Тэхналогія (выдавецтва)
| Тэхналогія | |
| Заснаваная | 1988 год |
|---|---|
| Краіна | |
| Разьмяшчэньне | Менск, вул. Ляўкова, д. 17 |
| Ключавыя фігуры | Вацлаў Багдановіч, Зьміцер Санько |
| Прадукцыя | кнігі, мэдычнае абсталяваньне |
Навуко́ва-вытво́рчая кампа́нія «Тэхнало́гія» — недзяржаўная арганізацыя, якая накіроўвае сваю дзейнасьць на стварэньне ў Беларусі рынкавых дачыненьняў і грамадзянскай супольнасьці. Выдавецтва заснавалі ў 1988 годзе. Выпускае пераважна даведнікі і навуковыя выданьні[1].
Асноўныя кірункі дзейнасьці — сувэнірная прадукцыя, кнігавыдавецкая (выданьне навуковай, навукова-папулярнай, даведкавай, навучальнай, вытворча-практычнай, мастацкай і рэклямнай літаратуры на мовах сьвету) і паліграфічная (выпуск кніг, брашур, блянкаў, візытовак, буклетаў, праспэктаў, грамат), продаж вырабаў мэдыцынскага прызначэньня і мэдыцынскай тэхнікі, аптовы гандаль[2].
Фірмовы знак «Тэхналогіі» створаны на аснове старадаўняй гравюры «Крылаты цмок» (з трактату беларускага навукоўца XVII стагодзьдзя Казімера Семяновіча, вядомага сваімі вынаходкамі ў галіне ракетнай тэхнікі, артылерыі, піратэхнікі, адна зь якіх — канструкцыя шматступеневай ракеты.
У лютым 2026 году выдавецтва «Тэхналогія» абвясьціла аб прыпыненьні сваёй працы[3]. Неўзабаве стала вядома пра арышт выдаўца Вацлава Багдановіча ды ягонае сям’і[4].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Уладзя Тацянчык (18 лістапада 2003) Кнігі, якіх чакаюць чытачы Культура. Зьвязда, № 288 (24972). Праверана 16 траўня 2012 г.
- ↑ Тэхналогія(недаступная спасылка) Камунікат
- ↑ Беларускамоўнае выдавецтва «Тэхналогія» прыпыніла працу Reform.news(be)
- ↑ Семью задержали в связи с работой издательства «Тэхналогія» — СМИ (рас.) Reform.news(be)