Перайсьці да зьместу

Любін (вёска)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Любін, трансьліт. Liubin
Населены пункт
Краіна Беларусь
Вобласьць Менская
Раён Пухавіцкі
Сельсавет Блонскі
Часавы пас
Каардынаты 53°34′51″ пн. ш. 28°09′00″ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 1 чал. (2009)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +375 1713
Нумарны знак 5
Любін на мапе Беларусі ±
Любін
Любін
Любін
Любін
Любін
Любін

Лю́бін[1] — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Блонскага сельсавету.

Паводле перапісу 1897 г. пасяленьне было вядома як маёнтак Кліноцкай воласьці Ігуменскім павеце Мінскай губэрні.

У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыне.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І з’езду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай. Пасьля рэвалюцыі на базе маёнтку быў створаны саўгас "Любін".

Паводле перапісу 1926 году — пасёлак. У 1933 годзе працавалі шорная, сталярная майстэрня, цыркулярка і кузьня.

  • 1897 год — 1 двор, 36 жыхароў
  • 1926 год — 9 двароў, 44 жыхары
  • 2002 год — 6 двароў, 8 жыхароў
  • 2009 год — 1 чалавек[2]
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
  2. Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі