. частку «гісторыя»), францускай мовы або старажытнаскандынаўскай мовы.

Доўгія
Нумар у апісаньні Напісаньне Рэалізацыя Раньнешатляндзкая Раньнесярэднеангельская Паходжаньне Прыклад
1 i.e, y.e, ey доўгі /əi/
кароткі /aɪ/
/iː/ OE í, ý mine
2 ee, e.e /i/ /eː/ OE é, éo deed, sene
3 ea, ei, e.e /i, e/ /ɛː/ OE ǽ, éa deid, lene
4 a.e, ae /e/ /aː/ OE á bane
5 oa, o.e /o/ /oː/ /ɔː/ OE o cole
6 ou /u/ /uː/ OE ú doun
7 ui, eu /ø/ /øː/ (/yː/) /oː/ OE ó guid, beuk
Дыфтонгі
Нумар у апісаньні Напісаньне Рэалізацыя Раньнешатляндзкая Раньнесярэднеангельская Паходжаньне Прыклад
8 ai, ay /eː/ /ai/ /ai/, /ɛi/ OE a, æ (open); OF ai, ei pain
9 oi, oy /oe/ /oi/ OF oi /ɔi/ noise
10 oi, oy /əi/ /ui/ OF oi /oi/ point
11 ee /iː/ /ei/ OE eg̣ ee
12 au, aw /ɑː, ɔː/ /au/ OE ag, aw law
13 ow, owe /ʌu/ /ou/ /ɔu/, /ou/ OE og, ow lown
14a ew /ju/ /iu/ /eu/, /iu/ OE iw, ew spew
14b ew /ju, jʌu/ /ɛu, ɛou/ /ɛu/ OE ǽw, éaw dew
Кароткія
Нумар Напісаньне Рэалізацыя Раньнешатляндзкая Раньнесярэднеангельская Паходжаньне Прыклад
15 i /ɪ/ /ɪ/ OE i, y pin
16 e /ɛ/ /ɛ/ OE a, æ + альвэалярны men
17 a /ɑ, a/ /a/ OE a, æ; OE o + лябіяльны man
18 o /ɔ/ /o/ OE o fon
19 u /ʌ/ /u/ OE u gun
  1. Галосны 1 рэалізоўваўся як /iː/ ў раньнешатляндзкай мове, перайшоўшы ў /ei/ у пэрыяд сярэднешатляндзкай мовы і, урэшце, пад уплывам шатляндзкага правіла даўжыні галосных у сучаснай шатляндзкай мове перайшло ў /əi/, калі было кароткім, і ў /aɪ/ або /ɑɪ/ ў выпадку, калі было доўгім. Падобныя зьмены зазналі перадусім стараангельскія словы й старажытнаскандынаўскія запазычваньні з í або ý, стараангельскія словы са спалучэньнямі i+ld, y+nd і старажытнафранцускія запазычваньні з í. Варта адзначыць, што ў шэрагу выпадкаў першапачатковае старажытнафранцускае /i/ ў вымаўленьні захавалася.
  2. Галосны 2 стараангельскай мовы (é) перайшоў у /eː/ раньнешатляндзкай мове, пераўтварыўшыся ў /iː/ ў сярэднешатляндзкай мове і страціў сваю даўжыню ў сучаснай шатляндзкай мове (/i/).
  3. Галосны 3 стараангельскай мовы (ea, éa) у раньнешатляндзкі пэрыяд існаваньня мовы стаў рэалізоўвацца як /ɛː/, у сярэднешатляндзкі — зьліўся з галосным 2 і 4 у залежнасьці ад дыялекту ці лексэмы за выняткам паўночных дыялектаў, дзе гэты гук стаў рэалізоўвацца ў якасьці /ɛi/[22].
  4. Галосны 4 (стараангельскі á) стаў рэалізоўвацца як /a/ за часамі раньнешатляндзкага пэрыяду, перайшоўшы ў /eː/ ў сярэднешатляндзкім пэрыядзе і, нарэшце, у /e/ ў сучаснай мове. Апрача таго, галосны /e/ часта паўстае ў запазычанай лексыцы старажытнаскандынаўскага паходжаньня. У сучасных паўночных дыялектах у пазыцыі перад /n/ гэты галосны стаў рэалізоўвацца як /i/. У некаторых дыялектах гэты гук рэалізоўваецца як /ɛ/ ў становішчы перад сьцячэньнем зычных тыпу /rC/, дзе C — любы іншы зычны.
  5. Галосны 5 o пераўтварыўся ў /o̞ː/ ў раньнешатляндзкі пэрыяд у пазыцыі адкрытага складу, аднак у сучаснай шатляндзкай мове гук зноў спрасьціўся да /o/.
  6. Галосны 6 (стараангельскі ú) набыў даўжыню ў раньнешатляндзкі пэрыяд (/uː/), аднак страціў яе ў сярэднешатляндзкі пэрыяд (/u/). У паўднёвых дыялектах гэты галосны пераўтварыўся ў дыфтонг /ʌu/ ў становішчы канца кораню, пры гэтым падобная заканамернасьць распаўсюдзілася, у тым ліку, і на запазычваньні з старажытнаскандынаўскай мовы. Раньнешатляндзкая /u̞l/ вакалізавалася ў /u/ ў сярэднешатляндзкі пэрыяд[22].
  7. Галосны 7 (стараангельскія ō, ) у раньнешатляндзкай мове пераўтварыўся ў /øː/ і страціў даўжыню (/ø/) у пэрыфэрыйных дыялектах сучаснай шатляндзкай мовы. У графстве Файф (усход цэнтральнай Шатляндыі) і некаторых раёнах графства Пэртшыр (цэнтар Шатляндыі) сярэднешатляндзкі /øː/ зьліўся з /e/ (галосны 4), у цэнтральных дыялектах сучаснай шатляндзкай мовы — з /ɪ/ (у становішчах, абумоўленых шатляндзкім правілам даўжыні галосных). Падобныя зьмены закранулі й галосныя ў запазычваньнях раманскага паходжаньня. У паўночных дыялектах сярэднешатляндзкі /øː/ зьліўся з /i/, пры гэтым у сярэдніх гаворках паўночнага дыялекту ён пераўтварыўся ў /wi/ ў становішчах пасьля зычных /ɡ/, /k/; гэтая заканамернасьць адбылася й у запазычваньнях. Перад зычнымі /k/ або /x/ гэты галосны можа рэалізоўвацца як /ju/, /u/, /jʌ/ або /ʌ/ (у залежнасьці ад дыялекту).
  8. Стараангельскі галосны a/æ ў адкрытых складох раньнешатляндзкай мовы перайшоў у дыфтонг /ai/. У сярэднешатляндзкай мовы ён спрасьціўся ў манафтонг /ɛ/, але ў сучаснай мове гэты галосны разьвіўся ў некалькі гукаў: /e̞ː/, /e/, /eə/, /ɛː/, пры гэтым апошні найчасьцей паўстае ў ольстэрскіх гаворках. Разам з тым, старажытны /ai/ ў канцы каранёў у сярэднешатляндзкі пэрыяд пераўтварыўся ў /ɛi/ і, нарэшце, зьліўся з /əi/ ў сучаснай мове.
