Перайсьці да зьместу

Парцалянавая фабрыка Чэлсі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Парцалянавы завод Чэлсі»)
Парцалянавая талерка (каля 1765) у музэі Вікторыі й Альбэрта

Парцалянавая мануфактура Чэлсі — першая істотная парцалянавая мануфактура ў Ангельшчыне. Паўстала прыкладна ў 1743-45 роках[1], першыя вырабы выйшлі ў 1745.

Дакумэнтаў таго часу захавалася вельмі мала. Вядома, што яе дырэктарам быў ювэлір Нікалас Спрымант. Першыя наборы сталовага посуду, выпушчаныя да 1750 року, былі вельмі шыкоўна аздобленыя і ствараліся паводле ўзораў майсэнскай парцаляны і сярэбраных прататыпаў, такіх як салонкі ў форме рэалістычных ракавінаў. З 1760 року за ўзор прадукцыі ўсё часьцей прымаецца сэўрская парцаляна.

У 1769 мануфактуру набыў Ўільям Д’юзбэры, уладальнік парцалянавай фабрыкі Дэрбі, і ў гэты пэрыяд прадукцыя абодвух фабрыкаў не адрозьнівалася. «Чэлсійска-дэрбцкі пэрыяд» цягнуўся да 1784 року, пасьля гэтага мануфактура Чэлсі была разабраная, а яе ліцейныя формы, узоры, супрацоўнікі і мастакі перавезеныя ў Дэрбі.

Крыніцы і заўвагі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ У 1744 патэнт атрымала парцалянавая фабрыка Боў, аднак ня знойдзена яе вырабаў, датаваных раней за выпушчаныя фабрыкай Чэлсі

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Парцалянавая фабрыка Чэлсісховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  • F. Severne McKenna, Chelsea Porcelain: The Red Anchor Wares, 1951.
  • F. Severne McKenna, Chelsea Porcelain: The Gold Anchor Wares, 1952.