Дзіцячае сяло Скобраўка
Канцэнтрацыйны лягер | |
Дзіцячае сяло Скобраўка
| |
Памятны знак
| |
Краіна | |
Месцазнаходжаньне | Райхскамісарыят Остлянд |
Дата заснаваньня | 27 траўня 1944 |
Дзіцячае сяло Скобраўка — дзіцячы канцэнтрацыйны лягер ў вёсцы Скобраўка Пухавіцкі раён Менская вобласьць.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Лягер у Скобраўцы адычынілі 27 траўня 1944 г. У яго былі прывезены з Палескай вобласьці (цэнтар яе знаходзіўся ў Мазыры) дзеці ва ўзросьце ад 6 да 14 гадоў. Лягер называўся «Дзіцячае сяло Скобраўка», а пазьней — «Юнацкае сяло „Скобраўка“». Начальнікам быў капітан з уласаўскай Расейскай вызваленчай арміі. Увесь астатні штат складаўся з паліцэйскіх пераважна з Бабруйску — сябраў «Саюзу барацьбы супраць бальшавізму». Адначасова за калючым дротам знаходзілася каля 1.800 хлопчыкаў і дзяўчынак, месцы загінуўшых тут жа запаўняліся. Дзеці служылі донарамі для нямецкіх салдат. Сёньня ў цэнтры Скобраўкі ўсталяваны памятны знак.
АКТ аб дзіцячым лягеры, створаным нямецка-фашысцкімі акупантамі ў вёсцы Скобраўка, 8 ліпеня 1944 г.
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]8 ліпеня 1944 году Мы, ніжэйпадпісаныя, прадстаўнікі ад Чырвонай Арміі і жыхары вёскі Скоброўка Пухавіцкага раёну Менскай вобласьці, склалі сапраўдны акт у наступным:
З 27 траўня 1944 году ў в. Скоброўка адчынілі дзіцячы лягер з прывезеных з Палескай вобласьці дзяцей ва ўзросьце ад 6 да 14 гадоў. Лягер называўся "Дзіцячае сяло Скобраўка«, а пазьней "юнацкае сяло Скобраўка". Перад уваходам у сяло былі надпісы: "Дзіцячае сяло Скобраўка", "Жыхарам уваход забаронены». "Дзіцячае сяло" займала цэнтар Скробаўкі, а па краях жылі жыхары і стаяла нямецкая вайсковая частка. Значная частка жыхароў была эвакуіраваная. "Сяло" мела пазначаныя межы. Па вуліцы з абодвух бакоў пабудаваны драўляныя падвойныя сьценкі, засыпаныя зямлёй, з байніцамі. Па вуліцы патрулявалі ўзброеная ахова. Дротам "дзіцячае сяло" абнесена не было. Дзеці былі разьмешчаныя ў дамах жыхароў, выселеных з вёскі. Усяго было заняты 5-7 дамоў. У кожным доме жыло ад 20 да 36 дзяцей зьмешанага ўзросту, але падзеленых па полу. Спалі на нарах. Агульная колькасьць дзяцей у лягеры вагалася ад 1300 да 1800 чалавек. Начальнікам «Юнацкага паселішча» быў капітан (РВА) Градзюшка. У лягеры былі аграном, кладаўшчык (Курбанаў), важатыя на 25 — 30 дзяцей па адным і штат кухонных работнікаў. У вёсцы быў толькі адзін немец, якому падпарадкоўваўся начальнік «дзіцячага сяла». Увесь астатні штат быў з расейцаў (пераважна з Бабруйску) сябраў «Саюзу барацьбы супраць бальшавізму», узначаленага нейкім Актанам. Чальцы "Саюзу" насілі нагрудныя знакі "крыжык". Важатыя былі маладыя хлопцы. У лягеры мелі месца выпадкі сьмерці дзяцей ад тыфу. Дарослых і здаровых дзяцей везьлі ў невядомым кірунку. Дзяцей кармілі дрэнна: 200 грам хлеба, горкая кава, кансэрвы шчаўя, які дзеці зьбіралі самі, зрэдку суп з мясам. Нягледзячы на строгую забарону сыходзіць з лягеру, дзеці вымушаныя былі крадком уцякаць у бліжэйшыя вёскі, прасіць там хлеба, бульбы, малака. У харчаваньні дзяцей малака не было, хоць было 10 кароў. Распарадак дня ў лягеры: пад'ём а 7.00 гадзіне. Сьняданак. Пастраеньне ў калёну па трое. Сыход на працу: мялі вуліцы, садзілі капусту, палолі агароды. Пастраеньне на абед, пасьля абеду без адпачынку зноў пастраеньне і зноў на працу. Пасьля працы пастраеньне, вячэра, пастраеньне, песьні і сон. За ежай дзеці хадзілі на кухню, прыносілі ў дамы, у якіх жылі, і елі на нарах. Дзяцей білі, у пакараньне прымушалі скакаць па вёсцы як жабы. Акрамя агародных работ дзяцей прымушалі (перад прыходам Чырвонай Арміі) засыпаць студні, кідаць у іх бочкі з-пад бэнзіну, сьмецьце. Так было засыпана 12 калодзежаў. Дзяцей прымушалі паліць салому, прыгатаваную жыхарамі для дахаў, палілі маладыя фруктовыя сады, а старыя ламалі, секлі, зьнішчалі агароды жыхароў, білі шкло вокнаў. Спалена пакінутая насельніцтвам хатняя начыньне: бочкі, кадкі, вёдры і інш. (Скобровка не мае ні аднаго жыхара, які пайшоў у паліцыю. Мае 60 партызан. Багатае сяло.) Так былі засыпаны і сапсаваны студні ў жыхароў Федарынчык Сьцепаніды Іванаўны, Ганчарыка Міхаіла і інш. Чутак, што ў дзяцей бралі кроў тут не было. 3.6.44 г. "дзіцячае сяло" было перададзена нямецкім камандаваньнем ў веданьне "Саюзу барацьбы супраць бальшавізму". З надыходам Чырвонай Арміі дзеці былі распушчаны і разышліся.
|
||
Нацыяналъны архіў Рэспублікі Беларусь. Ф. 3500. Воп. 3 Спр. 183. Л. 3 — 4.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Карлюкевич, А. Горькая память Скобровки // Неман. — 2008. — № 7. — С.137—139. (3Ок1467)