Парцаляна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Парцалянавая ваза з парцалянавай фабрыкі ў Німфэнбургу, Мюнхэн, 1760-1765 гг.

Парцаля́на, таксама парцэлян, фарфо́р — адзін з трох асноўных відаў керамікі, які ў адрозьненьне ад астатніх яе відаў утрымлівае каалін.

Парцаляна трапіла ў Эўропу з Кітаю, дзякуючы Марка Полё. Італьянцы назвалі гэты выраб porcellana — словам, якім першапачаткова называлі малюскаў-цыпрэідаў.

Парцаляна ўжываецца, у прыватнасьці, для вырабу посуду, штучных зубоў, цацак, унітазаў.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Парцаляна была вядома з даўніх часоў (прыкладна з 600 году н.э.) у Кітаі й Японіі, у сувязі з чым у ангельскай мове яе дагэтуль называюць словам china. У Эўропу парцаляна трапіла ўпершыню ў канцы XIII стагодзьдзя, аднак шырокавядомай стала толькі ў XVII стагодзьдзі, дзякуючы гандлю нідэрляндцаў з усходнеазіяцкімі краінамі.

У Эўропе ў канцы XVI стагодзьдзя флярэнтцыйцы здолелі вынайсьці г.зв. мяккую парцаляну. У XVII стагодзьдзі нідэрляндцы распачалі ў Дэльфце выраб фаянсу, які меў моцны кітайска-японскі ўплыў. У 1708 годзе саксонскі аптэкар і альхімік Ёган Фрыдрых Бётгер і фізык-экспэрымэнтатар Эрэнфрыд-Вальтэр фон Чырнгаўс здолелі вырабіць з камянай масы чырвоную парцаляну, а ўжо ў наступным годзе, у Майсэне — сапраўдную, белую парцаляну. Сакрэт вырабу парцаляны хутка распаўсюдзіўся, і цягам XVIII-га стагодзьдзя парцалянавыя фабрыкі сталі ўзьнікаць па ўсёй Эўропе.

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]