Музэй Вікторыі і Альбэрта
Музэй Вікторыі і Альбэрта | |
Victoria and Albert Museum | |
Месцазнаходжаньне | Лёндан, Вялікабрытанія |
---|---|
Адрас | Лёндан, Паўднёвы Кенсынгтан, Корнўэл Гардэн |
Наведнікаў | |
Створаны | 1894 г. |
Адкрыты | 1852 |
Дырэктар | Марк Джонс |
Геаграфічныя каардынаты | 51°29′27″ пн. ш. 0°7′38″ з. д. / 51.49083° пн. ш. 0.12722° з. д.Каардынаты: 51°29′27″ пн. ш. 0°7′38″ з. д. / 51.49083° пн. ш. 0.12722° з. д. |
Музэй Вікторыі і Альбэрта | |
www.vam.ac.uk |
Музэй Вікторыі і Альбэрта — музэй у Лёндане, найбуйнейшы ў сьвеце музэй дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Займае плошчу 51 000 м² і мае 145 галерэяў. Уваход вольны.
Заснаваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Заснаваны ў 1852 року — на наступны рок пасьля таго, як у Лёндане адбылася першая «Сусьветная выстава вырабаў прамысловасьці ўсіх нацыяў». Першапачатковая назва ўстановы — Музэй вытворцаў. Сьпярша ён разьмяшчаўся ў Мальбара Хаўсе, потым у Самарсэт Хаўсе, дзе знаходзілася Каралеўская акадэмія мастацтваў. Першы дырэктар музэю — Генры Коўл (1808—1882). Ён і стаў ініцыятарам прыдбаньня рэчаў ужытковага мастацтва (і навукі) з выставы.
Музэй не зьбіраў першасную калекцыю. Краінам-удзельніцам Сусьветнай выставы экспанаты не вярталіся, і Лёндан умомант стаў уласьнікам выдатнага сабраньня, якое засталося толькі дапаўняць.
Распачаліся клопаты па праектаваньні ўласнага памяшканьня. І толькі ў чэрвені 1857 р. новы музэйны будынак урачыста адкрыла каралева Вікторыя. Новаўвядзеньнем сталася выкарыстаньне газавага асьвятленьня, што давала магчымасьць азнаёміцца з экспанатамі шырокім слаям насельніцтва і рамесьнікам.
Сучасную назву — Музэй Вікторыі і Альбэрта — установа атрымала толькі ў 1899 р. (прынц Альбэрт памёр яшчэ ў 1861 р., Вікторыя — у студзені 1901-га). Насамрэч каралева і ейны муж ня маюць ніякага дачыненьня да стварэньня калекцыі музэю і перасьледавалі толькі мэту зацьверджаньня сваёй вядомасьці на будучыню.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Музэй разьмясьціўся ў раёне Паўднёвы Кенсынгтон. Будынкі перабудоўваліся, руйнаваліся і дапаўняліся. Для аздабленьня былі выкарыстаныя фрэскі, мастацкі чыгун, вітражы, мазаікі, кераміка. Архітэктура і аздабленьне нясуць усе адзнакі гістарычных стыляў і эклектыкі.
У рокі 2-й сусьветнай вайны экспанаты былі эвакуяваныя і схаваныя, а будынкі музэю, не зважаючы на бамбаваньне Лёндану, атрымалі нязначныя пашкоджаньні. Але музэйныя галерэі страцілі вітражы эпохі каралевы Вікторыі.
На 1960-я рокі прыйшлося дабудоўваньне памяшканьняў бібліятэкі па мастацтве. Частка музэйных памяшканьняў рана атрымала электрычнасьць. Музэй мае 145 галерэяў для экспазыцыяў, кавярню, лекцыйную залю, крамы.
Зборы музэю
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Архітэктурныя фрагмэнты, гіпсавыя копіі, мадэлі будоўляў
- Прыкладное мастацтва Азіі
- Прыкладное мастацтва кантынэнтальнай Эўропы ад антычнасьці да нашых дзён
- Прыкладное мастацтва Вялікай Брытаніі
- Кераміка і парцалян розных краінаў сьвету
- Гісторыя моды і ювэлірныя вырабы
- Мэбля розных эпохаў
- Вырабы са шкла
- Мэталы і сплавы
- Жывапіс і малюнак, расейскія абразы
- Фатаграфія
- Гісторыя тэатру
- Тэкстыль
- Скульптура розных эпохаў
- Графіка і кнігадрук
- Аддзел рэстаўрацыі і кансярвацыі
- Рэклямны і асьветны аддзел
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Art's most popular (анг.): Exhibition and museum visitor figures 2019 // The Art Newspaper — 2020. — Vol. XXIX, Iss. 322. — ISSN 0960-6556
- ^ Art's most popular (анг.): Exhibition and museum visitor figures 2021 // The Art Newspaper — 2022. — ISSN 0960-6556
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- The Victoria and Albert Museum: The History of its Building, John Physick 1982
- Western Furniture: 1350 To the Present Day In the Victoria and Albert Museum London, Christopher Wilk 1996
- Design & the Decorative Arts: Britain 1500—1900, Michael Snodin & John Styles 2001
- Creating the British Galleries at the V&A: A study in museology, Christopher Wilk & Nick Humphrey, Editors, 2004
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйная бачына (анг.)
- Плян галерэяў музэю (анг.)