Ізьбішча (Блонскі сельсавет)
| Ізьбішча, трансьліт. Iźbišča | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Менская |
| Раён | Пухавіцкі |
| Сельсавет | Блонскі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 53°28′39″ пн. ш. 28°11′18″ з. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 41 чал. (2009) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1713 |
| СААТА | 6244808024 |
| Нумарны знак | 5 |
| Ізьбішча на мапе Беларусі ± Ізьбішча | |
Ізьбі́шча[1] (таксама Зьбі́шча[1]) — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Блонскага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Згадваецца ў 2-ой палове 19 — пач. 20 ст. як вёска Навасёлкаўскай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні. У 1913 г. пачало працаваць народнае вучэльня, якая пасьля рэвалюцыі ператворана ў працоўную школу 1-ай ступені.
У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыне.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І з’езду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.
У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай. У 1922 годзе ў працоўнай школе вучыліся 34 хлопчыкі і дзяўчынкі.
Да 8 верасьня 2017 году вёска знаходзілася ў раённым падпарадкаваньні[2].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1909 — 24 двары, 273 жыхары.
- 2009 год — 41 чалавек[3]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
- ^ Решение Минского областного Совета депутатов от 8 сентября 2017 г. № 226 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Минской области
- ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі