Фарэрская мова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Фарэрская мова
føroyskt
Ужываецца ў Даніі
Рэгіён Фарэрскія астравы
Колькасьць карыстальнікаў 66 150[1]
Клясыфікацыя Індаэўрапейская сям'я
Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ў Фарэрскіх астравох
Дапаможная мова ў Даніі
Рэгулюецца Радай па фарэрскай мове
Статус: 1 дзяржаўная[d]
Пісьмо лацінскае пісьмо
Коды мовы
ISO 639-1 fo
ISO 639-2(Б) fao
ISO 639-2(Т) fao
ISO 639-3 fao

Фарэ́рская мо́ва (састарэлая таксама фэрэ́йская, (саманазва: føroyskt, føroyskt mál; вымаўл. [ˈføːɹɪst ˈmɔaːl]) — мова скандынаўскае групы германскае галіны індаэўрапейскае моўнае сям’і, што распаўсюджаная на Фарэрскіх астравох, якія ўваходзяць у склад Даніі. На саміх Фарэрах пражывае 49 000 чалавек (перапіс 2009 году), для 98% зь якіх фарэрская зьяўляецца роднай мовай.

Поруч з нарвэскай, ісьляндзкай мовамі, а таксама зьніклай мовай норн паходзіць са старажытнаскандынаўскае мовы. Фарэрская ды ісьляндзкая мова дагэтуль зьяўляюцца лінгвістычна найбліжэйшымі адна да адной. Тым ня менш, гэтая блізкасьць не захоўваецца ў вымаўленьні, а толькі ў артаграфіі з прычыны этымалягічнай асновы правапісу фарэрскае мовы[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Faroese | Ethnologue
  2. ^ Stephen Barbour, Cathie Carmichael. Language and Nationalism in Europe. — OUP Oxford, 2000. — С. 106. — 332 с.