  9. Галосны 9 /o̞i/ параўнальна слаба зьмяніўся з пэрыяду між старой і сучаснай мовай, пераўтварыўшыся ў /oe/.
  10. Старажытны дыфтонг 10 /ui/, як і дыфтонг /ai/ ў канцы каранёў, зьліўся ў сучаснай мове з /əi/.
  11. Дыфтонг 11 раньнешатляндзкай мовы /ei/ ў сярэдлнешатляндзкай мове спрасьціўся да /eː/, а потым перайшоў у /iː/. У сучаснай мове апошні зьліўся з /i/.
  12. Стараангельскія ag-, aw-, áw у раньнешатляндзкай мове зьліліся ў дыфтонг /au/. У сярэднешатляндзкі пэрыяд гэты дыфтонг спрасьціўся да /ɑː/, у сучаснай шатляндзкай мове пераўтварыўся, у залежнасьці ад дыялекту, у /ɑ/ або /ɔ/. Акрамя гэтага, сярэднешатляндзкае /a/ ў пазыцыях перад /x/ і /nC/ у сучаснай мове таксама перайшло ў /ɑ/ або /ɔ/. Таксама ў сярэднешатляндзкі пэрыяд у /ɑː/ перайшло спалучэньне /al/[22], якое ў сучаснай мове, як і /ɑː/ іншага паходжаньня, перайшло ў /ɑ/ ці /ɔ/. Гэтая заканамернасьць адбылася таксама ў запазычваньнях з старажытнаскандынаўскай, раманскіх і, часткова, галяндзкай моваў.
  13. Дыфтонг 13 стараангельскай мовы ów перайшоў у /o̞u/ ў раньнешатляндзкай мове, ператварыўшыся ў /ʌu/ ў сучаснай шатляндзкай мове. Раньнешатляндзкае /ol/ вакалізавалася ў /o̞u/ ў сярэднешатляндзкі пэрыяд[22] і потым перайшло ў дыфтонг /ʌu/ ў сучаснай шатляндзкай мове[72]. У некаторых дыялектах адбыўся пераход у /o/, асабліва перад зычным /k/. Падобныя заканамернасьці зьведалі таксама запазычваньні з галяндзкай і раманскіх моваў.
  14. Раньнешатляндзкія /iːu/ ды /ɛːu/ пераўтварыліся ў раньнешатляндзкай у /iu/, якое ў сучаснай мове падзялілася на /iu/ і /(j)u/. Раньнешатляндзкае /ɛo̞u/ ў сярэднешатляндзкі пэрыяд стала рэалізоўвацца як /iuu/ і пераўтварылася ў /(j)ʌu/ ў сучаснай мове.
  15. Стараангельскія i, y ў раньнешатляндзкай мове зьліліся ў /ɪ/, які ў цэлым захаваўся ў сучаснай мове. Тым ня менш, у некаторых дыялектах, асабліва пасьля /w/ і /hw/ замест гэтага галоснага ўзьнікнуў /ʌ/.
  16. Стараангельскі галосны æ ў раньнешатляндзкай мове пераўтварыўся ў /ɛ/ ў пазыцыях перад альвэалярнымі зычнымі і захаваўся ў такой якасьці ў сучаснай шатляндзкай мове.
  17. Стараангельскія a й æ ў закрытым складзе ў раньнешатляндзкай пераўтварыліся ў /a/, пры гэтым часам таксама назіраецца падзел гэтага галоснага на ɑ/ ды /ɒ/ (напрыклад, перад /n/ і /ŋ/). Падобны пераход адбыўся з стараангельскім o перад /m/, /p/, /b/, /f/ і e пасьля w.
  18. Стараангельскі o ў закрытым складзе пераўтварыўся ў /o̞/ ў раньнешатляндзкай мове, які, у сваю чаргу, перайшоў у /o/ ў сучаснай шатляндзкай мове. У некаторых дыялектах яно стала рэалізоўвацца як /ɔ/.
  19. Стараангельскі u ў раньнешатляндзкай мове перайшоў у /u̞/, які, у сваю чаргу, перайшоў у /ʌ/ у сучаснай мове. У некаторых словах у сучаснай мове гэты гук перайшоў у /ɪ/.
  • Зычныя:
Білябіяльныя Лябіядэнтальныя Зубныя Альвэалярныя Постальвэалярныя Палятальныя Вэлярныя Лябіявэлярныя Глётальныя
Насавыя m n ŋ1
Выбухныя p  b t  d2 k  ɡ3 ʔ
Афрыкаты tʃ  dʒ4
Фрыкатывы f  v θ  ð5 s  z6 ʃ  ʒ ç7 x7 h
Апраксыманты ɹ8 j w, ʍ9
Дрыжачыя r8
Лятэральныя l
  1. Адлюстроўваецца на пісьме як ng[73] (як і ў ангельскай мове).
  2. У інтэрвакальнай[b] або канчатковай пазыцыі можа рэалізоўвацца як глётальны выбухны[74].
  3. У паўночным дыялекце сьцячэньні зычных kn, gn могуць рэалізоўвацца як /kn/, /tn/, /ɡn/[74].
  4. Сьцячэньне зычных nch звычайна рэалізоўваецца як /nʃ/[75].
  5. На пісьме, як і ў ангельскай мове, адлюстроўваецца як th. У дарычным дыялекце інтэрвакальнае /ð/ можа рэалізоўвацца як /d/[76]. Фанэма /θ/ у словах кшталту thing, think, thank і г.д. можа рэалізоўвацца як /h/[77].
  6. Фанэмы /s/, /z/ на пісьме адлюстроўваюцца літарай s або спалучэньнем se. Літара z выкарыстоўваецца для /z/ рэдка, аднак можа выкарыстоўвацца ў словах, у якіх гістарычна выкарыстоўвалася састарэлая літара ȝ (ёўг) у выпадках, калі яна пазначала фанэмы /jɪ/ або /ŋ/.
  7. На пісьме адлюстроўваецца як ch, а таксама gh. Мэдыяльнае[c] cht для паўночнага дыялекту адлюстроўвае фанэму /ð/. Першае спалучэньне ў ініцыяльнай пазыцыі[d] або пасьля літары r выражае афрыкату /tʃ/.
  8. Запісваецца як r[78] і рэалізоўваецца ратычна (як, напрыклад, у беларускай мове).
  9. W /w/ ды wh /ʍ/ (састар. /xʍ/) не зьліваюцца[79], пры гэтым у паўночным дыялекце /ʍ/ можа рэалізоўвацца як /f/[77]. Сьцячэньне wr можа рэалізоўвацца як /r/ або (крыху радзей) як /wr/, у паўночным дыялекце — таксама як /vr/[77].

Як і ў сучаснай літаратурнай ангельскай мове, сказ у сучаснай шатляндзкай германскай мове будуецца паводле схемы SVO — дзейнік-выказьнік-дапаўненьне. Тым ня менш, гэты парадак словаў можа парушацца, утвараючы новыя схемы (напрыклад, He turnt oot the licht, Gie's it)[80].

Большая частка лексыкі шатляндзкай германскай мовы, сыходзячы зь яе паходжаньня, мае стараангельскае паходжаньне, а дакладней, нартумбрыйскага дыялекту гэтае мовы (гл. часткі пра гісторыю мовы). Таксама вялікая частка лексыкі ёсьць агульнай разам з стандартнай ангельскай мовай, але яе формы або сэнс нярэдка могуць мець уласную гісторыю выкарыстаньня й разьвіцьцё, вялікая частка гэтых адрозьненьняў бярэ свой пачатак яшчэ з часоў дыялектных адрозьненьняў у стараангельскай мове[81].

Істотная частка спрадвечнай лексыкі ў мове была пазьней замененая старажытнаскандынаўскімі ды старажытнафранцускімі запазычваньнямі, зь іншага боку мова часта захоўвае лексыку, страчаную ў літаратурнай ангельскай мове (якая, аднак, можа існаваць у дыялектах). Сярод асноўных крыніцаў запазычваньняў у мове адзначаюцца лацінская, старажытнафранцуская (асабліва англа-нармандзкі, цэнтральны дыялекты), кельцкія, старажытнаскандынаўская, флямандзкая, ніжненямецкая й галяндзкая мовы[82]. Адзначаліся кантакты таксама з брыцкімі гаворкамі, пікцкай мовай і гэльскай шатляндзкай мовы, запазычваньні зь якіх найбольш прыкметныя ў тапонімах і разнастайных назвах рэльефу. Гэльская шатляндзкая мова аказала некаторы ўплыў на галіны грамадзкай і культурнай лексыкі.

Арэал шатляндзкае германскае мовы месьціцца ў асноўным на ўсходзе й поўдні Шатляндыі, якія складаюць раўнінныя тэрыторыі рэгіёну, г.зв. Лаўлэнд[83][84]. Гэта супрацьпастаўляе шатляндзкую германскую мову шатляндзкай гэльскай, распаўсюджанай у рэгіёне Гайлэнд (гарыстая частка Шатляндыі), з прычыны чаго шатляндзкая германская мова таксама можа быць вядомая як раўнінная шатляндзкая мова.

Іншыя, меншыя часткі арэалу шатляндзкай германскай мовы закранаюць Шэтландзкія й Аркнэйскія астравы, а таксама некаторыя раёны на поўначы востраву Ірляндыя[83][84], што ўмоўна падзяляе шатляндзкі германскі моўны арэал на дзьве часткі — «асноўны», разьмешчаны на асноўнай тэрыторыі Шатляндыі, і навакольны астраўны, які месьціцца на Аркнэйскім і Шэтландзкім архіпэлягах, а таксама на востраве Ірляндыя. Мова ўжываецца таксама на гарыстым паўночным захадзе Шатляндыі, але гэтае распаўсюджаньне значна меншае.

Дыялекты шатляндзкай германскай мовы.

Сучасная шатляндзкая германская мова вылучаецца заўважнай дыялектнай раздробленасьцю, асабліва ў горных рэгіёнах і на астравох. Незважаючы на гэта, шатляндзкая мова ў горнай мясцовасьці распаўсюджаная значна менш за раўнінныя раёны з прычыны таго, што гарыстая Шатляндыя некалькі стагодзьдзяў заставалася арэалам распаўсюджаньня гэльскай шатляндзкай мовы. У дыялекталягічным дачыненьні шатляндзкая германская мова дзеліцца на пяць дыялектных групаў[85][86]:

  • Астраўная дыялектная група. Распаўсюджаная на Аркнэйскіх і Шэтландзкіх, уключае ў сябе аркнэйскі й шэтландзкі дыялекты, пашыраныя, адпаведна, на Аркнэйскіх і Шэтландзкіх архіпэлягах.
  • Паўночная дыялектная група. Дыялекты групы распаўсюджаныя на ўсходзе цэнтральнай часткі Шатляндыі і ў некалькіх паўночных раёнах, арэал групы пачынаецца на поўнач ад затокі Фэрт-оф-Форт. Падзяляецца на тры гаворкі:
  • Паўночная — распаўсюджаная на крайнім паўночным усходзе Шатляндыі (графства Кэйтнэс), паўночным усходзе (усход графства Рос), а таксама на востраве Блэк-Айл, што непадалёк ад усходу графства Рос.
  • Цэнтральная (таксама вядомая паўночна-ўсходняя або дарычная) — распаўсюдажная на паўднёвы ўсход ад арэалу паўночнай гаворкі, а менавіта ў сучасных дарадчых акругах Морэй і Абэрдыншыр.
  • Паўднёвая — на поўдзень ад арэалу цэнтральнай гаворкі (усход дарадчай акругі Ангус, а таксама графства Кінкардыншыр).
  • Цэнтральная дыялектная група. Дыялекты групы пашыраныя на паўднёвым усходзе цэнтральнай Шатляндыі, у паўночнай палове поўдня Шатляндыі, а таксама на ўсім паўднёвым захадзе Шатляндыі. Падзяляецца на чатыры асноўныя гаворкі:
  • Паўночна-ўсходняя — на поўнач ад ракі Форт, паўднёвы ўсход графства Пэртшыр (якое ўмоўна складае цэнтар Шатляндыі), заходняя частка Ангусу.
  • Паўднёва-ўсходняя — пашыраная на паўднёвым усходзе Шатляндыі, распасьціраючыся своеасаблівай паласой між Ангельшчынай, Паўночным морам і паўднёвай дыялектнай групай, а менавіта ў гістарычным рэгіёне Лоўтыен, графствах Піблшыр і Бэрўікшыр.
  • Цэнтральна-заходняя — гаворкі заходняй часткі паўночнай паловы поўдня Шатляндыі, а менавіта графствы Данбартаншыр, Ланаркшыр, Рэнфрушыр, Інвэрклайд, Эйршыр, востраве Б'ют і поўдні паўвостраву Кінтайр.
  • Цэнтральна-паўднёвазаходняя — гаворкі захаду графства Дамфрысшыр, а таксама графстваў Керкубрышыр і Ўігтаўншыр.
  • Паўднёвая дыялектная група (таксама вядомая як памежная). Дыялекты групы пашыраныя на паўднёвым захадзе пры мяжы з Ангельшчынай, а менавіта ва ўсходняй і цэнтральнай частках графства Дамфрысшыр, у графствах Сэлкіркшыр і Роксбуршыр.
  • Ольстэрска-шатляндзкая дыялектная група — графствы Антрым і Даўн Паўночнай Ірляндыі, графства Данэгол Рэспублікі Ірляндыя, зьявілася ў рэгіёне ў выніку калянізацыі шатляндцамі Ольстэру. У цэлым дыялектныя адрозьненьні між шатляндзкай мовай Ольстэру й Шатляндыі параўнальна маленькія, аднак у нашыя часы разгортваецца рух за адраджэньне асобных ольстэрскіх дыялектаў і, у тым ліку, стварэньне ўласнай літаратурнай нормы. Як і ў Шатляндыі, шатляндзкая мова ў Паўночнай Ірляндыі мае рэгіянальнае прызнаньне, але ў форме мясцовага літаратурнага стандарту.

Найбуйнейшыя гарады Шатляндыі, Глазга, Эдынбург і Дандзі, маюць уласныя гаворкі, што структурна прадстаўляюць сабою англіцызаваныя формы гаворак цэнтральнай дыялектнай групы, пры гэтым у Дандзі спалучаюцца элемэнты цэнтральных і паўночных гаворак з прычыны яго знаходжаньня на мяжы арэалаў абедзьвюх дыялектных групаў. У іншым буйным горадзе Шатляндыі, Абэрдыне, распаўсюджаная цэнтральная гаворка паўночнай дыялектнай групы.

Паўднёвыя дыялекты шатляндзкай мовы маюць шэраг фанэтычных асаблівасьцяў, дзякуючы якім узьнікае выразнае адасабленьне між шатляндзкай і ангельскай мовамі. Тым ня менш, шатляндзкая мова гістарычна ўтварала дыялектны кантынуўм з нартумбрыйскім дыялектам, якія разам паходзяць зь сярэднеангельскай мовы.

Найбольш прыкметнай шатляндзкай ізаглёсай можна лічыць мяжу распаўсюджваньня вымаўленьня слова come як [kʌm], якое сканчваецца прыкладна на мяжы Шатляндыі й Ангельшчыны, і пераходзіць у [kʊm] у паўночных дыялектах ангельскай мовы. Сярод іншых ізаглёсаў адзначаюцца распаўсюджваньне шатляндзкага [x] замест ангельскага [∅]/[f][e] у словах кшталту micht-might, eneuch-enough і г.д., якое сустракаецца ў некаторых гаворках Камбрыі ля мяжы з Шатляндыяй; распаўсюджваньне шатляндзкага [ʍ] на месцы wh замест ангельскага [w], якое сустракаецца на поўначы Нартамбэрлэнду. Зь іншага боку, некаторыя ангельскія рысы сустракаюцца на поўдні Шатляндыі ля мяжы з Ангельшчынай. З ХІХ ст. з падвышэньнем распаўсюджваньня адукацыі й глябалізацыі некаторыя адметна шатляндзкія рысы адступілі на поўнач, што прывяло да практычна поўнага супадзеньня моўнай мяжы шатляндзкай мовы з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай мяжой Шатляндыі[87].

На аснове шатляндзкай германскай мовы ўзьнікалі іншыя, крэалізаваныя формы маўленьня. Сярод падобных ідыёмаў найбольш масавымі й вядомымі сталі г.зв. скотс-ідыш — крэалізаваная форма маўленьня, узьніклая на грунце ідышу й шатляндзкай германскай мовы, а таксама шатляндзкі кант — крэольская мова г.зв. шатляндзкіх вандроўнікаў, этнічнай групы шатляндцаў, якія маюць шатляндзкае паходжаньне й традыцыі жыцьця, блізкія цыганам[88]. Кантакты «вандроўнікаў» з этнічнымі цыганамі ў сярэдняй і паўднёвай Шатляндыі спрычыніліся да пранікненьня цыганскае лексыкі ў маўленьне (25—35, а часам 50%)[89]. Акрамя гэтага, шатляндзкаму канту ўласьцівыя гэльскія запазычаньні (0,8—20% у залежнасьці ад дыялекту), а таксама архаізмы сучаснай шатляндзкай германскай мовы[88].

Урэшце, шатляндзкую германскую мову ня варта блытаць з шатляндзкім варыянтам ангельскай мовы, які ўзьнікнуў у Шатляндыі як сьледзтва распаўсюджаньня ангельскай мовы. Гэты варыянт ангельскай мовы зьведаў некаторы ўплыў шатляндзкай германскай.

Артаграфія шатляндзкай мовы была ўпарадкаваная яшчэ ў пэрыяд існаваньня раньнешатляндзкай мовы, што адбылося ў другой палове XVI ст.[90][91]. Пасьля г.зв. Хаўрусу Каронаў, калі шатляндзкі кароль ступіў на сталец Ангельшчыны й Ірляндыі, пісьмовая шатляндзкая мова стала зазнаваць большы ўплыў стандартнай ангельскай мовы праз узмацненьне палітычных кантактаў і наяўнасьць кнігаў, надрукаваных у Ангельшчыне[92]. Пасьля Акту пра Унію 1707 году ўзьніклы на той час шатляндзкі варыянт ангельскай мовы стаў замяняць шатляндзкую мову ў фармальных пісьмовых галінах дзейнасьці Шатляндыі[35].

Працэс адраджэньня мовы на аснове старой судовай шатляндзкай мовы, які пачаўся ў ХІХ ст., прывёў да стварэньня новага літаратурнага стандарту, які, аднак, адмовіўся ад шэрагу ўласна шатляндзкіх асаблівасьцяў[93] і прыняў некаторыя пісьмовыя нормы стандартнай ангельскай. Нягледзячы на абнаўленьне правапісных нормаў, вершаваныя творы адлюстравалі звужэньне фанэтычнага крытэру ў новым правапісе[94]. Правапіс увёў, у прыватнасьці, норму г.зв. апалягетычнага апострафу (apologetic apostrophe) у пазыцыях, дзе ў роднасных аднакарэнных словах (кагнатах) ангельскай мовы ў гэтай пазыцыі стаяла літара для зычнага гуку[94](напрыклад, шатляндзкае wi’, але ангельскае with — «з», «разам»). З пункту гледжаньня пісьмовай традыцыі новы правапіс не абапіраўся на народнае шатляндзкае маўленьне альбо літаратурныя помнікі, але меў сувязь з ангельскай паэзіяй пэрыяду сярэдзіны XVIII ст.[95]. Гэтая літаратурная норма шатляндзкай мовы атрымала назвы Scots of the book («кніжная шатляндзкая») або Standard Scots («літаратурная, стандартная шатляндзкая»). Яна выкарыстоўваецца як у шатляндзкім Лаўлэндзе, так і ў Ольстэры, і выкарыстоўвалася такімі пісьменьнікамі як Алан Рэмзэй, Робэрт Фэргюсан, Робэрт Бэрнз, Ўолтэр Скот, Чарлз Мары, Дэвід Гербісан, Джэймз Ор, Джэймз Гог і Ўільям Лэйдла. Новы правапіс выкарыстоўваецца і ў працы «Дапаможнік па сучаснай шатляндзкай мове» (Manual of Modern Scots), выдадзеным у 1921 годзе[96].

Некаторыя іншыя аўтары прытрымліваліся ў сваёй творчасьці дыялектнага напісаньня на фанэтычным крытэры[94], асабліва сярод такіх пісьменьнікаў вылучаліся аўтары, якія выкарыстоўвалі паўночны[97] й астраўны дыялекты.

Цягам ХХ ст. некалькі разоў высоўваліся прапановы па рэфармаваньні правапісных нормаў. Большасьць прапановаў падобнага тыпу жадала ўпарадкаваньня выкарыстаньня нормаў XVIII—XIX стагодзьдзях, у прыватнасьці апалягетычнага апострафу. Некаторыя літары ў параўнаньні сучаснай шатляндзкай і шатляндзкай пэрыяду XIV ст. неактуальныя: напрыклад, у творчасьці Джона Бэрбара кагнат для ангельскага слова taken запісваўся як tane. З прычыны таго, што літара k адсутнічала пры напісаньні гэтага слова прыкладна сем стагодзьдзяў, напісаньне апострафу на гэтым месцы, на думку некаторых дасьледчыкаў, зьяўляецца неабгрунтаваным. Для параўнаньня, цяперашняя артаграфія запісвае гэтае слова як taen.

У ХХ ст. з заняпадам гутарковай шатляндзкай мовы і валоданьня літаратурнай традыцыяй, фанэтычны правапіс, асабліва ў гумарыстычных мэтах, стаў больш распаўсюджаным.

Прыклад сучаснай шатляндзкай правапіснай нормы (Новы Запавет, пераклад Ўільяма Л. Лорымэра):

