Энэіда
| Энэіда | |
| па-лацінску: Aenēis | |
| Жанр: | эпас[d] і эпас[1] |
|---|---|
| Аўтар: | Вэргіліюс[2][3][4][…] |
| Мова арыгіналу: | лацінская мова |

Зьмест паэмы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Энэі́да (па-лацінску: Aeneis) — старажытнарымская эпічная паэма, складзеная Вэргіліем паміж 29 і 19 да н. э. Яна складаецца з дванаццаці кнігаў і напісаная дактылічным гекзамэтрам. У паэме апавядаецца, як траянец Энэй прыплыў у Італію, дзе даў пачатак народу рымлянаў. Фактычна, Вэргілій радыкальна перапрацаваў існаваўшыя легенды і зрабіў зь іх сапраўдны нацыянальны эпас рымлянаў.
У канцы XVII — пачатку XIX стст. у эўрапейскай літаратуры ўзьнік цэлы шэраг перайманьняў «Энеідзе» ў духу бурлеску ды травэсьціі. Адно з гэтых перайманьняў (аўтар Іван Катлярэўскі) зьяўляецца першым вершаваным творам на ўкраінскай мове, блізкай да сучаснай. Гэтаксама ля вытокаў беларускай паэзіі стаіць паэма «Энэіда навыварат» Вікенція Равінскага (1820-я гады). На беларускую мову паэму пераклаў Лявон Баршчэўскі (тамы І і ІІ, 2025).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ The Aeneid (Literature) - TV Tropes
- ↑ Aeneid // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ↑ Istituto dell'Enciclopedia Italiana Eneide // Enciclopedia on line (італ.)
- ↑ PHI Latin Texts
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Бэнэт Ч. Вэргілій. Пер. з ангельск. // Вергілій. Энеіда. Пер. з лац. Л. Баршчэўскага. Т. 1. — Мн.: Раман Цымбераў, 2025 — С. 172 — 180.
| Гэта — накід артыкула па літаратуры. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |