1-ая асобная дэсантна-штурмавая рота

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
1-ая асобная дэсантна-штурмавая рота
Гады існаваньня з 2023
Уваходзіць у 79-я асобная дэсантна-штурмавая брыгада
Тып Дэсантна-штурмавая рота
Колькасьць каля 30 чалавек
Войны Расейска-ўкраінская вайна

1-ая асобная дэсантна-штурмавая рота «Беларусь» — рота беларусаў, якая ўваходзіць у склад 79-й дэсантна-штурмавой брыгады УСУ. Бярэ ўдзел у баях пад Мар’інкай у Данецкай вобласьці. У часці ваююць каля 30 чалавек[1].

Упершыню пра стварэньне 1-й асобнай дэсантна-штурмавай роты беларусаў паведаміў прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінэта Беларусі ў пытаньнях абароны Валер Сахашчык У чэрвені 2023 г.[2].

Структура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па словах Сахашчыка, падраздзяленне складаецца з ваенных прафесіяналаў, у першую чаргу людзей, якія маюць баявы вопыт і афіцэрскія званні.[3] У роту ўваходзяць былыя байцы Палка Каліноўскага, Палка Пагоня і людзі з Другога Іншаземнага легіёна.[2]

Рота разьвіваецца ў трох кірунках — штурмавікі, цяжкое ўзбраеньне і бесьпілётнікі[1]. Пасаду першага камандзіра роты заняў беларускі афіцэр з пазыўным «Фэнікс», які напрыканцы вясны атрымаў цяжкое раненьне. Новапрызначаны камандзір з'яўляецца былы беларускі спэцназавец.[2]

Ротай дапамагае шэраг прыватных спонсараў і арганізацыя Prague Support Team.[2]

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

8 верасня 2023 года Рада БНР узнагародзіла шэсць чалавек з 1-й асобнай дэсантна-штурмавой роты. Яны былі ўзнагароджаны медалём за баявыя заслугі.[4] Урачыстае ўручэнне адбылося 27 верасня. Узнагароды байцам перадаў Валерый Сахашчык.[5]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]