This is the storie o the birth o Jesus Christ. His mither Mary wis trystit til Joseph, but afore they war mairriet she wis fund tae be wi bairn bi the Halie Spírit. Her husband Joseph, honest man, hed nae mind tae affront her afore the warld an wis for brakkin aff their tryst hidlinweys; an sae he wis een ettlin tae dae, whan an angel o the Lord kythed til him in a draim an said til him, “Joseph, son o Dauvit, be nane feared tae tak Mary your trystit wife intil your hame; the bairn she is cairrein is o the Halie Spírit. She will beir a son, an the name ye ar tae gíe him is Jesus, for he will sauf his fowk frae their sins.”
Aa this happent at the wurd spokken bi the Lord throu the Prophet micht be fulfilled: Behaud, the virgin wil bouk an beir a son, an they will caa his name Immanuel – that is, “God wi us”.
Whan he hed waukit frae his sleep, Joseph did as the angel hed bidden him, an tuik his trystit wife hame wi him. But he bedditna wi her or she buir a son; an he caa’d the bairn Jesus.
  1. ^ Варыянт сучаснага lawlands.
  2. ^ Між галоснымі гукамі.
  3. ^ То бок, любы сымбаль або гук у сярэдзіне слова.
  4. ^ Пачатак слова.
  5. ^ Сымбаль ∅ пазначае нуль гуку.
  1. ^ а б в г Ethnologue (анг.) — 25, 19 — Dallas, Texas: SIL International, 1951. — ISSN 1946-9675
  2. ^ List of declarations made with respect to treaty No. 148 (анг.) Рада Эўропы — гл. частку, прысьвечаную Вялікабрытаніі. Праверана 25 студзеня 2014 г.
  3. ^ а б в г A.J. Aitken. The Oxford Companion to the English Language. — Oxford University Press, 1992. — С. 894.
  4. ^ а б в Stuart-Smith J. Varieties of English // Scottish English: Phonology / Kortman, Upton. — The British Isles. — New York: Mouton de Gruyter, 2008. — С. 47.
  5. ^ а б Public Attitudes Towards the Scots Language (анг.) Афіцыйны сайт ураду Шатляндыі Праверана 25 студзеня 2014 г.
  6. ^ Вынікі (анг.) (PDF) Перапіс насельніцтва ў Шатляндыі Праверана 25 студзеня 2014 г.
  7. ^ а б в Scots | Ethnologue
  8. ^ Scots (анг.) Dictionary of the Scots Language Праверана 25 студзеня 2014 г.
  9. ^ Doric (анг.) Dictionary of the Scots Language Праверана 25 студзеня 2014 г.
  10. ^ Peter Buchan, David Toulmin. Buchan Claik: A Compendium of Words and Phrases from the North-east of Scotland,. — Steve Savage Publishers Limited.
  11. ^ A.J. Aitken. The Oxford Companion to the English Language. — Oxford University Press, 1992. — С. 892.
  12. ^ Traynor, Michael. The English dialect of Donegal. — Dublin: Royal Irish Academy, 1953. — С. 244.
  13. ^ Nic Craith M. Plural Identities—singular Narratives. — Berghahn Books, 2002. — С. 107.
  14. ^ а б А. Е. Павленко. На каком языке написан текст? Ещё раз к проблеме близкородственного двуязычия. — Индоевропейское языкознание и классическая филология — IX. Материалы чтений, посвященных памяти профессора И. М. Тронского. — СпБ: 2005. — 175−182 с.
  15. ^ Tymoczko M., Ireland C.A. Language and Tradition in Ireland. — Language and Tradition in Ireland: Continuities and Displacements. — University of Massachusetts Press, 2003. — С. 159.
  16. ^ Scots (анг.) Dictionary of the Scots Language Праверана 25 студзеня 2014 г.
  17. ^ Caroline Bingham. The Stewart Kingdom of Scotland 1371–1603. — 1974.
  18. ^ Tom McArthur. Companion to the Oxford English Dictionary. — Oxford University Press, 1994.
  19. ^ Caroline Macafee. 12 // A History of Scots to 1700. — С. 36.
  20. ^ The origins and spread of Scots (анг.) Dictionary of the Scots Language Праверана 5 красавіка 2014 г.
  21. ^ Caroline Macafee. 12 // A History of Scots to 1700.
  22. ^ а б в г д е ё A History of Scots to 1700...
  23. ^ Jones, Charles. The Edinburgh History of the Scots Language. — Edinburgh University Press, 1997. — С. 394. — ISBN 978-0-7486-0754-9
  24. ^ Jones, Charles. The Edinburgh History of the Scots Language. — Edinburgh University Press, 1997. — С. 62. — ISBN 978-0-7486-0754-9
  25. ^ Corbett, John; McClure, Derrick; Stuart-Smith, Jane. The Edinburgh Companion to Scots / Corbett, John. — A Brief History of Scots. — Edinburgh University Press, 2003. — С. 9ff. — ISBN 0-7486-1596-2
  26. ^ Montgomery & Gregg 1997: 572
  27. ^ Adams 1977: 57
  28. ^ Phonetic descriprion of Scottish language and dialects.1 (ст. 4) (анг.) Dictionary of the Scots Language Праверана 8 красавіка 2014 г.
  29. ^ Dauvit Horsbroch. Nostra vulgari lingua: Scots as a European language 1500 - 1700 (анг.) Scots-online Праверана 25 студзеня 2014 г.
  30. ^ Kloss, Heinz. Die Entwicklung neuer germanischer Kultursprachen seit 1800. — Düsseldorf: Bagel, 1968. — С. 70, 79.
  31. ^ Maggie Scott. The Scots Continuum and Descriptive Linguistics // Lecturer in English Language. — University of Salford: The Bottle Imp.
  32. ^ Second Report submitted by the United Kingdom pursuant to article 25, paragraph 2 of the framework convention for the protection of national minorities (PDF)
  33. ^ Напрыклад, г.зв. Confession of Faith Ratification Act 1560 году.
  34. ^ Corbett, John; McClure, Derrick; Stuart-Smith, Jane. A Brief History of Scots. — The Edinburgh Companion to Scots. — Edinburgh: Edinburgh University Press, 2003. — С. 10ff. — ISBN 0-7486-1596-2
  35. ^ а б в Corbett, John; McClure, Derrick; Stuart-Smith, Jane. A Brief History of Scots. — The Edinburgh Companion to Scots. — Edinburgh: Edinburgh University Press, 2003. — С. 11. — ISBN 0-7486-1596-2
  36. ^ Jones, Charles. A Language Suppressed: The Pronunciation of the Scots Language in the 18th Century. — Edinburgh: John Donald, 1995. — С. 7.
  37. ^ Jones, Charles. A Language Suppressed: The Pronunciation of the Scots Language in the 18th Century. — Edinburgh: John Donald, 1995. — С. 2.
  38. ^ Corbett, John; McClure, Derrick; Stuart-Smith, Jane. A Brief History of Scots. — The Edinburgh Companion to Scots. — Edinburgh: Edinburgh University Press, 2003. — С. 13. — ISBN 0-7486-1596-2
