Перайсьці да зьместу

Пузічы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пузічы
Населены пункт
Краіна Беларусь
Вобласьць Менская
Раён Салігорскі
Сельсавет Хорастаўскі
Часавы пас
Каардынаты 52°31′39″ пн. ш. 27°14′51″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць
  • 221 чал. (2019)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +375 174
Паштовы індэкс 223734[1]
СААТА 6250846021
Нумарны знак 5
Пузічы на мапе Беларусі ±
Пузічы
Пузічы
Пузічы
Пузічы
Пузічы
Пузічы

Пузічывёска па поўдні Салігорскага раёну Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Хорастаўскага сельсавету[2].

У Расейскай імпэрыі Пузічы знаходзіліся ў складзе Менскай губэрні. У 1905 годзе ў Пузічах пабудавалі касьцёл сьвятой Ганны. 25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У выніку Рыскага падзелу 1921 году адышла ў складзе Заходняй Беларусі да міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе ўваходзіла ў гміну Ленін Лунінецкага павету Палескага ваяводзтва. У 1939 годзе ўвайшла ў склад СССР праз далучэньне Заходняй Беларусі да БССР. У 1940—1954 гадах была цэнтрам сельсавету ў Ленінскім раёне Пінскай вобласьці БССР.

На 1941 год Пузічы налічвалі 1200 жыхароў. З пачаткам Нямецка-савецкай вайны ў дапаможную паліцыю пайшло 5 вяскоўцаў, зь якіх двое былі ахвярамі савецкіх рэпрэсіяў ў Беларусі. Пасьля атрыманьня вінтовак ад нямецкага войска ўсе пяцёра сышлі да савецкіх партызанаў у атрад Васіля Каржа. 15 лютага 1943 году ў ходзе карнай апэрацыі «Люты» нямецкі атрад ахоўнай паліцыі спаліў вёску Пузічы разам з 770 жыхарамі, сярод якіх было некалькі дзясяткаў грудных дзяцей[3].

Ад 8 студзеня 1954 году ў складзе Берасьцейскай вобласьці. 16 ліпеня 1954 году ўвайшла ў Хорастаўскі сельсавет. 20 студзеня 1960 году Пузічы перадалі Старобінскаму раёну Менскай вобласьці. Ад 25 сьнежня 1962 году — у складзе Любанскага раёну. З 14 студзеня 1963 году — у Лунінецкім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 30 красавіка 1965-га — у Салігорскім раёне Менскай вобласьці.

  1. Салігорскі раён (Тэлефоны і адрасы аддзяленьняў паштовай сувязі Менскай вобласьці, Хорастава) // УП «Белпошта», 2020 г. Праверана 19 чэрвеня 2020 г.
  2. Ірына Гапоненка, Ігар Капылоў. Салігорскі раён (Хорастаўскі сельсавет) // Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Менская вобласьць / рэд. Валянціна Лемцюгова. — Менск: Тэхналёгія, 2003. — С. 404. — 605 с. — 1500 ас. — ISBN 985-458-054-7
  3. Барыс Пракопчык. Нават мёртвым баліць // Зьвязда : газэта. — 21 лістапада 2013. — № 219 (27584). — С. 6. — ISSN 1990-763x.