Партал:Украіна
Украіна
Украі́на — краіна ва Ўсходняй Эўропе, найбуйнейшая па тэрыторыі ў Эўропе, апроч Расеі. Мяжуе з Польшчаю, Славаччынай і Вугоршчынай на захадзе, Беларусьсю на поўначы, Расеяй на ўсходзе, Румыніяй і Малдовай на поўдні. Украінцы — народ зь вельмі багатай гісторыяй. Свой пачатак яна вядзе ад плямёнаў палянаў, драўлянаў, северцаў, белых харватаў і іншых, ды традыцыяў Кіеўскай Русі і Вялікага Княства Літоўскага.
Выбраны артыкул
Украінская мова (па-ўкраінску: українська мова, IPA: [ukrɑˈjɪɲsʲkɑ ˈmɔwɑ], гістарычныя назвы — рус[ь]кая, русінская) — нацыянальная мова ўкраінцаў. Адносіцца да славянскай галіны індаэўрапейскай моўнай сям’і. Колькасьць носьбітаў — каля 45 млн, большасьць зь якіх жыве ва Ўкраіне. Зьяўляецца дзяржаўнай мовай ва Ўкраіне, адна зь дзяржаўных у Прыднястроўі. Распаўсюджаная таксама ў Беларусі, Малдове, Польшчы, Расеі, Румыніі, Славаччыне, Казахстане, Аргентыне, Бразыліі, Вялікабрытаніі, Канадзе, ЗША і іншых краінах, дзе жывуць украінцы. Украінскай мовай у сьвеце карыстаюцца ад 41 да 45 млн. чалавек, яна зьяўляецца другой або трэцяй славянскай мовай паводле колькасьці носьбітаў (пасьля расейскай і, магчыма, польскай) і ўваходзіць у трэці дзясятак распаўсюджаных моваў сьвету. Навука аб украінскай мове завецца лінгвістычнай украіністыкай або ўкраіназнаўствам..:::::::::::::::: Артыкул цалкам
Сучасная выява
Разбурэньні ў горадзе Данецк, Данбас, на вул. Розы Люксэмбург і вул. Панфілава, 7 жніўня 2014 г.
|
Геаграфія Ўкраіны
За гісторыю Украіны ўтварылася 24 вобласьці, Аўтаномная Рэспубліка Крым са сталіцай — горадам Кіевам..::::::::::::::::чытаць далей
Новыя артыкулы
Арсень Яцэнюк · Уладзімер Агрызка · Кіеўская гарадзкая рада· Выбары ў Кіеўскую гарадзкую раду 2008 году· Церабоўля · Церабаўлянскі раён · Падвалачыск · Падвалачыскі раён · Україна Молода· Аляксей Гатцук · Ніўкі (станцыя мэтро) · Тэатральная (станцыя мэтро, Кіеў) · Майдан Незалежнасьці (станцыя мэтро) · Бой пад Крутамі· Кіева-Магілянская акадэмія · Авэркій Ганчарэнка · Лыбядзька (станцыя мэтро) · 1-ая асобная дэсантна-штурмавая рота · Высокі замак (Львоў) · Княскі замак (Львоў)
Жыцьцяпісы
Піліп Орлік (па-ўкраінску: Пили́п Степа́нович О́рлик; 11 кастрычніка 1672 в.Касута, Ашмянскі павет, Віленскае ваяводзтва, цяпер Вялейскі раён, Менская вобласьць, Беларусь — 24 траўня 1742 Ясы, Малдаўскае княства, цяпер Румынія) — ўкраінскі палітычны, дзяржаўны і ваенны дзяяч, гетман войска Запароскага ў выгнаньні (1710—1742), паэт, публіцыст. Прадстаўнік шляхецкага роду Орлікаў (чэскага паходжаньня). Спрабуючы заваяваць сабе падтрымку, ў 1710 годзе П. Орлік складае «Пакты і Канстытуцыі правоў і вольнасцяў Войска Запарожскага» — дакумэнт, які пазьней атрымаў назву Канстытуцыя Піліпа Орліка. Ён аўтар першай у свеце Канстытуцыі..:::::::::::::::: Далей
Артыкулы да напісаньня
Тэматычны тыдзень «Насустрач братам»
глядзіце таксама → Накіды:Украіна
Карысныя шаблёны
{{Накід:Украіна}} — на незавершаныя артыкулы пра Ўкраіну
{{UKR}} — для афармленьня (сьцяг і спасылка на артыкул "Украіна")
{{Удзельнік/Гісторыя і культура Ўкраіны}} — на асабістую старонку
{{Удзельнік/Украінец}} — на асабістую старонку