  39. ^ Corbett, John; McClure, Derrick; Stuart-Smith, Jane. A Brief History of Scots. — The Edinburgh Companion to Scots. — Edinburgh: Edinburgh University Press, 2003. — С. 14. — ISBN 0-7486-1596-2
  40. ^ Aw Ae Wey – Written Scots in Scotland and Ulster
  41. ^ Шатляндзкі Дэпартамэнт па адукацыі. Primary education // a report of the Advisory Council on Education in Scotland. — 1946. — С. 75.
  42. ^ Corbett, John; McClure, Derrick; Stuart-Smith, Jane. A Brief History of Scots. — The Edinburgh Companion to Scots. — Edinburgh: Edinburgh University Press, 2003. — С. 15. — ISBN 0-7486-1596-2
  43. ^ Macafee C. Studying Scots Vocabulary / Corbett, John; McClure, Derrick; Stuart-Smith, Jane. — Edinburgh Companion to Scots. — Edinburgh: Edinburgh University Press, 2003. — С. 51.
  44. ^ Jones, Charles. The Edinburgh history of the Scots language. — Edinburgh: Edinburgh University Press, 1997. — С. 518. — ISBN 0-7486-0754-4
  45. ^ John Stewart. Exposed to ridicule // The Scotsman.
  46. ^ Iain Máté. Scots Language. A Report on the Scots Language Research carried out by the General Register Office for Scotland in 1996. — Edinburgh: General Register Office for Scotland, 1996.
  47. ^ Steve Murdoch. Language Politics in Scotland. — AUSLQ, 1995. — С. 18.
  48. ^ The Scots Language in education in Scotland, Mercator-Education (PDF)
  49. ^ T. G. K. Bryce, Walter M. Humes. Scottish Education. — Edinburgh University Press, 2003. — С. 263-264. — ISBN 0-7486-1625-X
  50. ^ а б в г д Main home language in publicly funded schools, 2008 (анг.) Афіцыйны сайт Ураду Шатляндыі Праверана 26 студзеня 2014 г.
  51. ^ Scottish Census Day 2011 survey begins // BBC News. — 2011.
  52. ^ William Donaldson. The Language of the People: Scots Prose from the Victorian Revival. — Aberdeen University Press, 1989.
  53. ^ Wir Ain Leed (анг.) scots-online.org Праверана 28 студзеня 2014 г.
  54. ^ Grant, William; Dixon, James Main. Manual of Modern Scots. — Cambridge: University Press, 1921. — С. 77.
  55. ^ Grant, William; Dixon, James Main. Manual of Modern Scots. — Cambridge: University Press, 1921. — С. 78.
  56. ^ а б Grant, William; Dixon, James Main. Manual of Modern Scots. — Cambridge: University Press, 1921. — С. 80.
  57. ^ а б в г д е ё ж з і A.J. Aitken. The Oxford Companion to the English Language. — Oxford University Press, 1992. — С. 896.
  58. ^ Grant, William; Dixon, James Main. Manual of Modern Scots. — Cambridge, University Press, 1921. — С. 102.
  59. ^ Grant, William; Dixon, James Main. Manual of Modern Scots. — Cambridge, University Press, 1921. — С. 112.
  60. ^ Grant, William; Dixon, James Main. Manual of Modern Scots. — Cambridge, University Press, 1921. — С. 126ff.
  61. ^ Grant, William; Dixon, James Main. Manual of Modern Scots. Cambridge. — Cambridge, University Press, 1921. — С. 113.
  62. ^ Beal J. Syntax and Morphology / Jones C. — The Edinburgh History of the Scots Language. — Edinburgh: University of Edinburgh Press. — С. 356.
  63. ^ Phonetic description of Scottish language and dialects (анг.) Dictionary of the Scots Language Праверана 3 лютага 2014 г.
  64. ^ Grant, William; Dixon, James Main. Manual of Modern Scots. — Cambridge, University Press, 1921. — С. 115.
  65. ^ Grant, William; Dixon, James Main. Manual of Modern Scots. — Cambridge: University Press, 1921. — С. 106.
  66. ^ Grant, William; Dixon, James Main. Manual of Modern Scots. — Cambridge: University Press, 1921. — С. 105.
  67. ^ Aitken A.J. How to Pronounce Older Scots. — Bards and Makars. — Glasgow University Press, 1977.
  68. ^ Introduction (анг.) Dictionary of the Scots Language Праверана 3 лютага 2014 г.
  69. ^ Aitken A.J. The Scottish Vowel-Length Rule / Benskin, M.; Samuels M.S. — So meny People Longages and Tonges. — 1981. — С. 137.
  70. ^ Aitken A.J. Scottish Accents and Dialects / Trudgill, P. — Language in the British Isles. — 1984. — С. 98.
  71. ^ Coll Millar. Northern and Insular Scots. — Edinburgh: University Press Ltd., 2007. — С. 20.
  72. ^ Scottish National Dictionary, Introduction ст. xxiv
  73. ^ Johnston, Paul. Regional Variation / Jones, Charles. — The Edinburgh History of the Scots Language. — Edinburgh: Edinburgh University Press, 1997. — С. 510.
  74. ^ а б Johnston, Paul. Regional Variation / Jones, Charles. — The Edinburgh History of the Scots Language. — Edinburgh: Edinburgh University Press, 1997. — С. 501.
  75. ^ Johnston, Paul. Regional Variation / Jones, Charles. — The Edinburgh History of the Scots Language. — Edinburgh: Edinburgh University Press, 1997. — С. 500.
  76. ^ Johnston, Paul. Regional Variation / Jones, Charles. — The Edinburgh History of the Scots Language. — Edinburgh: Edinburgh University Press, 1997. — С. 506.
  77. ^ а б в Johnston, Paul. Regional Variation / Jones, Charles. — The Edinburgh History of the Scots Language. — Edinburgh: Edinburgh University Press, 1997. — С. 507.
  78. ^ Johnston, Paul. Regional Variation / Jones, Charles. — The Edinburgh History of the Scots Language. — Edinburgh: Edinburgh University Press, 1997. — С. 510-511.
  79. ^ Johnston, Paul. Regional Variation / Jones, Charles. — The Edinburgh History of the Scots Language. — Edinburgh: Edinburgh University Press, 1997. — С. 499.
  80. ^ A.J. Aitken. The Oxford Companion to the English Language. — Oxford University Press, 1992. — С. 897.
  81. ^ C. I. Macafee. Older Scots Lexis / Jones C. — The Edinburgh History of the Scots Language. — Edinburgh: University of Edinburgh Press. — С. 195.
  82. ^ C. I. Macafee. Older Scots Lexis / Jones C. — The Edinburgh History of the Scots Language. — Edinburgh: University of Edinburgh Press. — С. 196.
  83. ^ а б Grant, William. Scottish National Dictionary. — 1931.
