Скобраўка
| Скобраўка, трансьліт. Skobraŭka | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Менская |
| Раён | Пухавіцкі |
| Сельсавет | Блонскі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 53°35′13″ пн. ш. 28°06′14″ з. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 102 чал. (2009) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1713 |
| Паштовы індэкс | 222837 |
| Нумарны знак | 5 |
| Скобраўка на мапе Беларусі ± Скобраўка | |
Ско́браўка[1] — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Блонскага сельсавету. Вышыня над узроўнем мора складае 163 мэтраў. Праз тэрыторыю вёскі праходзіць аўтадарога Менск — Гомель. Знаходзіцца за 6 км на ўсход ад Мар’інай Горкі і чыгуначнай станцыі Пухавічы.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Каштоўнай крыніцай вывучэньня мінулага Скобраўкі зьяўляюцца мэтрычныя кнігі Блоньскай царквы, да прыходу якой адносіцца гэтая вёска. Досыць унікальным для Беларусі фактам зьяўляецца сама захаванасьць мэтрычных кніг ажно з 1738 году. У 1774 годзе Скобраўка была Слабодкай (Слабодка Скобраўка) — гэта значыць яе жыхары часова атрымалі пэўныя льготы або вызваленьне ад павіннасьцяў ад заснавальніка паселішча (уладальніка зямлі), напэўна, яны былі вольнымі людзьмі, якія прыйшлі з іншых месцаў дзеля абяцаных ільгот.
Напрыканцы 18 ст. — вёска Ігуменскага павету Менскай губэрні, у 1858 г. вёска ў Блонскай воласьці. У 1893 г. распачала парцу школа царкоўнай граматы. У тым жа годзе для яе быў узьведзены драўляны будынак. У 1897 г. — у Пухавіцкай воласьці. Дзейнічала школа царкоўнай граматы, капліца, хлебазапасны магазін.
У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыны.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.
У жніўні 1919 — ліпіні 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай. Пасьля рэвалюцыі была адкрыта працоўная школа 1-ай ступені, у якой працавала 2 настаўнікі, займалася каля 70 вучняў (1922). У 1933 г. быў створаны калгас імя М,І. Калініна, працавала кузьня і стальмашня.
У Другую сусьветную вайну, з канца чэрвеня 1941 да пачатку ліпеня 1944 году акупаваная войскамі нацысцкай Ням еччыны. З 27 траўня 1944 году ў Скобраўцы дзейнічала «Дзіцячае сяло Скобраўка». У яго былі прывезены з Палескай вобласьці (цэнтар яе знаходзіўся ў Мазыры) дзеці ва ўзросьце ад 6 да 14 гадоў. Лягер называўся «Дзіцячае сяло Скобраўка», а пазьней — «Юнацкае сяло „Скобраўка“». Сёньня ў цэнтры Скобраўкі ўстаноўлены памятны знак.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1774 год — 82 жыхары
- 1897 год — 75 двароў, 432 жыхары
- 1917 год — 91 двор, 548 жыхароў
- 2002 — 72 двары, 163 жыхары
- 2009 год — 102 чалавекі[2]
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Эдуард Шпілеўскі — навуковец-фізык, матэрыялазнавец, пэдагог, адзін з піянэраў фулерэнавага матэрыялазнаўства
- Віталь Прышчэпчык — беларускі дзяржаўны дзеяч
- Уладзімер Вайцяховіч — кандыдат тэхнічных навук, дацэнт, заслужаны пэдагог і грамадзянін Рэспублікі Малдовы
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
- ↑ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9