  84. ^ а б Gregg R.J. The Scotch-Irish Dialect Boundaries in Ulster / Wakelin M.F. — Patterns in the Folk Speech of The British Isles. — London: .
  85. ^ Mairi Robinson (editor-in-chief). The Concise Scots Dictionary. — Aberdeen University Press, 1985.
  86. ^ Dialect Districts (анг.), Dictionary of the Scots Language
  87. ^ Introduction (анг.), Dictionary of the Scots Language
  88. ^ а б Kirk, J. & Ó Baoill, D. Travellers and their Language. — Queen's University Belfast, 2002. — ISBN 0-85389-832-4
  89. ^ C. Clark. Ethnicity and Economy: Race and class revisited. — Strathclyde University, 2002.
  90. ^ Agutter, Alex. A taxonomy of Older Scots orthography / Caroline Macafee, Iseabail Macleod. — Nuttis Schell: Essays on the Scots Language Presented to A. J. Aitken. — Aberdeen University Press, 1987. — С. 75.
  91. ^ Millar, Robert McColl. Language, Nation and Power An Introduction. — Basingstoke: Palgrave Macmillan, 2005. — С. 90-91.
  92. ^ Wilson, James. The Dialects of Central Scotland. — Oxford University Press, 1926. — 194 с.
  93. ^ Tulloch, Graham. The Language of Walter Scott. A Study of his Scottish and Period Language. — London: 1980. — С. 249.
  94. ^ а б в William Grant, David D. Murison. І // The Scottish National Dictionary (1929-1976). — Edinburgh: The Scottish National Dictionary Association. — С. 14, 15.
  95. ^ J.D. McClure. The Oxford Companion to the English Language. — Oxford University Press, 1992. — С. 168.
  96. ^ Grant, William; Dixon, James Main. Manual of Modern Scots. — Cambridge: University Press, 1921.
  97. ^ McClure, J. Derrick. Doric: The Dialect of North–East Scotland. — Amsterdam: Benjamins, 2002. — С. 79.
  • Aitken, A.J. (1977) How to Pronounce Older Scots in Bards and Makars. Glasgow, Glasgow University Press.
  • Aitken, A.J. (2002) Macafee C. (Ed) The Older Scots Vowels: A History of the Stressed Vowels of Older Scots From the Beginnings to the Eighteenth century. Edinburgh, The Scottish Text Society. ISBN 1-897976-18-6
  • A History of Scots to 1700 in A Dictionary of Older Scots Vol. 12. Oxford University Press 2002.
  • Caldwell, S.J.G. (1974) The Pronoun in Early Scots. Helsinki, Société Néophilique.
  • Corbett, John; McClure, Derrick; Stuart-Smith, Jane (Editors)(2003) The Edinburgh Companion to Scots. Edinburgh, Edinburgh University Press. ISBN 0-7486-1596-2
  • Dieth, Eugen (1932) A Grammar of the Buchan Dialect (Aberdeenshire). Cambridge, W. Heffer & Sons Ltd.
  • Grant, William; Dixon, James Main (1921) Manual of Modern Scots. Cambridge, University Press.
  • Jones, Charles (1997) The Edinburgh History of the Scots Language. Edinburgh, University of Edinburgh Press. ISBN 0-7486-0754-4
  • Jones, Charles (1995) A Language Suppressed: The pronunciation of the Scots language in the 18th century. Edinburgh, John Donald. ISBN 0-85976-427-3
  • Kay, Billy (1986) Scots, The Mither Tongue. London, Grafton Books. ISBN 0-586-20033-9
  • Kingsmore, Rona K. (1995) Ulster Scots Speech: A Sociolinguistic Study. University of Alabama Press. ISBN 0-8173-0711-7
  • MacAfee, Caroline (1980/1992) Characteristics of Non-Standard Grammar in Scotland, University of Aberdeen
  • McClure, J. Derrick (1997) Why Scots Matters. Edinburgh, Saltire Society. ISBN 0-85411-071-2
  • McKay, Girvan (2007) The Scots Tongue, Polyglot Publications, Tullamore, Ireland & Lulu Publications, N. Carolina.
  • Murison, David (1977, ²1978) The Guid Scots Tongue, Edinburgh, William Blackwood.
  • Murray, James A. H. (1873) The Dialect of the Southern Counties of Scotland, Transactions of the Philological Society, Part II, 1870-72. London-Berlin, Asher & Co.
  • Niven, Liz; Jackson, Robin (Eds.) (1998) The Scots Language: its place in education. Watergaw Publications. ISBN 0-9529978-5-1
  • Robertson, T. A.; Graham, John J. (1952, ²1991) Grammar and Use of the Shetland Dialect. Lerwick, The Shetland Times Ltd.
  • Ross, David; Smith, Gavin D. (Editors) (1999) Scots-English, English-Scots Practical Dictionary. New York, Hippocrene Books. ISBN 0-7818-0779-4
  • Scottish National Dictionary Association (1929—1976) The Scottish National Dictionary. Designed partly on regional lines and partly on historical principles, and containing all the Scottish words known to be in use or to have been in use since c. 1700. Ed. by William Grant and David D. Murison, vol. I—X Edinburgh.
  • Scottish National Dictionary Association (1931—2002) Dictionary of the Older Scottish Tongue from the Twelfth Century to the End of the Seventh. Ed. by William A. Craigie et al., vol. I—XII Oxford, Oxford University Press.
  • Wettstein, Paul (1942) The Phonology of a Berwickshire Dialect. Biel, Schüler S. A.
  • William Grant and David D. Murison (eds) The Scottish National Dictionary (SND) (1929–1976), The Scottish national Dictionary Association, vols. I–X, Edinburgh.
  • Wilson, James (1915) Lowland Scotch as Spoken in the Lower Strathearn District of Perthshire. London, Oxford University Press.
  • Wilson, James (1923) The Dialect of Robert Burns as Spoken in Central Ayrshire. London, Oxford University Press.
  • Wilson, James (1926) The Dialects of Central Scotland [Fife and Lothian]. London, Oxford University Press.
  • Yound, C.P.L. (2004) Scots Grammar. Scotsgate
  • Zai, Rudolf (1942) The Phonology of the Morebattle Dialect, East Roxburghshire. Lucerne, Räber & Co.
  • А. Е. Павленко. На каком языке написан текст? Ещё раз к проблеме близкородственного двуязычия. — Индоевропейское языкознание и классическая филология — IX. Материалы чтений, посвященных памяти профессора И. М. Тронского. — СпБ: 2005. — 175−182 с.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Лінгвістычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Слоўнікі, публікацыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]